Ада (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ада
італ. Adda
Характарыстыка
Даўжыня 313 км
Басейн 7 979 км²
Расход вады 187 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 2237 м
 • Каардынаты 46°32′51″ пн. ш. 10°14′21″ у. д.HGЯO
Вусце По
 • Каардынаты 45°08′04″ пн. ш. 9°52′54″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма По → Адрыятычнае мора

Краіна
physical
Ада (рака)
Ада (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ада (італ.: Adda, Addua) — рака на поўначы Італіі, левы прыток ракі По. Даўжыня ракі 313 км, плошча басейна амаль 8 тыс. км².

Бярэ пачатак з возера Канкан у Рэційскіх Альпах на паўднёвым схіле Вормскага ланцуга на захад ад Артлерскага хрыбта, каля Цірольскай граніцы; утварае на працягу 15 км вадаскат вышынёй 754 м.

У вярхоўі цячэ па трогавай даліне Вальтэліна; у Тэгліі паварочвае на захад, працякае Лага-ды-Мецола і праз возера Кома, утварае на сваім шляху Лага-ды-Альгіната. Далей праходзіць перадгор’і Ламбардскіх Перадальп і цячэ па Ламбардскай нізіне (дзе на працягу каля 124 км з’яўляецца суднаходнай). Упадае ў раку По каля Рэціна.

Сярэдні расход вады каля 187 м³/сек ў ніжнім цячэнні. На рацэ маецца ГЭС.