Агатангел Крымскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агатангел Крымскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 (15) студзеня 1871
Памёр 25 студзеня 1942(1942-01-25)[1] (71 год)
Бацькі Q4242928?
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, антраполяг, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, перакладнік
Гады творчасьці 1895-1942
Мова украінская мова
Дэбют 1895
Значныя творы Бейрутські оповідання, 1906, Андрій Лаговський, 1905/1972, Історія мусульманства», 1904—1912.
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Подпіс Выява аўтографу

Агатангéл Крымскі (па-ўкраінску: Агатангел Кримський; псэўданімы А. Хванько, Хванько Кримський, Ївхимець, Панько Рогач, Мирдза-Джафар; 15 студзеня 1871, Уладзімер, Украіна — 25 студзеня 1942, Кустанай, цяпер Кастанай, Казаская ССР) — украінскі гісторык, мовазнаўца, арыенталіст, пісьменьнік, перакладнік, паэт, паліглёт, адзін з заснавальнікаў Акадэміі навук Украіны (1918). Ахвяра сталінскага тэрору[3].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з крымскататарска-беларускай сям’і, якая перайшла ў праваслаўе. Нарадзіўся ва Уладзіміры цяперашняй Валынскай вобласьці Ўкраіны (тады Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі) у сям’і крымскага татарына зь беларускімі каранямі, настаўніка гісторыі і геаграфіі Юхіма Сьцяпанавіча Крымскага. Заснавальнікам роду Крымскіх быў мула з Бахчысараю, які пераехаў у Амсьціслаў (цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь). Дзед А. Крымскага перайшоў з ісламу ў хрысьціянства[4].

З 1889 па 1892 навучаўся ў Лазараўскім інстытуце ўсходніх моваў у Маскве. Асноўнымі дысцыплінамі вучонага былі: арабская, пэрсідзкая і турэцкая мовы і літаратура. У 1892—1896 скончыў поўны курс славістыкі на гісторыка-філалягічным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам мовазнаўцы Ўсевалада Мілера, славіста Рамана Брандта і знаўцы індаэўрапейскіх моваў Філіпа Фартунатава. У 1896 годзе малады вучоны склаў магістарскія іспыты па арабістыцы ў Пецярбурскім унівэрсытэце і па славянскай філялёгіі ў Маскоўскім унівэрсытэце. Агулам ён ведаў шэсьцьдзесят моваў[5]. Пасля заканчэньня Маскоўскага ўнівэрсытэту А. Крымскі атрымаў двухгадовую стыпэндыю Лазараўскага інстытуту, каб паехаць у Сырыю і Лібан. Падчас гэтай паездкі ў 1896—1898 гадах ён сабраў шмат матэрыялаў і дакумэнтаў, над якімі працаваў да самай сьмерці[6].

У 1918 годзе пераехаў у Кіеў, дзе стаў неадменным сакратаром Украінскай акадэміі навук, заснаванай гетманам Паўлам Скарападскім. Быў адным з акадэмікаў-заснавальнікаў Украінскай акадэміі навук. У Кіеве А. Крымскі быў стваральнікам украінскага ўсходазнаўства[7].

У 1929 А. Крымскі быў перасьледаваны і пазбаўлены пасады. У 1930-я гады А. Крымскі быў практычна адхілены ад навукова-пэдагагічнай працы ў навуковых установах Украіны. Жыў у Кіеве і Зьвянігародцы. З 1930 году творы Крымскага забароненыя. У 1939 г. рэабілітаваны, але ў ліпені 1941 г., пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны, НКУС арыштаваў яго як «асабліва ненадзейнага» па абвінавачаньні ў «антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасьці»[8] і выслаў у Казахстан. Афіцыйна Агантангел Крымскі памёр ад зьнясіленьня ў турэмным шпіталі, але ёсьць вэрсія, што ён мог памерці ад жорсткіх катаваньняў[9]. Яго справа была канчаткова спыненая ў 1957 годзе, а ў 1960 годзе ён быў афіцыйна рэабілітаваны.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агатангел Крымскі быў геем. Ягоную гомасэксуальную арыентацыю, між іншым, пацьвярджаюць тэксты з цыклю вершаў «Нечестиве Кохання», у якіх Крымскі разважае пра сваю гомасэксуальнасьць. Гомасэксуальнасьць А. Крымскага дасьледавалі Саламія Паўлычка[10] і Аляксандар Авэрбух[11].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агатангел Крымскі — аўтар шматлікіх працаў па гісторыі і культуры арабскіх краінаў, Ірану, Турэччыны і інш., сэміталёгіі, гісторыі, ісламу (ведаў каля 60 моваў, пераважна ўсходніх)[12]. Вялікую ўвагу надаваў вывучэньню гісторыі ўкраінскай мовы і літаратуры, фальклёру, этнаграфіі. Агатангел Крымскі лічыцца адным з самых выбітных усходазнаўцаў у гісторыі сусьветнай філялягічнай навукі[13].

