Статут Беларускай Сялянскай Партыі «Зялёны Дуб»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Статут Беларускай Сялянскай Партыі «Зялёны Дуб»
Статут

Крыніца: Тэкст скапіяваны з Беларуская інтэрнэт-бібліятэкі КАМУНІКАТ
Крыніца: Рукапісны тэкст Статуту захоўваецца ў Нацыянальным Архіве Рэспублікі Беларусь: Фонд 456, воп. 1, спр. 1.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 1.

Глаўная мэта Беларуская селянская партыя «Зялены Дуб» ставіць сваёй глаўнай мэтай вызваленьне Беларусі ад Маскоўска-бальшавіцкай навалы і адбудаваньне свайго незалежнага гаспадарства. Партыя лічыць, што дзеля дасьціжэньня гэтай мэты патрэбна: а) Вясьці непрэрыўную партызанскую вайну з бальшавікамі, заняўшымі болей як палавіну тэрыторыі Беларускай зямлі. б) Вясьці проці бальшавікоў, камуністаў і тых партый, праграма якіх збліжаецца ў сваіх лэзунгах з бальшавіцкай, інтэнсіўную агітацыю пуцём выданьня асобых адозв, лістовак і кніжак. в) Пашыраць сярод насяленьня нацыянальную сьвядомасьць, беларускую літэратуру, беларускіе мастацтва і культуру. г) Устанаўліваць з тымі суседзямі, якія прыхільна адносяцца да Беларусі і да яе незалежнага істнаваньня цесную дружаскую сувязь. Арганізацыя партыі

§ 2.

Партыя «Зялены Дуб» складаецца з чатырох аддзелаў: Першы -- Баевые партызанскіе дружыны і пяцеркі. Другі -- Агенты Цэнтральнага Камітэту (Ц.К.) Трэці -- Мастацтва «Зяленага Дуба» Чацьверты -- Аддзел дыпламатычны для зносін з іншымі партыямі, істнуючымі на Беларусі, а так сама і з суседзямі.

§ 3.

На чале партыі стаіць Атаман «Зяленага Дуба», які з’яўляецца глаўным кіроўніком усіх чатырох аддзелаў.

§ 4.

Пры Атамане «З.Д.» знаходзяцца: І. «Глаўны Штаб» партызанскіх атрадаў, які трымае ў сваіх руках першы, другі і чацверты аддзелы. ІІ. «Цэнтральны Камітэт» з трох сяброў пад кіраўніцтвам Атамана. Дзейнасьць Ц.К: 1) Вядзе палітычные зносіны з іншымі партыямі, арганізацыямі і установамі. 2) Вядзе агітацыйную працу. 3) Распрэдзяляе па аддзелам партыйных працаўнікоў. 4) Судзіць па наказу Атамана віноўных сяброў Партыі. 5) Вядзе дыпламатыю з інастраннымі гаспадарствамі. 6) Заведуе партыйнай гаспадаркай і казной. 7) Заведуе разведкай в’усіх кірунках.

§ 5.

Арганізатар «пяцеркі» павінен замальдавацца ў Ц.К і атрымаць нумэр сваёй пяцеркі.

§ 6.

Кожная «пяцерка» павінна выпаўняць усе заданьні Ц.К. Увага 1. За выпаўненьне даручэній Ц.К. арганізатар «пяцеркі» адказывае сваім жыцьцем. Увага 2. «Пяцерка», не выпаўніўшая загаду Ц.К., ліквідуецца.

§ 7.

Партыя мае сваіх сэкрэтных прэдстаўнікоў в’усіх арганізацыях, партыях і установах, істнуючых ня толькі на Беларусі, але і за граніцай. Гэтые прэдстаўнікі лічацца сэкрэтнымі агентамі Ц.К. і павінны час ад часу даваць у Глаўны Штаб усе патрэбные вядамосьці. Агенты в’усякі час могуць быць Ц.К. адозваны з свайго мейсца.

§ 8.

