Франсуа Рабле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франсуа Рабле
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не раней за 1483 і не пазьней за 1494
Памёр не раней за студзень 1553 і не пазьней за 14 сакавіка 1553
Пахаваны
Бацькі Антуан Рабле[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, лекар-пісьменьнік, манах, навэліст, гумарыст
Гады творчасьці з 1532
Мова сярэднефранцуская мова[d][2]
Подпіс Выява аўтографу

Франсуа Рабле (па-француску: François Rabelais; ?, Шынон — 9 красавіка 1553, Парыж) — францускі пісьменьнік, адзін зь вялікіх эўрапейскіх сатырыкаў-гуманістаў эпохі Адраджэньня, аўтар раману «Гарганцюа і Пантагруэль».

Біяграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рабле нарадзіўся ў Шыноне (у Турэні), дакладная дата нараджэньня невядомая — у якасьці вэрсій называюць 1483, 1493 і 1495 г. Як мяркуецца, ён быў сынам шынкара (некаторыя сьцьвярджаюць — аптэкара, які займаўся і шынкарскай справай), страціў маці ў самым раньнім узросьце, ці (па іншых зьвестках) вельмі рана адкінуты ёю і перададзены ў манастыр.

Вывучаў права ў Пуат’е, мэдыцыну ў Парыжы і Манпэлье, працаваў лекарам у Ліёне. Доктар мэдыцыны (з 1537).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1532. Сусьветную вядомасьць яму прынёс фантастычны раман-эпапэя «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1-4, 1532-52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства кн. 5 недакладнае). Гэта мастацкая энцыкляпэдыя францускай культуры эпохі Адраджэньня: яе рэлігійнага і палітычнага жыцьця, філязофскай, пэдагагічнай і навуковай думкі, духоўнага імкненьня і сацыяльнага побыту. У творы аўтар высьмеяў рэлігійны фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасьць, сквапнасьць і жорсткасьць чыноўнікаў, манархічны дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманістычнае выхаваньне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фізычнае і духоўнае разьвіцьцё. Раман адметны багацьцем народнай мовы, спалучэньнем рэалістычнага і фантастычнага, высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасьць Франсуа Рабле адыграла вялікую ролю ў разьвіцьці францускай і сусьветнай сатырычнай літаратуры.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарганцюа і Пантагруэль. Мн., 1940.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]