Прадкі (Чачот/Татур)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадкі
Верш
Аўтар: Ян Чачот
1840-ыя (пераклад 1897/1927)
Пераклад: Генрык Татур
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12, ліпень 1926—сакавік 1927 г., б. 5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лягатып Вікіпэдыі
Лягатып Вікіпэдыі
На Вікіпедыі
Праснічка (акадэмічная)
Прасьнічка (клясычная)

Прадкі


З праснічкамі сядзяць дзеванькі, як краскі,
Прадуць сабе, прадуць слуцкія паяскі.

Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!

Паплыў аж да Рыгі кавалер з віцінай,
Сьлязьмі заліваўся—жагнаўся з дзяўчынай.

Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!

Гладка пража ўецца, весела дзяўчыне.
Тры дні ўспамінала аб верным хлапчыне.

Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!

Другі падвярнуўся маладзец-хлапчына,
І другому рада хотліва дзяўчына.

Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!

Гудзіць вераценца! Парвалася нітка…
Стыдом гарыць дзеўка,—брыдка гэтак, брыдка…

Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!


1897 г.
Пераклад з Сыракомлі
Г. Татура.