Зяма Півавараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зяма Півавараў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1910(1910-06-05)
Памёр 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (27 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская мова
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Півавараў.

Зяма Раманавіч (Залман Рувінавіч) Півавараў (24 траўня 1910, Касьцюковічы — 29 кастрычніка 1937, Менск) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын рабочага-шапавала. Пасьля заканчэньня школы-сямігодкі вучыўся ў Мсьціслаўскім пэдагагічным тэхнікуме. Першы верш апублікаваў у 1925 г. У 1929 годзе пераехаў у Ленінград, дзе працаваў качагарам. Уступіў у БелАПП. У 1930 годзе ўдзельнічаў у дэкадзе беларускай літаратуры і культуры ў Маскве. Атрымаў рэкамэндацыю для паступленьня на літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту, які скончыў у 1934 годзе. На пачатку 1930-х гадоў друкаваўся ў ленінградзкіх часопісах і альманахах. Аўтар зборніка вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (Мн., 1934), у якім услаўляў працоўны гераізм будаўнікоў сацыялізму. Выступаў у рэспубліканскім друку як тэатральны рэцэнзэнт і як кінакрытык[1].

У 1934—1936 гадах працаваў у рэдакцыі газэты «Чырвоная змена». У лістападе 1936 году арыштаваны. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Зямы Піваварава прадугледжвалася «спальваць»[2]. 29 кастрычніка 1937 году забіты ў ходзе масавага расстрэлу ў турме НКУС у Менску. Рэабілітаваны ў 1958 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Півараваў Зяма Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 12. — Мн., 2001. — С. 347.
  • Півавараў Зяма Раманавіч // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 4. — С. 278.
  • Півавараў Зяма // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. Т. 5. — Мн., 1995. — С. 21.