Дамінік Рудніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамінік Рудніцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 ліпеня 1676(1676-07-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1739(1739-10-10)[1] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Дамінік Рудні́цкі (польск.: Dominik Rudnicki; 4 жніўня 1676, Усходняя Беларусь — 10 кастрычніка 1739) — беларускі і польскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускай шляхты. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі (каля 1694). Настаўнічаў у езуіцкіх калегіумах Слуцка, Горадні, Мсціслава, Новагародка. 3 1720 у Варшаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1730 у Нясвіжы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У рукапісных зборніках Д. Рудніцкага (вядомыя з публікацыяў А. Брукнера і У. Ператца, загінулі ў Варшаве ў 1944) акрамя польскіх было 9 беларускіх вершаваных твораў, напісаных ім, або народных, апрацаваных. У іх праявіліся рысы позняга барока: алегорыя, гратэск, марнасць і хуткаплыннасць жыцця. Адчуваецца арыентацыя на народную песню. Аўтар інтэрмедый на польскай мове, казанняў, зборніка «Свабодны голас у вершаванай форме» (выд. 1741).

Ім створана алегарычная сістэма вобразаў у вершаваным сатырычным цыкле «Звярыныя гратэскі» (творы «Ваенны паход грыбоў», «Птушыны баль», «Камара з дуба цяжкі ўпадак» і інш.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Дамінік Рудніцкі