Сяргей Картэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Картэс
Дата нараджэньня 18 лютага 1935(1935-02-18)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 чэрвеня 2016(2016-06-26) (81 год)
Месца сьмерці
Грамадзянства Чылі Чылі
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Беларусь Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Месца працы
Жанры опэра
Супрацоўніцтва Вялікі тэатар опэры і балету Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР народны артыст Беларусі Дзяржаўная прэмія БССР

Сярге́й Альбе́ртавіч Картэ́с (18 лютага 1935, г. Сан-Антоніё, Чылі — 26 чэрвеня 2016, Менск, Беларусь) — беларускі кампазытар. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1980). Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі БССР (1982). Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Сябра Саюзу кампазытараў БССР.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 18 лютага 1935 у Сан-Антоніё. У 1920-я гады сям’я маці С. А. Картэса эмігравала з Расеі ў Чылі. Бацька С. А. Картэса — чыліец. Першыя 20 гадоў жыцьця правёў у Аргентыне, навучаўся музыцы ў Буэнас-Айрэсе. У 1947 годзе ягоны прыёмны дзед Павал Шастакоўскі (сын піяніста Пятра Шастакоўскага) падаў прашэньне пра савецкае грамадзянства на ўсю сям’ю Картэсаў. Прыезд у СССР стаў магчымым у 1955 року. Месцам пражываньня быў вызначаны Менск.

Скончыў у 1962 року Беларускую кансэрваторыю імя Луначарскага. З 1965 року — загадчык музычнай часткі Дзяржаўнага расейскага драматычнага тэатру імя М. Горкага, з 1966 — загадчык музычнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатру імя Я.Купалы. З 1972 музычны рэдактар, з 1981 — галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

З 1991 року мастацкі кіраўнік опэрнай трупы ў Дзяржаўным тэатры опэры і балету Беларусі. У 1996 року ўстанова была падзеленая на два самастойныя тэатры: опэры і балету. Картэс узначаліў першы зь іх і на працягу 1996—2002 зьяўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатру опэры Рэспублікі Беларусь. З асобай Картэса зьвязанае адкрыцьцё беларускага опэрнага мастацтва для эўрапейскай публікі.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • опэра «Джардана Бруна»
  • балет «Апошні інка» (1990)
  • араторыя «Памяці паэта» на словы Янкі Купалы
  • вакальныя цыклі на вершы А.Вярцінскага, М.Танка

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1980)
  • Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1982) за музыку да кінафільму «Вазьму твой боль»
  • Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1999)
  • Трэцяя прэмія Ўсесаюзнага конкурсу опэрнага майстэрства (1977)
  • Дыплём за таленавітую працу ў галіне кінамузыкі на XII аглядзе-конкурсе фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1984)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]