Fiat Palio

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Zotye Z200)
Fiat Palio
Агульныя даныя
Вытворца: Fiat
Выпуск: 19962017
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: Fiat Siena, Fiat Strada

Fiat Palio — сямейства кампактных легкавых аўтамабіляў маркі Fiat. Выпускалася з 1996 па 2017 год для рынкаў краін, якія развіваюцца.

Першае пакаленне (178)[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваны канцэрнам Fiat для выпуску за межамі Італіі. Ствараўся як "сусветны аўтамабіль" з улікам спецыфікі вытворчасці, продажу і эксплуатацыі ў краінах, якія развіваюцца.

Першапачаткова, аўтамабіль вырабляліся толькі ў Бразіліі і Аргенціне. Затым выпуск наладжаны ў Польшчы (1997), Венесуэле (1997), Марока (1997), Турцыі (1998), Індыі (1999), ПАР (1999), Егіпце (2001), Кітаі (2002), Расіі (2007).

Сямейства ўключала чатыры тыпы кузаваў: трох- і пяцідзверны хэтчбек ("Palio"), універсал ("Palio Weekend"), седан ("Siena"/"Albea"/"Petra"), пікап ("Strada").

'1996[правіць | правіць зыходнік]

Fiat Palio (5-дзв.)
Fiat Palio (3-дзв.)

Fiat Palio дэбютаваў у красавіку 1996 года. У сакавіку 1997 года — універсал (Palio Weekend).

Базавае шасі было развіццём Fiat Uno, але мала што засталося нязменным. Уся структура была значна ўзмоцнена, каб быць прыдатнай для эксплуатацыі па грубым дарогах у некаторых з рынкаў, для якіх ён прызначаны. Дызайн распрацоўваўся сумеснымі намаганнямі інжынераў з Цэнтра стылю канцэрна FIAT і стылістамі турынскага атэлье I.De.A..

Рухавікі: бензінавыя, аб'ёмам 1,0; 1,2; 1,5; 1,6 і турбадызельны 1,7 л.

'2001[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе адбылася першая мадэрнізацыя. Яна ўключала новыя пярэднюю і заднюю светлатэхніку, новы інтэр’ер. З’явіліся новыя рухавікі: 1.0 л, 1.2 л, спартыўны рухавік 1.2, 1.6 л (120 к.с.).

Новы дызайн распрацаваў Джарджэта Джуджара.

'2004[правіць | правіць зыходнік]

Другое абнаўленне адбылося ў 2004 годзе. У дызайне выкарыстаны некаторыя элементы афармлення, якія ўжо прысутнічалі ў дызайне Punto і Stilo, не змяняючы сваю першапачатковую форму.

У маі 2006 года на фабрыцы Fiat Automòveis у Беціме  (англ.) (Бразілія) быў выраблены двухмільённы Palio[1].

'2007[правіць | правіць зыходнік]

28 лютага 2007 года ў Бразіліі дэбютаваў абноўлены Fiat Palio. Аўтамабіль атрымаў новы дызайн, але захаваў арыгінальнае шасі ад мадэлі 1996 года, нягледзячы на тое, што пазіцыянаваўся як новы Palio. Даўжыня аўтамабіля павялічылася на 20 міліметраў, а шырыня — на 6 міліметраў. Памянялі капот, рашотку радыятара, бамперы, а таксама з'явіліся іншыя фары і заднія ліхтары[2]. Пры гэтым, у адрозненне ад Palio Weekend, Siena і Strada, фары хэтчбекаў мелі больш простую форму. Мадэльны шэраг складаўся з мадыфікацый ELX 1.0, 1.4 і 1.8 R, а таксама Fire 1.0, якая пры гэтым захавала стары дызайн узору 2004 года.

У 2009 годзе Palio атрымаў такія ж фары, як у седана Siena. Версія Fire становіцца Fire Economy. Выпускаецца версія ELX 1.8. У 2010 годзе ў якасці опцый з'явіліся ABS і падушка бяспекі, а таксама каробка перадач Dualogic для рухавіка 1,8.

