Леанід Гаўрылаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Гаўрылаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 лютага 1918(1918-02-02) або 18 лютага 1918(1918-02-18)
Памёр 1941
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская мова

Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў (2 лютага 1918, в. Бердыж, Чачэрскі раён1941?) — беларускі паэт[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Менскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 годзе перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага пэдагагічнага інстытуту. Пасьля заканчэньня інстытуту ў 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках мэханікам-вадзіцелем. Зь першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прапаў безь вестак[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкаваўся з 1935 году. Вершы Гаўрылава адметныя героіка-рамантычным патасам, лірычнай задушэўнасьцю, мэлядычнасьцю[1].

Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газэтах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў зьмешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасьць».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Гаврилов Леонид Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вернасьць. — Мн., 1961
  • Крывёю сэрца. — Мн., 1967