Уладзіслаў Вярыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Вярыга
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1868(1868-06-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1916(1916-08-27) (48 гадоў)
Род дзейнасці збіральнік фальклору
Навуковая сфера філасофія, этнаграфія,фалькларыстыка
Навуковая ступень доктар філасофіі
Вядомы як збіральнік беларускага фальклору
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Уладзіслаў Вярыга (9 чэрвеня 1868, г. Пскоў — 27 жніўня 1916) — філосаф і этнограф, збіральнік беларускага фальклору[1]. Доктар філасофіі (1892)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ва ўніверсітэтах Варшавы, Берліна, Прагі і Берна. Займаўся збіральніцтвам беларускага фальклору. Друкаваўся ў часопісе «Вісла». У 1889 годзе ў часопісе «Zbior wiadomosci do antopologii krajowej  (польск.)» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павету Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе», якая змяшчае 45 беларускіх народных песень[1]. Выдаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), якая змяшчае 32 беларускія казкі з Лідскага павета[1].

Зноскі

  1. а б в г Верига Владислав // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]