Іван Георгіевіч Арэстаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Георгіевіч Арэстаў
Дата нараджэння 18 сакавіка 1928(1928-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 2002(2002)
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

Іван Георгіевіч Арэ́стаў[1] (руск.: Иван Георгиевич Арестов; 18 сакавіка 1928 — 2002[2]) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай таксікалогіі, доктар ветэрынарных навук (1979), прафесар (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 сакавіка 1928 года ў вёсцы Каралеўшчына Калінінскай вобласці РСФСР (зараз у Цвярской вобласці Расіі).

У 1952 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў ветэрынарным урачом у Гродзенскай вобласці[2]. У 1953—1962 гадах на пасадзе дырэктара Ваўкавыскага зоаветэрынарнага тэхнікума. У 1963 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута[2]. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Изучение токсичности и эффективности хлорофоса и трихлорметафоса-3 при гематопинозе и аскаридозе свиней»[2] і пачаў працу на кафедры клінічнай дыягностыкі. З 1973 года на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі, з кастрычніка 1977 года — дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб[2]. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Влияние диброма, хлорофоса, тролена и байтекса на организм животных». З красавіка 1989 года да 1996 года І. Г. Арэстаў зноў на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі ВДАВМ[2].

Памёр у 2002 годзе.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

І. Г. Арэставу належаць навуковыя працы па фармакалогіі і таксікалогіі фосфарарганічных злучэнняў. Займаўся вывучэннем ферментных прэпаратаў, пытаннямі іх выкарыстання ў мэтах прафілактыкі хвароб і павышэння прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл. Таксама вывучаў некаторых паразітаў свіней і распрацоўваў метады барацьбы з імі.

Аўтар 132 навуковых прац, 3 манаграфій і 3 падручнікаў[2]. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 3 кандыдацкія дысертацыі[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Оздоровление свиноводческих комлексов от гельминтов // Ветеринария, 1972, № 7 (у сааўтарстве).
  • Ветеринарная токсикология: учебник для с.-х. вузов по спец. «Вет.медицина» / И. Г. Арестов, Н. Г. Толкач. — Минск: Ураджай, 2000. — 342 с.: ил.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в г д е ё ж История кафедры фармакологии и токсикологии (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]