Прыем у Партыю У Партыю прымаюцца толькі Беларусы, веруючыя ў Бога, даўшые прэд трэмя сведкамі зяленадубцамі абецанку свята выпаўняць «дзвенаццаць запаведзяў Зяленага Дуба» і тые абавязкі і наказы, якія на яго будуць накладацца Атаманам ці Ц.К., маючыя рэкамэндацыю ня меньш як чатырох зяленадубцаў. Увагі: 1.) Людзі іншых нацыанальнасьцеў могуць прымацца у партыю толькі тады, калі яны з’яўляюцца актыўнымі барцамі за незалежнасьць Беларусі і аказалі якіе кольвек паслугі партыі. 2.) Асобы асабіста знаёмыя Атаману, альбо двум сябрам Ц.К., залічаюцца ў партыю. 3.) Арганізатар «пяцеркі» мае права залічыць у сваю пяцерку, адказываючы за залічаных прад Атаманам і Ц.К. сваім жыцьцем. 4.) Выхад з партыі для ўсіх сяброў забаронены. Калі хто захоча ухіліцца ад працы у партыі, дык ён падае аб гэтым заяву ў Ц.К. Апошні можа прыняць ці не прыняць пад увагу гэтую заяву. 5.) Сябры партыі, зволеные Ц.К. ад партыйнай працы, усё ж павінны ў сваім жыцьцю прытрымывацца «дзвенаццаці запаведзеў Зяленага Дуба». Баявыя дружыны зяленадубцаў

§ 9.

Баявыя дружыны зялёнадубцаў складаюцца з ахвотнікаў, якія прылучаюцца да яе першага арганізатара (старшыні), атрымаўшага дэрэктывы ад Ц.К.

§ 10.

Арганізатар з’яўляецца старшыней дружыны, яе поўным кіраўніком. Ён павінен: 1.) Спаўняць наказы Глаўнага Кіраўніка Вайсковай справы, Атамана «ЗД» і Глаўнага Штабу. 2.) Трымаць сувязь і кантакт з іншымі дружынамі, знаходзючыміся у данным району. 3.) Даваць суседнім дружынам помач, калі гэта будзе патрэбна. 4.) Весьці разведку ў сваім районе. 5.) Данасіць аб усім у Глаўны Штаб. 6.) Бараніць у сваім районе селян ад бальшавіцкіх рэквізыцый, ад наездаў камісараў і чрэзвычайкі. 7.) Падтрымываць, чым можа, працу агентаў Ц.К. 8.) Падтрымываць кантакт і дружаскую сувязь з прыхільнай да нас Польскай Уладай, гдзе яна істнуе. Старшыня з’яўляецца адветнай асобай прад Ц.К. за сваіх людзей, якія могуць і ня лічыцца сябрамі партыі.

§ 11.

Уся дабыча, захопленая ад бальшавікоў, з’яўляецца уласнасьцю Дружыны, але частка грошаў (не меней 30 %) перэдаецца у Ц.К. на выдаткі па друкаваньню літэратуры, утрыманьне Глаўнага Штабу і агентаў Ц.К., на закупку патрэбных матэрыялаў.

§ 12.

Старшыня Дружыны у мейсцах, асвобожаных ад бальшавікоў, падтрымывае тую цывільную Уладу, якая будзе назначана Часовым Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі.

§ 13.

Зяленадубцы за сваю працу не адарымываюць жаднай пэнсіі, але Ц.К. па магчымасьці Дапамагае тым сябрам партыі, якіе ня маюць уласнасьці і грошаў.

§ 14.

Зяленадубскі пароль Сякрэтны зяленадубскі пароль устанаўляецца Атаманам. Пароль даецца дзеля таго, каб пазнаць сваіх сяброў. Увага 1.) Пароль павінны ведаць: сябры Ц.К., Глаўны Штаб, старшыні дружын, арганізатары «пяцерак» і агенты Ц.К. Увага 2.) За разглашэньне пароля віноўны адпавядае сваім жыцьцем. Увага 3.) Атаман можа у усялякі час замяніць стары пароль новым. Ганаровыя сябры

§ 15.

Асобы, маючыя заслугі, тые ці іншые, прад Бацькаўшчынай, альбо аказаўшые матэрыяльнае ці маральнае падтрыманьне партыі, могуць быць залічаны па пастанаўленьню Атамана і Ц.К. ганаровымі сябрамі партыі.

§ 16.

Зяленадубцы заўсёды павінны памагаць, чым толькі могуць, ганаровым сябрам партыі. Асабіста, на усіх сходах і пры уселякіх выбарах зяленадубцы сваімі галасамі падтрымываюць кандыдатуру ганаровых сяброў.

§ 17.

