Антон Кушнір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Кушнір
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяАнтон Сяргеевіч Кушнір
Нарадзіўся13 кастрычніка 1984 (39 гадоў)
Чырвонаармейск, Ровенская вобласьць, УССР
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяфрыстайл (акрабатыка)
Цяперашнія трэнэрыМікалай Казека
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кушнір.

Анто́н Сярге́евіч Кушні́р (13 кастрычніка 1984, Чырвонаармейск, Ровенская вобласьць, УССР) — беларускі фрыстайліст (акрабатыка), алімпійскі чэмпіён, уладальнік Кубку сьвету 2009/2010 (выйграў 4 этапы з 6, адзін раз заняў другое месца й адзін раз трэцяе), срэбны прызэр агульнага заліку Кубку сьвету 2007 /2008, пераможца Кубку Эўропы-2004. Першы трэнэр — Галіна Пятроўна Досава. З 2002 году жыве й трэніруецца ў Беларусі (у Менску). Выступае за «Дынама» (Менск).

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2006, 2010 і 2014 гадоў. На Алімпіядзе-2010 у Ванкувэры, зьяўляючыся адным з галоўных фаварытаў турніру, у кваліфікацыі быў лідэрам пасьля першага скачку, але ў другім няўдала прызямліўся, у яго адшпілілася лыжа й у выніку Кушнір паказаў толькі 21-ы вынік у другой спробе, ня здолеўшы па суме 2 скачкоў прабіцца ў лік 12 фіналістаў.

На Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы стаў чэмпіёнам, зьдзейсьніўшы найскладанейшы скачок — трайное сальта зь пяцьцю піруэтамі — і паказаўшы найвышэйшы вынік 134,5 балы (дагэтуль рэкорд трымаў амэрыканец Эрык Бэргаўст, які на Алімпіядзе ў Нагана атрымаў за скачок 133,05 балы).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]