Янка Маўр
Янка Маўр | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Іван Міхайлавіч Фёдараў | |||
Псэўданімы | Янка Маўр | |||
Нарадзіўся | 28 красавіка (10 траўня) 1883 Лібава | |||
Памёр | 3 жніўня 1971 (88 гадоў) Менск | |||
Пахаваны | ||||
Дзеці | Фёдар Фёдараў, Арсень Фёдараў[d] і Натальля Фёдарава[d] | |||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | празаік | |||
Кірунак | сацыялістычны рэалізм, прыгоды | |||
Жанр | дзіцячая й падлеткавая літаратура | |||
Мова | беларуская | |||
Значныя творы | «Чалавек ідзе» (1924), «Палескія рабінзоны» (1930) | |||
Прэміі | Дзяржаўная прэмія БССР (1972) | |||
Узнагароды | | |||
Подпіс | ||||
Творы на сайце Knihi.com | ||||
Я́нка Маўр (сапраўднае імя Іва́н Міха́йлавіч Фёдараў; 10 траўня 1883 (29 красавіка па старым стылі), Лібава (Латвія) — 3 жніўня 1971, Менск) — беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі.
Заслужаны дзяяч культуры БССР (1968). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968). Чалец УКП(б) з 1950 году. Чалец СП СССР (1934).
Біяграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям’і сталяра. Дзяцінства правёў на радзіме маці — у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губэрні (цяпер Летува). Скончыў пачатковую, затым рамесную навучальню ў Коўне. У 1899 паступіў у Панявескую настаўніцкую сэмінарыю. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 здаў экстэрнам іспыт і атрымаў званьне настаўніка пачатковай школы.
Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (Летува), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 удзельнічаў у нелегальным зьезьдзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе й узяты пад нагляд паліцыі. У 1909 годзе ўступіў у царкоўны шлюб. Пераехаў у в. Турэц. Толькі ў 1911 Я. Маўр працаўладкаваўся выкладчыкам геаграфіі й гісторыі ў Менскую прыватную гандлёвую школу.
Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асьветы, у Наркамаце асьветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. З 1930 на творчай працы.
Сын Янкі Маўра — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Фёдар Фёдараў. Дачка Янкі Маўра была жонкай сына Якуба Коласа.
Янка Маўр памёр 3 жніўня 1971 году. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках[1].
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэбютаваў у 1923 фэльетонамі ў газэце «Савецкая Беларусь» і ленінградзкім часопісе «Бэгемот». Зь першым апавяданьнем выступіў у друку ў 1926 (часопіс «Беларускі піянэр»). Аўтар кнігаў аповесьцяў, апавяданьняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928, 1983), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930, аповесьць экранізаваная ў 1935), «Сьлёзы Тубі» (1930), «Аповесьць будучых дзён» (1932), «ТВТ» (1934), «Вакол сьвету» (1947), «Шлях зь цемры» (1948), «Апавяданьні» (1951), «Аповесьці і апавяданьні» (выбранае, 1954), «Фантамабіль прафэсара Цылякоўскага» (часопіс «Маладосьць», 1954—1955), «Аповесьці і апавяданьні» (1969), апавяданьня «Цётка Эмілія» (1954), байкі «Пекла» (1929), рамана «Амок» (1930).
Аўтар п’есы «Памылка» (апублікаваная й пастаўлена ў 1940), аднаактовак «Хата з краю» (1941), «Балбатун» (1946). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г. К. Андэрсэна, Дз. Маміна-Сыбірака(ru), М. Прышвіна(ru), А. Чэхава, Р. Кіплінга, М. Твэна, Ж. Вэрна, В. Гюго, А. Гайдара(ru), В. Шклоўскага(ru), А. Конанава(ru).
Прэміі й узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам «Знак Пашаны» й мэдалямі. Заслужаны дзяяч культуры БССР (1968). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (пасьмяротна, 1972) за аповесьці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ», «Шлях зь цемры», раман «Амок».
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раман[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Амок (1928)
Аповесьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чалавек ідзе (1924)
- У краіне райскай птушкі (1926)
- Сын вады (1927)
- Палескія рабінзоны (1929)
- Аповесьць будучых дзён (1932)
- Вакол сьвету (1947)
- ТВТ (1934, 1949)
- Шлях з цемры (1920, 1956—1958)
- Фантамабіль прафэсара Цылякоўскага (1955)
Апавяданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сьлёзы Тубі (1926)
Казка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Падарожжа ў пекла (1928)
П’есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памылка (1940)
- Хата з краю (1941)
- Балбатун (1946)
Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вуліцы:
- З 1993 году ў Беларусі прысуджаецца прэмія імя Я. Маўра за найлепшыя творы для дзяцей.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Маўр Янка // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Менск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 374—375
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Эд. Галубок. Да пытаньня аб дзіцячай кнізе ў БССР. (Творчасьць Янкі Маўра). // Узвышша : часопіс. — 1931. — № 5. — С. 102—113.
- Грахоўскі С. «Мудрэц з душою хлапчука» (Успаміны. Публіцыстыка)
- Гурэвіч Э. С. Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці. — 2-е выд., дапрац. — Мн., 2004.
- С. Давідовіч. Янка Маўр. // Звязда : газэта. — 1936, 9 студзеня. — № 5 (5381). — С. 3.
- Карп А. Гаворыць Мінск, вуліца Нова-Маскоўская: [прысьвечана Я. Маўру] / Браніслаў Зубкоўскі // ЛіМ. — 2013. — № 18. — С. 4-5.
- Маўр Янка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Маўр Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Маргарыта Яфімава. Янка Маўр: (жыццё і творчасць). — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. — 127 с. — 7000 ас.
- Маргарыта Яфімава. З верай у дзіцячае сэрца: (да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра). — Мінск: 1983. — 20 с. — 1000 ас.
- Маргарыта Яфімава. Цэлы свет ― дзецям: творчы партрэт Янкі Маўра. — Мінск: БГУ, 1983. — 135 с. — 2550 ас.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Васіль Дранько-Майсюк. (23 чэрвеня 2023) Янка Маўр — пачатак змагання з Пеклам. Літаратурныя ночы з Васілём. Радыё Ўнет.
- Нарадзіліся 10 траўня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Памерлі 3 жніўня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Беларускія літаратары
- Нарадзіліся ў Ліепаі
- Памерлі ў Менску
- Эспэрантысты і эспэрантысткі
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы
- Янка Маўр