У 2011 годзе рухавік 1,8 л GM заменены на 1,6 л 16V EtorQ вытворчасці Tritec магутнасцю 116/117 к.с., версія 1.8 R была знята з вытворчасці. Камплектацыя ELX перайменавана ў Attractive, а HLX – у Essence.

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]
Пасля франтальнага краш-тэста, праведзенага Latin NCAP, 2010 год

У 2010 годзе быў праведзены краш-тэст па праграме Latin NCAP: базавы хэтчбек без падушак бяспекі зарабіў усяго 4,9 бала і адну зорку; Palio ў версіі з двума падушкамі бяспекі і праднацягвальнікамі рамянёў выступіў лепш — 10,7 бала і тры зоркі, але ўзровень пагрозы для грудзей кіроўцы пры наяўнасці падушак знізіўся з «карычневага» (слабая абарона) толькі да «аранжавага» (мінімальная абарона). Адзначана, што замок запальвання і рычаг фіксатара рулявой калонкі ўяўляюць патэнцыйную небяспеку для каленяў[3].

Вынікі тэстаў Latin NCAP Fiat Palio ELX 1.4
без падушак бяспекі[4]
Fiat Palio ELX 1.4
з падушкамі бяспекі[5]
Бяспека дарослых пасажыраў 4,89 (max 16,00) 10,65 (max 16,00)
Бяспека пасажыраў-дзяцей 22.51 (max 49,00) 21.27 (max 49,00)

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Palio Weekend[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейская прэм’ера ўніверсала Palio Weekend адбылася на Франкфурцкім аўтасалоне 1997 года[6].

Даўжыня — 4130 мм, шырыня — 1620 мм, вышыня — 1470 мм (1515 мм з улікам рэлінгаў). Колавая база на пяць сантыметраў больш чым у хэтчбека — 2423 мм. Аб'ём багажніка 460 літраў, а пры складзеных задніх сядзеннях яго ёмістасць павялічваецца да 1540 літраў.

Рухавікі: бензінавыя, аб'ёмам 1242 і 1580 см³ магутнасцю 75 і 100 к.с. і 70-моцны турбадызель аб'ёмам 1,7 літра. Каробка перадач: механічная пяціступеньчатая (перадатачныя лікі: I — 3,91; II — 2,24; III — 1,52; IV — 1,16; V — 0,92; задні ход — 3,91; галоўная перадача — 3,56). Пярэдняя падвеска — MacPherson, задняя — незалежная на падоўжных рычагах. Пярэднія тармазы — дыскавыя, заднія — барабанныя.

У 1999 годзе з'явілася мадыфікацыя Palio Adventure. Акрамя пластыкавых молдынгаў, універсал атрымаў больш высокую і ўзмоцненую падвеску, а таксама быў абсталяваны новым рухавіком 1,6 8V. У тым жа годзе Palio Weekend у сваёй пачатковай версіі пачаў прапаноўвацца з рухавіком 1,0 8V (61 к.с.) і шасціступенчатай каробкай перадач, але гэтая версія не паказала добрых вынікаў у продажах.

Разам з першым рэстайлінгам у 2001 годзе версія Adventure атрымала рухавік 1,6 16V (106 к.с.), а праз год уся гама атрымала рухавік GM 1,8 8V (103 к.с.).

У 2004 годзе быў праведзены другі рэстайлінг і з'явіліся маторы з тэхналогіяй flex. У 2007 годзе трэцяя мадэрнізацыя прынесла блакіроўку дыферэнцыяла Locker.

У 2010 годзе з'явіліся рухавікі сямейства E.torQ, а ў 2012 годзе Palio Weekend быў абноўлены апошні раз. У 2015 годзе ўніверсал адмаўляецца ад наймення Palio і з таго часу прапануецца як Fiat Weekend.

