Ілья Іосіфавіч Кабакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Іосіфавіч Кабакоў
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 верасня 1933(1933-09-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 2023(2023-05-27)[4][5] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Emilia Kabakov[d][7]
Дзеці Galina Kabakova[d]
Род дзейнасці скульптар, мастак, дзеяч мастацтваў, мастак-гравёр, фатограф, мастак-канцэптуаліст, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, відэамастак
Жанр абстракцыянізм і канцэптуальнае мастацтва[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак абстракцыянізм
Член у
Узнагароды
Сайт ilya-emilia-kabakov.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілья Іосіфавіч Кабакоў (30 верасня 1933, Днепрапятроўск — 27 мая 2023) — савецкі і амерыканскі мастак, прадстаўнік маскоўскага канцэптуалізму.

Набыў вядомасць у познесавецкі і постсавецкі перыяды дзякуючы інсталяцыям, у якіх даследаваў пачуццё адчужанасці і нуды, уласцівыя для савецкай паўсядзённасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 верасня 1933 года ў Днепрапятроўску ў сям’і слесара Іосіфа Бенцыянавіча Кабакова і бухгалтара Бэлы Юдэлеўны Саладухінай.

У 1941 годзе разам з маці патрапіў у эвакуацыю ў Самарканд. У 1943 годзе яго прынялі ў Мастацкую школу пры Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна, выкладчыкі і вучні якой таксама былі эвакуіраваны ў Самарканд. Адтуль Кабакова ў 1945 годзе перавялі ў Маскоўскую сярэднюю мастацкую школу (МСМШ). Яе ён скончыў у 1951 годзе і тады ж паступіў на аддзяленне графікі ў Сурыкаўскі інстытут (Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава), дзе займаўся ў майстэрні кнігі ў прафесара Б. А. Дзехцерава. Скончыў інстытут у 1957 годзе.

З 1956 года Ілля Кабакоў пачаў ілюстраваць кнігі для выдавецтва «Детгиз» (з 1963 года — «Дзіцячая літаратура») і для часопісаў «Маляня», «Мурзілка», «Вясёлыя карцінкі». З другой паловы 1950-х гадоў пачаў займацца жывапісам «для сябе».

У 1960-х гадах быў актыўным удзельнікам дысідэнцкіх мастацкіх экспазіцый у Савецкім Саюзе і за мяжой.

Памёр 27 мая 2023 года[8].

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Ilya Iossifovitch Kabakov // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. https://tass.ru/kultura/17861973
  5. ПроДетЛит — 2019.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.
  8. Умер один из создателей московского концептуализма Илья Кабаков