Іаан I Баліял

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаан I Баліял
шатл. гэл.: Iain Bailiol, англ.: John Balliol
Малюнак 1562 года Forman Armorial, Баліял паказаны са зламаным скіпетрам і з пустым і перавернутым гербам.
Малюнак 1562 года Forman Armorial, Баліял паказаны са зламаным скіпетрам і з пустым і перавернутым гербам.
Сцяг Кароль Шатландыі
17 лістапада 1292 — 10 ліпеня 1296
(пад імем Іаан I)
Каранацыя 30 лістапада 1292
Папярэднік Маргарэт Нарвежская Дзева
Пераемнік Роберт I Брус
Адрачэнне 10 ліпеня 1296

Нараджэнне 1249
Смерць 25 лістапада 1314
Месца пахавання
Род Баліялы
Бацька Джон дэ Баліял[d][1]
Маці Дэрваргіла Голуэйская[d][1]
Жонка Ізабела дэ Варэн[d][2]
Дзеці Эдуард Баліял[d][1], Henry Balliol[d][1] і Margaret Balliol[d][3]
Веравызнанне хрысціянства
Адукацыя
Дзейнасць суверэн
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаан I Баліял (Джон «Пусты камзол»; шатл. гэл.: Iain Bailiol, англ.: John Balliol; 1248 — 25 лістапада 1314, Хелікур, Пікардыя) — кароль Шатландыі (12921296), які прызнаў сюзерэнітэт Англіі, што стала прычынай трохсотгадовай вайны за незалежнасць Шатландыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іаан Баліял быў сынам англійскага барона Джона дэ Баліяла і Дэрваргілы Голуэйскай, спадчынніцы шатландскага графства Голуэй. Ад сваёй маці, прапраўнучкі караля Давіда I, Іаан атрымаў у спадчыну правы на карону Шатландыі. Пасля смерці каралевы Маргарыты Нарвежскай Дзевы ў 1290 годзе прэтэнзіі на прастол краіны высунула некалькі кандыдатаў, у тым ліку Іаан Баліял, унук старэйшай дачкі Давіда Хантынгданскага, брата каралёў Малькальма IV і Вільгельма I Льва, і Роберт Брус, сын сярэдняй дачкі Давіда. Спрэчка была вынесены на разгляд Эдуарда I, караля Англіі. У 1292 годзе Эдуард I вынес рашэнне на карысць Іаана Баліяла, і 30 лістапада 1292 года Іаан быў каранаваны каралём Шатландыі. У якасці падзякі за падтрымку кароль прызнаў сюзерэнітэт Англіі над Шатландыяй.

Нягледзячы на каранацыю права Іаана на прастол адмовіліся прызнаць частку шатландскіх баронаў на чале з Робертам Брусам, лордам Анандэйла. Незадаволеныя арыентаваліся на англійскага караля, які пачаў абыходзіцца з Шатландыяй як з васальнай тэрыторыяй, прымушаючы Іаана выступаць у англійскіх суднах у якасці адказніка па шатландскіх ісках і размяшчаючы англійскія гарнізоны ў шатландскіх крэпасцях. З мэтай паслаблення залежнасці ад Англіі Іаан Баліял у 1295 годзе аднавіў стары саюз з Францыяй і Нарвегіяй і адкрыта выступіў супраць Эдуарда I.

У 1296 годзе англійская армія ўварвалася на тэрыторыю Шатландыі. Пачалася амаль трохсотгадовая вайна за незалежнасць краіны. Англійскага караля падтрымала партыя Брусаў, што дазволіла Эдуарду I ушчэнт разбіць шатландцаў у бітве пры Спотсмуры і адносна лёгка заваяваць усю краіну. Іаан трапіў у палон і падпісаў 10 ліпеня 1296 года адрачэнне ад прастола Шатландыі. На правах сюзерэна васала, які адмовіўся ад лена, Эдуард I абвясціў сябе каралём Шатландыі, у выніку чаго краіна страціла незалежнасць.

Іаан Баліял і яго жонка Ізабела дэ Варэн.

Палонены Іаан Баліял быў пасаджаны ў Таўэр, а затым высланы ў Францыю, дзе і правёў рэштку жыцця, не прадпрымаючы спроб вярнуцца ў Шатландыю, у якой з 1297 года разгарнулася барацьба за аднаўленне незалежнасці. У 1306 года каралём Шатландыі быў каранаваны Роберт Брус, унук галоўнага канкурэнта Іаана на працэсе пра шатландскую карону 1292 года.

Іаан быў у шлюбе з Ізабелай дэ Варэн, дачкой Джона дэ Варэн, 7-га графа Сурэя, ад якой меў сына Эдуарда Баліяла, караля Шатландыі ў 13321336 гг.

Зноскі

  1. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]