Юльян Дрэйзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юльян Дрэйзін
Дата нараджэньня 9 (21) чэрвеня 1879
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 сакавіка 1942(1942-03-28) (62 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы Маскоўскі ўнівэрсытэт
Занятак публіцыст, перакладнік, музыказнаўца
Навуковая сфэра музыказнаўства, пераклад
Месца працы

Юльян Мікалаевіч Дрэйзін (21 чэрвеня [ст. ст. 9 чэрвеня] 1879, Екацярынаслаў — 28 сакавіка 1942, Нямчынаўка) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, пэдагог; аўтар працы «Музыка і рэвалюцыя» — першага дасьледаваньня ў галіне музыказнаўства на Беларусі.

Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў антычных аўтараў («Антыгона» Сафокла, «Іліяда» Гамэра і інш.). Вядома больш за 820 ягоных перакладаў, зьвязаных з музыкай. Склаў апублікаваны ў сэрыі «Беларуская навуковая тэрміналёгія» слоўнік «Музычныя тэрміны».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1879 у сям’і лекара і акушэркі. Першую адукацыю атрымаў у Віленскай духоўнай гімназіі, затым скончыў мэдычны факультэт Юр’еўскага ўнівэрсытэту. Выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту (1908), скончыў гісторыка-філялягічны факультэт. Браў прыватныя ўрокі ў прафэсараў Маскоўскай кансэрваторыі.

Выкладаў грэцкую і лацінскую мовы, а таксама тэарэтычныя курсы ў навучальных установах Магілёва. У 1919 заснаваў тут першы грамадзкі сымфанічны аркестар у БССР, які складаўся з дваццаці чалавек, дзе Юльян Дрэйзін выконваў партыю першай скрыпкі. З 1925—1935 у Менску, выкладаў гісторыю і тэорыю музыкі ў Беларускім пэдагагічным, Беларускім музычным тэхнікумах і Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, антычныя мовы — у Камвузе і БДУ, працаваў у Інстытуце беларускай культуры, Акадэміі навук, Беларускім радыёкамітэце. Апрацаваў музычную тэрміналёгію[1]. Зь яго ініцыятывы па беларускім радыё трансьляваліся канцэрты беларускіх сьпевакоў.

У другой палове 1920-х быў сябрам Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў. Зь верасьня 1926 — адзін з самых актыўных супрацоўнікаў таварыства. У 1929 накіраваны на Першую Ўсерасейскую музычную канфэрэнцыю ў Ленінград. У 1930 на сродкі таварыства выдаюцца яго пераклады. У 1930-х з пачаткам рэпрэсіяў беларускай інтэлігенцыі быў неаднаразова крытыкаваны за памылкі «контрарэвалюцыйнага характару». Неўзабаве быў выключаны зь Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў і з сэкцыі савецкіх кампазытараў БССР.

У 1931 (альбо ў 1932) праўленьне таварыства паведаміла, што «камісія па праверцы складу членаў Т-ва выключыла са складу Т-ва… Дрэйзіна Юлія, як ідэолёгічна чужога й да гэтага часу не парваўшага з мінулым і ня прызнаўшага сваіх памылак, што асабліва яскрава выявілася ў яго выступленьні на пленуме ЦС пра мастацтва (тэорыя „беспартыйнай“ творчасьці)[2]».

Апошнім артыкулам Ю. Дрэйзіна стала публікацыя «Музыкальная жизнь Белоруссии», пасьля якой зьявіліся артыкулы — «абвінаваўчыя прыгаворы» у газэтах «ЛіМ» Я. Шарахоўскага й «Звязда» Х. Дунца[3]. Напісаўшы «пакаяльны» ліст, навуковец зь сям’ёй у 1935 зьехаў зь Менску й пасяліўся ў пасёлку Нямчынаўка пад Масквой. Пазьней выкладаў грэцкую мову ў вышэйшых навучальных установах сталіцы РСФСР. У 1938—1942 выкладчык, затым Дацэнт філялягічнага факультэта Маскоўскага ўнівэрсытэту й пэдагагічнага інстытуту.

