Ігар Яўгенавіч Карнялюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Карнелюк
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Яўгенавіч Карнелюк
Дата нараджэння 16 лістапада 1962(1962-11-16)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Краіна  СССР,
 Расія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, спявак, вядучы, тэлевядучы, клавішнік
Гады актыўнасці 1982 — н.ч.
Пеўчы голас тэнар
Інструменты клавішныя музычныя інструменты[d] і вакал[d]
Жанры поп-музыка
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі
igorkorneluk.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́гар Яўге́навіч Карнялю́к (16 лістапада 1962, Брэст, БССР) — савецкі і расійскі кампазітар, спявак і музыкант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 8-га класа, у 1977, паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча на тэарэтыка-кампазітырскае аддзяленне. Але ўжо праз год з’ехаў у Ленінград, дзе паступіў у музычнае вучылішча пры Ленінградскай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава, якое скончыў у 1982. У 1987 скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класе кампазіцыі. Як кампазітар Карнялюк фармаваўся на творчасці Queen, «Могучей кучки». З 1985 па 1988 працаваў музычным кіраўніком Ленінградскага тэатра «Буф» і пісаў для яго музыку. У 1985 адбыўся фанаграфічны дэбют кампазітара: фірма «Мелодыя» выпусціла міньён «Мальчик с девочкой дружил» у выкананні А. Асадуліна. У 1988 Карнялюк пачынае сольную кар’еру ў тэлепраграме «Музычны рынг», упершыню выходзіць у фінал конкурсу «Песня году».

Ігар Карнялюк з’яўляецца аўтарам музыкі да фільмаў «Бандыцкі Пецярбург», «Майстар і Маргарыта», «Неба і зямля», «Легенда пра Тампука», «Ідыёт», «Расійскі пераклад», «Тарас Бульба».

Песні[правіць | правіць зыходнік]

Ігар Карнялюк — аўтар больш за 200 папулярных песняў.[2] Як кампазітар і аўтар-выканаўца Ігарь напісаў музыку і выканаў наступныя песні:

  • Билет на балет
  • Будем танцевать
  • Возвращайся
  • Город, котого нет
  • Дожди
  • Дым
  • Клёво
  • Мало-ли…
  • Месяц май
  • Милый
  • Пора домой
  • Ходим по Парижу

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дыскі з песнямі Ігара Карнелюка:[3]

  • 1988 — Билет на балет
  • 1990 — Подожди
  • 1994 — Я не могу так жить
  • 1994 — Мои любимые песни
  • 1998 — Привет, а это Корнелюк!
  • 2003 — Саундтрек к сериалу «Бандитский Петербург»

Зноскі