Іенг Сары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іенг Сары
អៀង សារី
Сцяг47-ы Міністр замежных спраў Камбоджы
4 чэрвеня 1976 — 7 студзеня 1979
Папярэднік Сарын Чак
Пераемнік Хун Сен

Нараджэнне 24 кастрычніка 1925(1925-10-24)[1]
Смерць 14 сакавіка 2013(2013-03-14)[2][1] (87 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні в’етн.: Kim Trang
руск.: Ким Чанг
Жонка Іенг Цірыт[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іенг Сары (кхмер.: អៀង សារី [ʔiǝŋ saːriː]), пры нараджэнні Кім Чанг (24 кастрычніка 1925, Лёнг Ва, акруга Ча Вінь, В’етнам14 сакавіка 2013, Пнампень) — адзін з найбольш уплывовых дзеячаў рэжыму «чырвоных кхмераў» у Камбоджы.

У гады дыктатуры Пол Пота (1975-79) займаў пасады намесніка прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў «Дэмакратычнай Кампучыі». У друку называўся «другім чалавекам» кампучыйскага рэжыму (у савецкім друку нават выкарыстоўваўся тэрмін «рэжым Пол Пота - Іенг Сары»). На справе ж Іенг Сары быў «нумарам трэцім», бо імя «нумар два», Нуон Чэа, было практычна невядомае за мяжой і мала вядомае ў самой Камбоджы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кхмер па бацьку, кітаец па маці. Нарадзіўся на паўднёвым-захадзе В’етнама. Уступіўшы ў шэрагі «чырвоных кхмераў», змяніў сваё в'етнамскае імя Кім Чанг на кхмерскія Іенг Сары. Быў шваграм Пол Пота, разам з ім вучыўся ў Парыжы, сустракаўся з дзеячамі французскага левага руху (уключаючы Ж.-П. Сартра).

Вярнуўшыся ў Камбоджу, быў абраны ў ЦК Працоўнай партыі Кампучыі ў верасні 1960 г. Міністр замежных спраў ва ўрадзе «чырвоных кхмераў».

Пасля паразы чырвоных кхмераў і іх пераходу да тактыкі партызанскай вайны працягваў захоўваць кіруючыя пазіцыі ў іх руху да 1996 г., калі здаўся ўладам Камбоджы. Іенг Сары быў памілаваны каралём Камбоджы ў 1996 годзе ў рамках дамоўленасцяў аб канчатковай капітуляцыі «чырвоных кхмераў».

У 1996-2007 г. пражываў пад аховай на віле ў Пнампені, кантраляваў здабычу каштоўных камянёў на мяжы з Тайландам. 12 лістапада 2007 арыштаваны разам з жонкай Іенг Тырыт для прыцягнення да адказнасці перад трыбуналам па злачынствах супраць чалавецтва ў Камбоджы.

16 снежня 2009 трыбунал прад'явіў яму афіцыйнае абвінавачванне ў генацыдзе, за яго ўдзел у забойствах в'етнамскай і мусульманскай меншасцяў у Камбоджы.

Зноскі

  1. а б Ieng Sary // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ieng Sary, Former Official of Khmer Rouge, Dies at 87|nytimes.com
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]