Яфрэм Смаленскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яфрэм Смаленскі

Яфрэм Смаленскі (? — пасьля 1238) — старажытнабеларускі пісьменьнік, праваслаўны сьвятар, манах, цудатворца, вялебны, вучань Аўрамія Смаленскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нардзіўся і жыў у Смаленску. Праславіўся тым, што напісаў «Жыцьцё Аўрамія Смаленскага» (каля 1240), дзе паказаў Аўрамія як чалавека, які пераносіў пакуты і зьдзекі, пакуль да яго не прыйшло сапраўднае прызнаньне. Адрозьніваўся пакорнасьцю і любоўю да блізкіх, зьяўляючыся старанным пераймальнікам свайго духоўнага айца. Памяць яго сьвяткуецца 21 жніўня ў дзень памяці вялебнага Аўрамія Смаленскага і ў тыдзень перад днём сьвяткаваньня Смаленскай іконы Божай Маці (28 ліпеня).

Згадваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле «Аповесьці аб перамогах маскоўскае дзяржавы» (сярэдзіна XVII ст.),у якой апісываюцца падзеі Смуты пачатку XVII ст. ў Расеі (якая была цераз 350 год пасьля сьмерці Яфрэма Смаленскага), разам з Аўраміям Смаленскім Яфрэм Смаленскі маліўся за перамогу смалян над паўстанцамі:

« ...Тогда благодаря неизреченному милосердию всесильного бога и заступничеству пречистой его матери, и молитвам страстотерпца великомученика Меркурия, смоленского чудотворца, и преподобных отцов наших Авраамия и Ефрема, смоленских чудотворцев, и всех святых молитвам воины города Смоленска, всю надежду свою на бога возложив и всю печаль отбросив, пошли с радостью и ничего не боясь, и силой всесильного бога укрепились, и пришли на некое место, называемое Царево Займище, и тут множество бунтовщиков побили и живых захватили, и совсем их оттуда изгнали, и место очистили... »

— «ПОВЕСТЬ О ПОБЕДАХ МОСКОВСКОГО ГОСУДАРСТВА», http://www.vostlit.info/Texts/rus6/Pobed/frametext.htm

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]