Пры выбарах у Сойм ганаровыя сябры залічаюцца у кандыдатскіе спіскі. Матэрыяльная справа партыі

§ 18.

Увесь бальшавіцкі скарб і грошы, гдзе бы яны не знахадзіліся, лічацца уласнасьцю партыі «ЗД». Увага: Аднятая ад бальшавікоў уласнасьць мейсцовых жыхароў перэдаецца ім пад квітанцыі.

§ 19.

Партыя «ЗД» шукае дапамогі у гаспадарств, якіе заінтэрэсованы у тым, каб бальшавізм не пашыраўся на матэрыке Эўропы. Найболей усяго партыя спадзеваецца, што брацкая Польшча, звязаная гістарычна з Беларусью асвабадзіўшаяся сама ад Маскоўскага іга, акажа і нам дапамогу у Святой справе вызваленьня ад таго жа іга Бацькаўшчыны.

§ 20.

Прыватныя афяры ад асоб, прыхільных ідэям і глаўнай мэце партыі, паступаюць у распаражэньне Ц.К.

§ 21.

Ні якіх абавязковых сяброўскіх узносаў не устанаўліваецца. Але тыя сябры партыі, якіе маюць уласнасьць, ці шмат грошаў, павінны час ад часу рабіць афяры у партыйны фонд. Партыйныя сходы

§ 22.

Партыйныя сходы па наказу Атамана, вялікіе і малые, збіраюцца Ц.К.

§ 23.

На вялікі сход кожная «пяцерка» можа паслаць свайго дэлегата. Апроч гэтага, на сходзе прымаюць учасьце і сябры Ц.К., усе агенты ЦК, прэдстаўнікі ад Дружын, Мастацтв і усіх іншых зяленадубскіх арганізацый. Старшыней сходу з’яўляецца Атаман ці яго паўнамоцны – адзін із сяброў Ц.К.

§ 24.

На Сходзе могуць быць прысутнымі гонаровые сябры партыі і прыватные асобы па запрашэньню Атамана.

§ 25.

Вялікіе сходы збіраюцца дзеля: 1.) Выбароу Атамана і сяброў Ц.К. 2.) Ізмяненьня Статуту. 3.) Развязаньня тых спраў і пытаньняў, якіе перэдае Атаман ці Ц.К. на волю вялікаго сходу. Увага: Атаман лічыцца бязсменным, але 3/4 галасамі вялікаго сходу можа быць залічаны ў гонаровыя сябры і тады выбіраецца новы атаман. Сябры Ц.К. выбіраюцца на год.

§ 26.

Рэшэньня Вялікаго сходу пастанаўляюцца большасьцю галасоў.

§ 27.

Малые сходы збіраюцца па наказу Атамана (ці Ц.К.) для развязаньня іншых меньш паважных спраў і пытаньняў.

§ 28.

На малых сходах з’яўляюцца прысутнымі толькі тые сябры партыі, якіе адатрымываюць запрашэньне на сход ад Атамана.

§ 29.

Мейсца і час сходу назначаюцца Атаманам.

§ 30.

Зямельнае пытаньне Прызнаючы прыватную уласнасьць, партыя «З.Д.» лічыць, што уся зямля павінна быць выкупляна па справядлівай ацэнке урадам і перэдана людзям, якіе займаюцца сельскай гаспадаркай. Ні якой разніцы паміж памешчыкам і селянскім гаспадаром партыя ня бачыць. Як першы, дык і другі павінны мець правы на зямельную уласнасьць у той норме, якая будзе устаноўленая Устаноўчым Соймам. Увагі: 1) Не чакаючы развязаньня зямельнага пытаньня Устаноўчым Соймам, кожны павет арганізуе свой зямельны камітэт, які павінен устанавіць часовую норму зямельнай плошчы сярод гаспадароў і тых людзей, якія жадаюць жыць сельскай гаспадаркай. 2) Духоўныя асобы і сельскія вучыцеля маюць права атрымаць у сваю часовую уласнасьць вучастак зямлі па часавай норме. 3) Тые гаспадары, якіе самі ня жывуць на сваёй гаспадарке, ці маюць гаспадарку гдзе у іншым мейсцэ, трацяць права на зямельную уласнасьць. Рабочае пытаньне

§ 31.

