Іван Іларыёнавіч Багдановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іларыёнавіч Багдановіч
Дата нараджэння 5 верасня 1883(1883-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1976(1976-07-21) (92 гады)
Род дзейнасці урач, дэрматолаг, венеролаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Іван Іларыёнавіч Багдановіч (5 верасня 1883, м. Копысь Мінскай губерні — 21 ліпеня 1976) — беларускі медык, педагог і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1948). Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1935)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскую фельчарскую школу (1912), медыцынскі факультэт 1-га Маскоўскага ўніверсітэта  (руск.) (1921). Фельчар у Баранавіцкай бальніцы, у сяле Ручальскае Речыцкага павета (1912—1914)[1].

Малодшы медыцынскі фельчар Бабруйскага ваеннага шпіталя (1914—1919). Ардынатар Мінскай кожна-венералагічнай бальніцы (1921—1923), ардынатар, дацэнт кожна-венералагічнай клінікі ў Мінску (1923—1935). Загадчык кафедры скурных і венерычных хвароб Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941)[1].

Загадчык Чалябінскіх скурна-венералагічнай бальніцы і дыспансера (1941—1943). Прафесар кафедры скурна-венералагічных хвароб Беларускага (Яраслаўль), Мінскага медыцынскага інстытута (1943—1946). Намеснік дырэктара па вучэбна-навуковай рабоце (1946—1949), рэктар (1950—1961) Віцебскага медыцынскага інстытута[1].

Зноскі

  1. а б в г Сентябрь Архівавана 28 жніўня 2021. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебский государственный университет (1934—2004) / Под ред. А. Н. Косинца [и др.]. — Витебск: ВГМУ, 2004. — С. 27-28.