Памёр у 1942 у Нямчынаўцы. Меў дачку — Веру Юльянаўну Дрэйзін.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юльян Дрэйзін публікаваўся пад псэўданімамі Ю. Д., Д., Е. Ж.-а, О., Е. Ж., Ю-н, Альфа, Гамма, Строгі, Нэўма, Слухач, Зат-ка, Фа, А. К-оў, Арыон, Орфей, Бэта.

Публікацыі ў перыёдыцы
Публікацыі ў асобных выданьнях
  • Дрейзин, Ю. Н. Докладъ преподавателя Могилевской мужской Императора Александра I Благословенного гимназіи Ю. Н. Дрейзина о преподаваніи латинского языка / Ю. Н. Дрейзин // Матеріалы по организаціи школьнаго обученія на началахъ научной педагогики. Вып. IX. — Вильна : Типографія А, Г, Сыркина, Большая ул., собств. домъ, 1915. — С. 74—88.
  • Дрейзин, Ю. Н. Музыка и революция. Лекции об историческом развитии музыки, читан. в крунте в 1921 г. / Ю. Н. Дрейзин. — Могилев, издательство Красноармейского Университета имени 16-ой армии , 1921. — 112 с.
  • Ю. Дрэйзін. Музыка ў творах Якуба Коласа // злажыў Ул. Дзяржынскі. Якуб Колас у літаратурнай крытыцы : да дваццацігадовага юбілею яго літаратурнай дзейнасці : зборнік артыкулаў. — Менск: БДВ, 1926.
  • Пасхалов, В. Белорусская музыка / В. Пасхалова, Ю. Дрейзин // БСЭ : в LVX т. / под общ. ред. Н. И. Бухарина [и др.]; гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М., 1927. — Т. V. — С. 375—378
  • Ю. Дрэйзін. Музыка ў творах Янкі Купалы. // пад рэдакцыяй З. Жылуновіча і М. Байкова. Янка Купала ў літаратурнай крытыцы : зборнік артыкулаў. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928.
  • Дрейзин, Ю. Музыка в Белоруссии / Ю. Дрейзин // Белорусская культура, сб. 1. — Минск, 1928. — С. 46—48
Беларуская навуковая тэрміналёгія