Апошнія Fiat Weekend пакінулі зборачную лінію 27 студзеня 2020 года. За амаль 23 гады было выраблена больш за 530 тысяч універсалаў[7].

Siena, Albea, Petra[правіць | правіць зыходнік]

Strada[правіць | правіць зыходнік]

Zotye Z200[правіць | правіць зыходнік]

хэтчбек Zotye Z200HB

У 2008 годзе кітайская кампанія Zotye набыла правы на вытворчасць седана Fiat Siena і хэтчбека Fiat Palio. Калі выпуск пачаўся, аўтамабілі назвалі Langjun і Langjie, потым пазначэнне змянілі на Z200 і Z200HB адпаведна. На аўтамабілі ўсталёўваліся ліцэнзійныя рухавікі Mitsubishi аб'ёмам 1,3 л (65 кВт) і 1,5 л (88 кВт)[8].

Другое пакаленне (326)[правіць | правіць зыходнік]

Fiat Palio Sporting "Interlagos" (326)

Цалкам новы Palio з'явіўся ў канцы 2011 года. Аўтамабіль пабудаваны на расцягнутай платформе Uno са стойкамі McPherson спераду і паўзалежнай падвескай ззаду. Па габарытах ён толькі трохі пераўзыходзіць Uno і машыну папярэдняга пакалення: 3875 мм у даўжыню і 1670 мм у шырыню, колавая база — 2420 мм[9]. Прапаноўваўся ў версіях Fire Economy, Attractive (1,0 і 1,4 л), Essence (1,6 л з механічнай каробкай перадач або каробкай Dualogic) і Sporting (1,6 л з механічнай каробкай перадач або каробкай Dualogic).

У 2013 версіі з рухавікамі 1,4 і 1,6 л у стандартнай камплектацыі атрымліваюць АБС і падушку бяспекі. З 2014 годзе ўсе камплектацыі маюць гэтыя элементы бяспекі як стандарт.

Са з'яўленнем новай мадэлі Fiat Argo, завяршаецца вытворчасць мадыфікацый з рухавікамі 1,4 і 1,6 л. У лістападзе 2017 года быў спынены выпуск апошняй версіі Palio 1,0.

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынг бяспекі паводле Latin NCAP (ліпень 2015)[10]
Бяспека дарослых пасажыраў 11,34 (max 17,00)
Бяспека пасажыраў-дзяцей 25,28 (max 49,00)
Рэйтынг бяспекі паводле Latin NCAP (жнівень 2016)[11]
Бяспека дарослых пасажыраў 18,09 (max 34,00)
Бяспека пасажыраў-дзяцей 31,57 (max 49,00)

Зноскі

  1. 2 million Fiat Palios produced worldwide (англ.). fiatpress.com (19 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 22.11.2019. Праверана 5 лютага 2020.
  2. Fiat представил обновленный Palio (руск.). abw.by (2 сакавіка 2007). Праверана 15 лютага 2022.
  3. С подушками и без // Авторевю : часопіс. — 2010. — № 21 (461). (руск.)
  4. Fiat Palio ELX 1.4 NO AIRBAG // latinncap.com (англ.)
  5. Fiat Palio ELX 1.4 + 1AIRBAG // latinncap.com (англ.)
  6. Fiat Palio приехал в Европу // Авторевю : часопіс. — 1997. — № 18 (157).(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Fiat (Palio) Weekend sai de linha depois de 23 anos (парт.). autopapo.com.br (27 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  8. Zotye Z200 and Z200HB Listed & Priced in China (англ.). carnewschina.com (20 мая 2011). Праверана 8 лютага 2020.
  9. Мирный Palio // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 22 (484). — С. 8. (руск.)
  10. Fiat New Palio + 2 Airbags (from july 2015) // latinncap.com (англ.)
  11. Fiat New Palio + 2 Airbags // latinncap.com (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]