Іван Іванавіч Лявіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Лявіцкі
Дата нараджэння 1830
Дата смерці 1894
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Лявіцкі (1830 — пасля 1894) — рускі, літоўскі і беларускі інжынер-архітэктар[1], які працаваў у напрамку гістарызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1830 годзе. Атрымаў пачатковую адукацыю ў бацькоўскім доме, пасля чаго ў 1848 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Скончыў курс у 1855 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і з чынам X класу[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1855 годзе прызначаны для вытворчасці вышуканняў і складання праектаў на пабудову Паўднёвых чыгунак  (руск.), у распараджэнне інжынера генерал-маёра П. П. Мельнікава  (руск.)[1].

З 1857 года накіраваны на службу ў будаўнічым аддзяленні гродзенскага губернскага праўлення[1], пачынаючы з 1862 года — малодшы архітэктар пры будаўнічым аддзяленні віленскага губернскага праўлення[1].

У 18641868 гадах працаваў як фатограф. У Вільні дзейнічала яго фотаатэлье[2].

З 6 ліпеня 1872[3] па 1884[1] віленскі губернскі інжынер, адначасова архітэктар Віленскай навучальнай акругі. У Вільні 20 гадоў быў членам царкоўна-будаўнічай прысутнасці[1].

У 1885 годзе І. Лявіцкі быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем у распараджэнне Найвысока зацверджанай пры ваенным савеце камісіі па пабудове казармаў і прызначаны ў Тамбоў для іх збудавання[1].

з 1890 года астраханскі губернскі інжынер[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дом купца Вышнеўскага на Вільняус, 25 у Вільні
Зялёны мост з лёдарэзамі, да 1890
  • У 1862—1884 гадах у Вільні[1]:
    • Перабудова былога ваеннага шпіталя  (руск.) пад памяшканне кадэцкага корпуса, з пабудовай новых флігеляў, царквы і афіцэрскіх кватэр (1862)
    • Вялікі чатырохпавярховы жылы дом, які пазней перабудавалі пад гасцініцу «Hotel d’Europe». (Гарэў у часы II Сусветнай вайны, быў канчаткова разбураны ў 1947)
    • Мураваны двухпавярховы дом палкоўніка Кандаурава
    • Лёдарэзы на р. Віліі, ля моста, які завецца «Зялёны  (руск.)»
    • Будынак яўрэйскага шпіталя (1865, вул. Піліма, 38)
    • Будынак прысутных месцаў (цяпер будынак Міністэрства ўнутраных спраў Літвы  (руск.), каля 1870, вул. Швянтарагё  (руск.), 2)
    • Унутраная аддзелка праваслаўнай царквы жаночага Марыінскага манастыра
    • Бровар  (літ.) для І. Я. Ліпскага (1870, каля канала Капанікас);
    • Будынак металаапрацоўчай кампаніі (Наўёі-Вільня  (руск.)) (1880, у 1892 годзе рэарганізаваны паводле праекта А. Полозова);
    • рэканструкцыя з надбудовай другога і трэцяга паверхаў для графа Іосіфа Ледухоўскага (1881, вуліца Субач’яс)
    • Уласны дом архітэктара на вул. Ё. Басанавічус  (руск.), 8 (1884, не захаваўся)
    • Мураваны двухпавярховы дом купца Сеневальда
    • Перабудова казённага дома для настаўніцкага інстытута
    • Два мураваных дома для рэальнага і яўрэйскага вучылішчаў (1872—1873)
    • Царква ў будынку гімназіі
    • Капітальная перабудова вышэйшага жаночага вучылішча
    • Перабудова прыватнага дома пад памяшканне жаночай гімназіі
    • Перабудова дома графа Тышкевіча пад памяшканне для акруговага суда
    • Прыстасаванне памяшкання для судовай палаты ў частцы будынка губернскіх прысутных месцаў
    • Перабудова, з надбудовай трэцяга паверха будынка паштовай канторы
    • Перабудова будынка гарадскога шпіталя
    • Мураваныя дамы[1]:
      • Спадароў Ленскага, Кашыца, графа Тышкевіча, князя Жагеля
      • Дом для купца Вышвянскага (1881, вул. Вільняўс, 25) — адзін з першых у Вільні даходных дамоў
    • У Віленскай губерні[1]:
    • Будынак рэальнага вучылішча ў Магілёве (1884—1885; разам з У. Міляноўскім[4], паводле іншых звестак, аўтарам праекта быў У. Міляноўскі[5])
  • у 1885—1888 гадах у Тамбове[1]:
    • Казарма для 7-й брыгады кавалерыйскага запасу
  • у 1890—1892 гадах у Астрахані[1]:
    • Капітальны рамонт будынка злучанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда (сучасны адрас вул. Свярдлова  (руск.))[6]
    • Гаспадарчыя пабудовы пры радзільным доме
    • Будынак для таннай сталовай

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]