Лявон Гмырак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лявон Гмырак
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мечыслаў Бабровіч
Псэўданімы З. Б., Барыс Заяц, Лявон Хмуры
Нарадзіўся 6 (18) красавіка 1891
фальв. Пархвенава, Вялейскі павет
Памёр 30 чэрвеня (13 ліпеня) 1915 (24 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, празаік, крытык
Гады творчасьці 1913—1915
Мова беларуская мова
Творы на сайце Knihi.com
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бабровіч.

Ляво́н Гмырак (сапр. Мечыслаў Бабровіч; 18 красавіка 1891, фальв. Пархвенава, Вялейскі павет, цяпер у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці — 13 ліпеня 1915[1]) — беларускі крытык, публіцыст і празаік[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў 1-ю Віленскую гімназію (1908)[2], прыватную тэхнічна-прамысловую школу ў Варшаве (1912)[2]. Працаваў наглядчыкам у бацькоўскім фальварку, тэхнікам у Вільні.

У 1914 року прызваны ў армію, даслужыўся да прапаршчыка. Загінуў на фронце Першай Сусьветнай вайны пад Коўнам[2]. Пасьмяротна ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжам.

Біяграфія вывучана недастаткова, магчыма, што ён зьяўляецца братам дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Яна Бабровіча[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачаў з 1913 року ў газэце «Наша ніва»[2], зь якой супрацоўнічаў і пазьней: друкаваў там апавяданьні («Васілёва вясельле»), фэльетоны, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. Друкаваўся таксама ў зборніку „Велікодная пісанка“, часопісе „Лучынка“, альманаху „Маладая Беларусь“.

Аўтар апавяданьня «Васілёва вясельле» (1913), артыкулаў па гісторыі беларускай культуры, актуальных праблемах сацыяльна-палітычнага жыцьця, артыкулу «Тарас Шаўчэнка» (1914) і інш. Нарыс па гісторыі нацыянальна-культурнага руху «Беларускае нацыянальнае адраджэньне» (1914) прысьвечаны гісторыі нацыянальна-культурнага руху.

Выступаў за культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакратычнымі сіламі Расеі, супраць хутарызацыі, падатковай палітыкі царызму і да т. п. Як крытык абараняў пазыцыі рэалізму і народнасьці(ru), выступаў супраць дэкадэнцтва[прыбраць шаблён], заклікаў пісьменьнікаў адгукацца на ўсе важныя зьявы жыцьця, абуджаць у грамадзтве гуманныя імкненьні, навучацца ў клясыкаў сусьветнай літаратуры.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Творы: Проза. Крытыка. Публіцыстыка. Мн., 1992.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гмырак Лявон(недаступная спасылка)
  2. ^ а б в г д Гмырак Левон // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]