Ілона Элек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілона Элек
Ilona Elek
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Мянушка Csibi[1]
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзілася 17 мая 1907(1907-05-17)
Будапешт, Аўстра-Венгрыя
Памерла 24 ліпеня 1988(1988-07-24) (81 год)
Будапешт, Венгрыя
Пахаванне
Грамадзянства  Венгрыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілона Элек (венг.: венг.: Elek Ilona; 17 мая 1907 — 24 ліпеня 1988), таксама вядомая як Каралін Шахерэр і Ласлан Хеп — венгерская фехтавальшчыца яўрэйскага паходжання, шматразовая алімпійская чэмпіёнка і чэмпіёнка свету.

Ілона Элек нарадзілася ў 1907 годзе ў Будапешце. У 1933 годзе выйграла чэмпіянат свету ў камандным заліку, у 1934 і 1935 гадах выйграла чэмпіянаты свету ў асабістым і камандным першынствах. У 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Берліне заваявала залаты медаль. У 1937 годзе зноў стала чэмпіёнкай свету.

Калі пасля Другой сусветнай вайны аднавіліся спартыўныя спаборніцтвы, Ілона Элек ізноў пачала займаць вышэйшыя прыступкі пастаментаў. У 1948 годзе яна заваявала залаты медаль на Алімпійскіх гульнях у Лондане, у 1952 - сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў у Хельсінкі. З 1951 па 1955 гады яна штогод выйгравала чэмпіянаты свету.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ілона Элек — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)