Імрэ Варга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імрэ Варга
венг.: Varga Imre
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 лістапада 1923(1923-11-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 2019(2019-12-09)[3] (96 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Tamás Varga[d]
Род дзейнасці скульптар, палітык
Вучоба
Партыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імрэ Варга (венг.: Varga Imre; 1 лістапада 1923, Шыяфак) — венгерскі скульптар, мастак, дызайнер і графік.

Імрэ Варга атрымаў адукацыю ў Будапешцкай ваеннай акадэміі і ў Другую сусветную вайну служыў афіцэрам у ваеннай авіяцыі. У 1945 годзе Варга вярнуўся з палону на радзіму і прысвяціў сябе выяўленчаму мастацтву. У 1950—1956 гадах Варга вучыўся ў Венгерскай акадэміі выяўленчых мастацтваў у Будапешце.

Імрэ Варга пераважна вядомы сваімі разнастайнымі скульптурнымі працамі. Сярод іх — скульптурныя партрэты Ферэнца Ракацы, Міхая Караі, Ферэнца Ліста, помнік ахвярам халакоста ў Будапешце. У СССР Імрэ Варга стаў вядомы ў 1980 годзе пасля скандальнай публікацыі на вокладцы часопіса «Замежная літаратура» фатаграфіі неймавернага ў той час па сваёй задуме помніка У. І. Леніну працы Імрэ Варгі, дзе правадыр сусветнага пралетарыяту намаляваны маленькім дзядком у кепцы, які адвярнуўся ад велізарнага сцяга з уласным партрэтам і спускаецца ўніз па лесвіцы. Працы Імрэ Варгі прадстаўлены ў дзевяці краінах свету. У Будапешце працуе музей Імрэ Варгі.

Зноскі

  1. Imre Varga // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. https://orf.at/stories/3147140/
  4. PIM identifier Праверана 7 ліпеня 2020.
  5. http://www.mke.hu/about/hallgatoi_adatbazis.php/v Праверана 3 ліпеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]