А. Крымскі як пісьменьнік вядомы сваімі паэтычнымі творамі на ўсходнюю тэматыку, якія ўвайшлі ў зборнік «Пальмавыя галінкі», апавяданьнямі і раманам. Крымскаму таксама належаць шматлікія літаратурныя пераклады Антары, Амара Хаяма, Саадзі, Гафіза, Міхры-Хатуна, Фірдаўсі і многіх іншых, у тым ліку заходнееўрапейскіх паэтаў[14].

Па-беларуску выдаваўся зборнік «Бэйруцкія апавяданьні»[15], за пераклад якога Уладзіслаў Гарбацкі быў намінаваны на прэмію Drahomán Prize-2022 за пераклады ўкраінскай ліатартуры на мовы сьвету[16].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковыя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Про научність фонетичної правописи // Буковина, 1897,

• Ислам, его возникновение и старейший период его истории. Москва, 1901,

• Історія мусульманства, 1904—1912,

• Українська граматика (у 2-х т., 1907—1908),

• Історія арабів і арабської літератури, 1911—1912,

• Нариси з історії української мови" (1922, у співавторстві з О. Шахматовим),

• Історія Персії та її письменства, 1923,

• Історія Туреччини та її письменства, 4 тт., 1924—1927,

• Перський театр, звідки він узявся та як розвивався, 1925,

• Вибрані сходознавчі праці в п’яти томах": Т. I. Арабістика (2007); Т. II. Тюркологія (2007); Т. III. Тюркологія (2010); Т. IV. Іраністика (2008); Т. V. Іраністика (2010).

Мастацкія творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Пальмове гілля, 1901, 1908, 1923,

• Повістки й ескізи з українського життя, 1895,

• Бейрутські оповідання, 1906; у беларускім перакладзе:  Крымскі, Агатангел Бэйруцкія апавяданьні. — Лёндан: Skaryna Press, 2022. — P. 133. — ISBN 978-1-915601-02-5

• Андрій Лаговський, раман (1905, цалкам апублікаваны ў 1972 годзе).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Крымский Агафангел Ефимович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #122179463 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Агатангел Кримський — учений, кримський татарин і патріот україни, який став жертвою сталінського терору, Герої України, http://heroes.profi-forex.org/ua/krimskij-agatangel-juhimovich
  4. ^ М. Якубович, Іслам у Західній Україні: традиційна релігія? // Український тиждень, 21.02. 2016.
  5. ^ П. А. Кравчук, Книга рекордів Волині. — Любешів: Ерудит, 2005. — С. 196—197.
  6. ^ В. Бурій, Агатангел Кримський // Місто робітниче (Ватутіне). — («Постаті»). — 2001. — 27 січня. — С. 4.
  7. ^ В. Шендеровський, Видатний орієнталіст України — Агатангел Кримський, Нехай не гасне світ науки. Книга перша, https://parafia.org.ua/person/krymskyj-ahatanhel/
  8. ^ Агатангел Кримський — учений, кримський татарин і патріот україни, який став жертвою сталінського терору, Герої України, http://heroes.profi-forex.org/ua/krimskij-agatangel-juhimovich
  9. ^ Уроки правды Агатангела Кримського, Всеукраїнська громадська організація «Українське Реєстрове Козацтво», http://www.kozatstvo.net.ua/ua/publications/uk_r.php?d=a&i=4467
  10. ^ С. Д. Павличко, Націоналізм. Сексуальність. Орієнталізм. Складний світ Агатангела Кримського. — 2-ге вид. — К.: Видавництво Соломії Павличко «Основи», 2001.
  11. ^ Alex Averbuch Orientalism and Homoerotic Desire in the Poetry of a Ukrainian Modernist: Ahatanhel Kryms'kyi in Lebanon  (анг.) // Slavic and East European Journal. — 2018. — Vol. 62. — № 2. — P. 318-338.
  12. ^ Агатангелу Кримському — 150. У чому секрет геніальності найвидатнішого сходознавця 20-го століття?, Радіо Свобода, 15.01. 2021, https://www.radiosvoboda.org/a/agatangelu-krymskomu-150-poliglot-shodoznavets/31047686.html
  13. ^ Т. М. Сидорчук, Матеріали Агатангела Кримського в архіві Омеляна Пріцака, 2013, http://ekmair.ukma.edu.ua/handle/123456789/2843
  14. ^ Дар’я Анцибор, Сходознавець Агатангел Кримський знав до сотні мов, Gazeta.ua, 16.01.2013, https://gazeta.ua/articles/istoriya-movi/_shodoznavec-agatangel-krimskij-znav-do-sotni-mov/477261
  15. ^ Гарбацкі, Уладзіслаў (25-08-2022) «Бэйруцкія апавяданьні» Крымскага выдадзены па-беларуску. Чаму іх варта прачытаць у наш змрочны час Новы час
  16. ^ Беларускі пісьменьнік трапіў у доўгі сьпіс кандыдатаў на ўкраінскую прэмію Drahomán Prize-2022 для перакладчыкаў Радыё Свабода Архіўная копія