Ёсеф Зубаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёсеф Зубаты
чэшск.: Josef Zubatý
Дата нараджэння 20 красавіка 1855(1855-04-20)[1][1][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1931(1931-03-21)[1][1][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, перакладчык, індолаг, філолаг, настаўнік, мовазнавец, кампазітар
Навуковая сфера лінгвістыка
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Олдржых Гуер
Вінцанц Лесны
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёсеф Зу́баты (чэшск.: Josef Zubatý; 20 красавіка 1855, Прага — 21 сакавіка 1931, Прага) — чэшскі мовазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1891 года прафесар Карлава ўніверсітэта. З 1904 года акадэмік Чэшскай акадэміі навук. У 19111916 гадах генеральны сакратар Каралеўскага чэшскага таварыства навук. З 1928 года прэзідэнт Чэшскай акадэміі навук.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Буйны індолаг — аўтар даследаванняў па пытаннях старажытнай — індыйскай фанетыкі і граматыкі, індыйскай літаратуры; пераклаў на чэшскую мову 2 драмы Калідасы. Займаўся навуковым вывучэннем індаеўрапейскіх моў — класічных, балтыйскіх і славянскіх («Параўнальны сінтаксіс індаеўрапейскіх моў», 1901, і інш.); зрабіў значны ўклад у развіццё багемістыкі. У 19101922 гадах апублікаваў шэраг даследаванняў, прысвечаных этымалогіі рэдкіх слоў з розных моў, у т.л. беларускіх («азярод», «досыць», «льга», «латвы» і інш.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]