Іван Пятровіч Харламаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. П. Харламаў)
Іван Пятровіч Харламаў
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1928(1928-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 2007
Род дзейнасці мастак, дызайнер
Месца працы
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дызайн мэблі[d] і дызайн інтэр'еру[d]
Вучоба
Член у

Іван Пятровіч Харламаў (4 кастрычніка 1928, хутар Фядотава, Пералюбскі раён, Саратаўская вобласць, Расія — 2007) — беларускі мастак, дызайнер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1953 годзе Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай. 3 1953 года працаваў у Мінгарпраекце, з 1957 года галоўны архітэктар НДІ будаўніцтва і архітэктуры, у 1965—1985 выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канструявання мэблі, афармлення інтэр’ера. Сярод работ: камплекты мэблі для 2- і 3-пакаёвых кватэр (адпаведна 1958, 1961), для кухні (1967); мастацкая канцэпцыя афармлення інтэр’ераў і абсталявання Міжнароднага маладзёжнага цэнтра «Юнацтва» («Рыбацкі склеп») на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1975), Палаца культуры Мінскага трактарнага завода (1976), рэстарана «Мінск» у г. Патсдам (Германія, 1977), Уфімскага авіяцыйнага інстытута (1979), добраўпарадкавання населеных пунктаў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (1981; усе праекты ажыццёўлены ў сааўтарстве). Аформіў кнігі І. Елатомцавай «Мастацкая кераміка Савецкай Беларусі» (1966), «Манументальны летапіс эпохі» (1969), «Да тайнаў творчасці» (1973), «Нарысы па гісторыі беларускай савецкай станковай скульптуры» (1974), «Станковая скульптура. Паняцце пра жанры» (1975). Аўтар жывапісных твораў («Псіхея», 1988, і інш.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]