Віктар Вальтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Вальтар
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Янка Палын
Нарадзіўся 15 (28) ліпеня 1902
Памёр 4 красавіка 1931(1931-04-04) (28 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, пісьменьнік
Гады творчасьці 1923—1931
Кірунак паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад, раман
Жанр Рэалізм
Мова беларуская мова
Дэбют «Аднабочнікі» // «Крывіч». 1923, № 4, 5
Значныя творы Роджаныя пад Сатурнам
Творы на сайце Knihi.com

Ві́ктар Бэнэды́ктавіч Ва́льтар (28 ліпеня [ст. ст. 15 ліпеня] 1902, Дзьвінск, Віцебская губэрня — 4 красавіка 1931, Дзьвінск) — беларускі празаік, перакладнік, публіцыст, раманіст і паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 15 ліпеня 1902 году ў Дзьвінску Віцебскай губэрні ў сям’і краўца. У часе Першай сусьветнай вайны разам зь сям’ёй быў бежанцам. Навучаўся ў Харкаўскай рэальнай вучэльні, па вяртаньні на радзіму ў 1921 — у расейскай гімназіі. У жніўні 1922 закончыў Беларускія дзяржаўныя аднагадовыя настаўніцкія курсы. Пры падтрымцы беларускай дыяспары (найперш Кастуся Езавітава і Сяргея Сахарава) стаў стыпэндыянтам чэскага ўраду і трапіў у Прагу, дзе паступіў на каморніцкі факультэт Чэскага вышэйшага тэхнікума. Праз тры гады захварэў на сухоты і, ня скончыўшы вучобы, вярнуўся на радзіму.

У 1926—1931 гадох працаваў у беларускіх школах Латвіі: у Плейках, Келаве, Дзьвінску. З 1930 году быў дырэктарам Дадатковай беларускай школы ў Рызе.

Памёр 4 красавіка 1931 году і быў пахаваны ў Дзьвінску на каталіцкіх могілках.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у 1923 годзе нарысам «Аднабочнікі», які пад псэўданімам Янка Палын быў надрукаваны ў ковенскім часопісе «Крывіч» (№ 4, 5). У 1924 годзе ў праскай газэце «Студэнцкая думка» апублікаваны абразок «Песьня глядыятараў». Быў актыўным супрацоўнікам газэты «Голас беларуса», апублікаваў вершы ў калектыўным зборніку «Першы крок» (Рыга, 1926), альманаху «Замежная Беларусь», часопісах «Родныя гоні», «Наша доля» і «Новы Шлях». У 1930 газэта «Наша доля» апублікавала яго апавяданьне «З-за сена», а ў 1932 годзе пад назваю «Лесьнікова сена» яно выйшла асобнаю кнігаю ў Рызе.

Напісаны ў 1920-х раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў апублікаваны толькі ў 1991—1992 гадох у газэце «Голас Радзімы».

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ляснікова сена : Апавяданьне / Прадм. К.Езавітава — Рыга, 1932
  • Выбраныя творы [Текст] / В. Б. Вальтар; уклад.: М. Казлоўскі, С. Панізнік. — Менск, Кнігазбор, 2009. — 279 с — ISBN 978-985-6930-26-6

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пашкевіч, А. Беларуская планіда Віктара Вальтара // Роднае слова. — 2002. — № 7. — С. 28.
  • Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры: Проза замежжа XX ст. / А .А. Пашкевіч. — Менск, БДУ, 2002. — 219, [1] c.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]