Рукапісы
  • Характеризовать отношеніе Эразма къ идеямъ гуманизма и реформаціи на основаніи colloquia familiaria, 1903.
  • De sermone Polybiano, 1904.
  • Программа по классу музыки в 1-й Могилевской Государственной школе им. Н. А. Римского-Корсакова, 1923.
  • Дыялектычныя працэсы ў гісторыі музыкі. Тэзісы дакладу, 133.
  • Вучэбны дапаможнік па музычным выхаванні ў агульнадукацыйных школах (у сааўт. з .М. Мацісонам, М. Равенскім, М. Леўчанкам), 1934.
  • Античные реминисценции в сочинениях В. И. Ленина, 1940.
Опэрныя лібрэта
  • Аладаў М. І. Опера «Тарас на Парнасе», 1927. Лібрэта Ю. М. Дрэйзін.
Тэксты да музычных твораў
  • Равенскі М. Я. Кантата «Беларусь» для хору і сімфанічнага аркестру да 15-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, 1932 (3). Словы Ю. М. Дрэйзіна.
  • Тэксты да масавых песень на музыку І. Любана, М. Аладава, Г. Самохіна, М. Мацісона, М. Равенскага.
Публікацыі перакладаў тэкстаў музычных твораў
  • Моцарт. Калыханка. Тэкст у перакладзе Юльяна Дрэйзіна. Для аднаго голасу з акампанімэнтам фортэп’яна. — Коштам і працай Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў у Менску, 1929 (30). — 4 с.
  • Шыльлер. «Да волі». Тэкст хору ў сімфоніі. Вольны пераклад Ю. М. Дрэйзіна.
Іншыя публікацыі перакладаў
Публікацыі перакладаў опэрных лібрэта (у дужках — год пастановак опэр зь лібрэта)
  • Цырульнік з Сэвільлі. Опэра ў дзьвух дзеях. Музыка Дж. Росіні. Лібрэта Ч. Стэрбіні. Пераклад з італьянскага першатвору Ю. Дрэйзіна. — Коштам і працай Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў у Менску, 1930. — 21 с (1930, 1934)
Рукапісы перакладаў опэрных лібрэта (у дужках — год пастановак опэр зь лібрэта)
  • Даргамыжскі «Русалка» (1927, 1929, 1939); Гуно «Фауст» (1928); Рымскі-Корсакаў «Залаты пеўнік» (1931), «Апрычнікі» («Царская нявеста») (1933, 1934, 1938), «Сьнегурачка», «Казкі аб цары Салтане»; Бізэ «Кармэн» (1932, 1933, 1935, 1937); Чайкоўскі «Яўгені Анегін» (1933, 1934, 1936, 1940), «Пікавая дама» (1934, 1935, 1936, 1940), «Чаравічкі»; Барадзін «Князь Ігар» (1934, 1935); Рахманінаў «Алеко»; Мусаргскі «Барыс Гадуноў», «Сарочынская ярмарка»; Вердзі «Аіда»; Абер «Нямая з Портычы»; Пучыні «Богема»; Д’Альбэр «Даліна»; Нікалаі «Віндзорскія кумкі»; Іпалітаў-Іванаў, нумары з опэры «Оле з Нордлянда»; Моцарта, нумары з опэры «Шлюб Фігаро»
Рукапісы перакладаў тэкстаў рамансаў і песень (у дужках — колькасьць перакладзеных твораў)
  • на музыку Аладава (3), Арлова, Арэнскага (10), Балакірава (9), Барадзіна (7), Белага, Бэтговэна (4), Брамса, Васіленскі, Васільева-Буглая (10), Глінкі (11), Гліера (9), Грачанінава (20), Грыга (13), Давідзенкі (14), Даргамыскага (19), Каваля (13), Красева (17), Кюі (10), Мэндэльсона, Мусарскага (25, у тым ліку песьні цыкляў «Дзіцячая», «Бяз сонца»), Рахманінава (18), Рымскага-Корсакава (18), Чайкоўскага (29), Чарапніна, Шапэна, Шубэрта (22), Шумана (7) і інш.
Рукапісы перакладаў тэкстаў арыяў з опэраў, араторыяў, кантат
  • на музыку Баха, Бэтговэна, Бізэ, Вагнэра, Вэбэра, Вэрдзі, Гайдна, Гэндэля, Глінкі, Глюка, Леанкавала, Маснэ, Моцарта, Мусарскага, Напраўніка, Нікалаі, Пэргалезі, Пучыні, Рымскага-Корсакава, Сэн-Санса, Чайкоўскага і інш.
Іншыя рукапісы перакладаў
  • М Кашкін «Падручнік тэорыі музыкі»; Сафокл «Эдып-тыран»; Арыстафан «Лізістрата»; Эўрыпід «Бакханкі»; Люкрэцыюс «De rerom natura» («Аб прыродзе рэчаў»), кн. 1; Гамэр «Одысэя» (1 песьнь), сумесна з М. Грамыкам; Шніцлер «Зялёны какаду» («Зялёны папугай»)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Хроніка беларускай культуры. У Інбелкульце. // Полымя : часопіс. — 1925. — № 3. — С. 166.
  2. ^ БДАМЛМ. — Фонд 81. —Воп. 1. — С. 23
  3. ^ Х. Дунец. Нацдэмаўскія адкравенні Дрэйзіна. // Звязда : газэта. — 1935, 30 студзеня. — № 25 (5151). — С. 5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юльян Дрэйзінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў