Адам Трыпус
Адам Трыпус | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік, афіцэр |
Дата нараджэння | 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1965 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Трыпус (1895(?), Вялікая Бераставіца — 16 верасня 1965, Брэст) — беларускі афіцэр і настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі.
Вядомы таксама пад прозвішчамі і псеўданімамі Трыпуза, Трыпус-Траянаў, Каласкоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з Вялікай Бераставіцы на Гродзеншчыне. У часы змагання за незалежнасць у 1920-я гады з'яўляўся павятовым камендантам Гродзенскага павета і сябрам Гродзенскага акруговага штаба антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР Вацлава Ластоўскага.
У 1920—21 гг. — настаўнік Віленскага беларускага прытулку. На пачатку 1921 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі.
Быў сярод заснавальнікаў Гродзенскага аддзялення Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. З 1921 г. працаваў настаўнікам Гродзенскай беларускай гімназіі, а таксама быў адным з кіраўнікоў беларускага прытулку для дзяцей у Гродна.
Вылучаўся ад Блоку нацыянальных меншасцей, у які ўваходзілі беларусы, на выбарах у польскі сойм па акрузе ў Беластоку.
У 1923 годзе абвінавачваўся польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасці і праходзіў у судовым працэсе ў Беластоку па «справе 45-ці» (супраць беларускіх актывістаў).
З другой паловы 1920-х гг. жыў у Брэсце, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасля вайны працаваў у Брэсцкім раённым аддзеле адукацыі і ў педагагічным інстытуце.
Трагічна загінуў у Брэсце ў 1965 годзе. Быў знойдзены на вуліцы ў выніку збіцця невядомымі пры нявысветленых абставінах. Памёр ва ўзросце 70 гадоў. У пасведчанні аб смерці прычынай смерці быў пазначаны «гіпертанічны крыз». Пахаваны на Трышынскіх могілках у Брэсце.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 быў урачыста ўсталяваны і асвечаны помнік Адаму Трыпусу на Трышынскіх могілках у Брэсце. Усталяванне помніка было прымеркавана да 90-годдзя БНР. Пры адкрыцці помніка прысутнічалі людзі, якія асабіста ведалі Адама Трыпуса (спадар Георгій Грынкевіч), і людзі, якія ведалі сям'ю Адама Трыпуса, яго дачку Ірыну Трыпус. Яна жыла ў Брэсце і была выкладчыцай польскай, нямецкай і англійскай моў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Грэка-каталіцкі святар асвяціў магілу дзеяча БНР(недаступная спасылка)
- Адкрылі помнік партызану БНР(недаступная спасылка)
- Збор паштовак — «Барасцейцы — дзеячы БНР»(недаступная спасылка)
- Помнік дзеячу БНР усталявалі ў Брэсце(недаступная спасылка)