У кожным павеце арганізуецца «працоўны камітэт». У склад яго уходзяць прэдстаўнікі працоўнага люду усіх катэгорый. Гэты камітэт устанаўляе mіnіmum заработнай платы і maxіmum рабочага дня згодна з эканамічнай сітуацыей і варункамі жыцьця кожнай мейсцовасьці і разглядае жальбы працаўнікоў і гаспадароў і пастанаўляе сваі пастановы.

§ 32.

Дзеля матэріальнага забезпечэньня працаўнікоў павінна быць уведзена страхаваньне на дажыцьце страціўшых працэспасобнасьць і сірот.

§ 33.

Усі працоўнікі маюць права гуртавацца ў прафэсыанальныя звязкі і іншыя арганізацыі, але пад варункам, каб яны не з’яўляліся апаснымі з гаспадарсцыннага пагляду. Свабода совесьці

§ 34.

Партыя «ЗД» стаіць за поўную свабоду совесьці. Свабода друку і слова

§ 35.

Партыя «ЗД» стаіць за свабоды друку і слова. Увага 1.) Выданьня, прапаведуючыя бальшавізм і камуністычную тэорыю, павінны быць забаронены, каб не збіваць з розуму і ня ашуківаць Беларускі народ. Увага 2.) Павінна быць забаронена бальшавіцкая агітацыя і прапаганда бальшавіцкіх ідэй і лазунгаў. Абучэньне дзяцей

§ 36.

Партыя «З.Д» прынцыпова стаіць за агульнае нізшае і сярэдняе безкаштоўнае абучэньне. Увага: В’усіх нізшых і сярэдніх вучылішчах дзеці абавязкова павінны абучацца Закону Божаму.

§ 37.

У першы чарод павінны быць адчынены прафэсыанальныя вучылішча і вучыцельскіе сэмінарыі дзеля падгатоўкі кадраў прафэсыанальных працаўнікоў і вучыцеляў. Права нацыанальнасьцяў

§ 38.

Партыя «З.Д.» лічыць, што першае мейсца сярод нацыанальнасьцяў у Беларускай Народнай Рэспубліцэ належыць Беларусам і Палякам-Крэсоўцам, якіе звязаны зь Беларусью гістарычна і выняслі на сваіх плячох разам з Беларусамі Маскоўскае іга. Адносіны да суседзяў

§ 39.

Партыя «З.Д.» лічыць, што Савецкая Расія з’яўляецца такім жа ворагам Беларускай Народнай Рэспублікі, якім была для яе Царская Самадзяржаўная Расія. Ісходзючы з гэтага, «З.Д.» трымаецца арыентацыі на Захад і лічыць, што толькі цесная сувязь і дружба з аднаго боку з Польшчай, з другога з Украінай, могуць стварыць палітычную каньюнктуру, пры якой можэбна істнаваньне незалежнага Беларускага Гаспадарства. Адбудова Бацькаўшчыны

§ 40.

Партыя «З.Д.» лічыць, што віноўнікамі зруінаваньня Бацькаўшчыны у часы вайны з Немцамі і бальшавіцкай акупацыі з’яўляецца Рускае Гаспадарства. Ісходзючы з гэтага пагляду, партыя будзе дамагацца, каб Рускае Гаспадарства выплаціла Беларускай Народнай Рэспубліцы усю суму, патрэбную на адбудаваньне і каб была звярнута уся уласнасьць, вывязяная бальшавікамі з Беларусі. Залаты фонд

§ 41.

Партыя «З.Д.» лічыць, што частка залатога фонда, захвачанага Савецкай Расіей ад Царскай Расіі, з’яўляецца законнай уласнасьцью Беларускай Народнай Рэспублікі. Увага: Дзепутаты ад «З.Д.» павінны падняць пытаньне аб залатым фондзе у Беларускім Устаноўчым Сойме.

Статут чытаў і згодзен з ім Атаман ЗД <Дзяргач> Сьцверждаю падпісам і прыкладаю печатку Ад'ютант Глаўнага Штаба «ЗД» <М.Корч>

[Суправаджальны запіс] Гэты статут разглядаў і зацьвержаю. Лічу, што партыя «З.Д.» ідзе па пэўнаму шляху і з’яўляецца праўдзівай нацыянальнай Беларускай селянскай партыяй, якая адпавядае цяжару варункаў, у якіх знаходзіцца наша Бацькаўшчына у тэразнейшы час. Міністр унутраных спраў <В.Адамовіч> 26 лістапада 1922 г.