Ёзэф Вёльфль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёзэф Вёльфль
Ёзэф Вёльфль. Гравюра Ё. Г. Шэфнера з партрэту Ф. Амерлінга
Ёзэф Вёльфль. Гравюра Ё. Г. Шэфнера з партрэту Ф. Амерлінга
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 снежня 1773(1773-12-24)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1812(1812-05-21)[1][2] (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Педагог Леапольд Моцарт і Іаган Міхаэль Гайдн
Прафесіі піяніст, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера і сімфонія
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёзэф Вёльфль (ням.: Joseph Wölffl; 24 снежня 1773, Зальцбург — 21 мая 1812, Лондан) — аўстрыйскі піяніст і кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ёзэф Вёльфль нарадзіўся ў Зальцбургу, дзе вывучаў музыку ў Леапольда Моцарта і Ёгана Міхаэля Гайдна. Упершыню выступіў у якасці скрыпача-саліста ў сямігадовым веку. Пераехаўшы ў Вену, у 1790 годзе ён наведаў Вольфганга Амадэя Моцарта і, магчыма, узяў у яго заняткі. Першая опера Вёльфля, «Der Höllenberg», была складзена ў 1795 годзе.

Памятны знак на месцы нараджэння Вёльфля, усталяваны ў 2012 годзе

Сучаснікі ставілі Вёльфля вышэй за Бетховена[4], аднак пасля паражэння, нанесенага яму Бетховенам у «фартэпіяннай дуэлі» ў доме графа Вецлера (1799), папулярнасць Вёльфля пачала падаць[5]. Бетховену прысвечаныя санаты скл. 6 (1798).

Ёзэф Вёльфль (гравюра 1811 г. з партрэта У. Г. Пайна)
Раманс з оперы «Прыўкрасная малочніца»

Прабавіўшы 1801—1805 у Парыжы, Вёльфль пераехаў у Лондан, дзе ўпершыню выступіў 27 мая 1805. У Лёндоне ён меў камерцыйны поспех. У 1808 годзе ён апублікаваў санату, скл. 41, названую з-за тэхнічнай цяжкасці «Non Plus Ultra». У адказ на гэта саната Дусека, пачаткова названая «Вяртанне ў Парыж», была перавыдадзена пад назвай «Plus Ultra», з іранічным прысвячэннем «Non Plus Ultra».

Вёльфль быў вельмі высокі і, як казалі сучаснікі, мог узяць тэрцдэцыму, што палягчала яму выкананне тэхнічна складаных пасажаў, чым ён і карыстаўся падчас імправізацыяў.

Сканаў Вёльфль у Лондане, у доме на Грэйт Марылебан стрыт, 21 мая 1812.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Фартэпіянныя канцэрты[правіць | правіць зыходнік]

  • Канцэрт для фартэпіяна № 1 скл. 20 соль мажор (к. 1802—1803)
  • Канцэрт для фартэпіяна № 2 скл. 26
  • Канцэрт для фартэпіяна № 3 скл. 32 фа мажор
  • Канцэрт для фартэпіяна № 4 скл. 36 соль мажор «Штыль»
  • Канцэрт для фартэпіяна № 5 скл. 43 до мажор «Вялікі ваенны канцэрт» (1799?)
  • Канцэрт для фартэпіяна № 6 скл. 49 рэ мажор «Зязюля» (апублікаваны ў 1811)

Сімфоніі[правіць | правіць зыходнік]

Струнныя квартэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Струнны квартэт мі-бемоль мажор скл. 30 № 1. Прысвечаны Басі Гуаіта
  • Струнны квартэт до мажор скл. 30 № 2. Прысвечаны Бассі Гуаіта
  • Струнны квартэт рэ мажор скл. 30 № 3. Прысвечаны Бассі Гуаіта
  • Шэсць струнных квартэтаў op.51.

Оперы[правіць | правіць зыходнік]

  • Der Höllenberg (1795)
  • Das schöne Milchmädchen, oder Der Guckkasten (1797)
  • Der Kopf ohne Mann (1798)
  • Liebe macht kurzen Prozess, oder Heirat auf gewisse Art (1798)
  • Das trojanische Pferd (1799)
  • L’Amour romanesque (1804)
  • Fernando, ou Les maures (1805)
Памятны знак у Лондане ў раене апошняга месца жыхарства Вёльфля

Санаты[правіць | правіць зыходнік]

  • Санаты скл. 6, прысвечаныя Людвігу ван Бетховену
  • Саната до мінор, скл. 25
  • Саната рэ мажор, скл. 31
  • 3 санаты, скл. 33
  • Саната для фартэпіяна ў чатыры рукі і флейты, скл. 42

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікі дуэт рэ мінор для фартэпіяна і віяланчэлі скл. 31. Прысвечаны мадам Голандэр.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Ёзэф Вёльфль // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. The Beethoven-Wölfl piano duel // Music in eighteenth-century Austria / David Wyn Jones. — Cambridge: Cambridge University Press, 1996. — С. 259—282.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]