Даўгапяты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Даўгапяты''' (''Tarsius'') — род прыматаў, утварае самастойнае сямейства (''Tarsiidae'') і ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:28, 11 студзеня 2012

Даўгапяты (Tarsius) — род прыматаў, утварае самастойнае сямейства (Tarsiidae) і інфраатрад (Tarsiiformes). Род даўгапятаў дзеліцца як мінімум на тры віды.

Характарыстыка

Даўгапяты — невялікія звяркі, іх рост складае ад 9 да 16 см. У дадатак у іх ёсць голы хвост, з пэндзлікам на канцы, даўжынёй ад 13 да 28 см. Маса вагаецца ад 80 да 160 грамаў. Іх асабліва вылучаюць доўгія заднія канечнасці, буйная круглявая галава, якая сядзіць на пазваночніку больш вертыкальна, чым у астатніх прадстаўнікоў роду малпаў, і здольная паварочвацца на 180 ° і якая дае агляд на 360 °, параўнальна вялікі мозг, а таксама добры слых. Зубная формула: разцоў 2/1, іклаў 1/1, перадкарэнных 3/3, карэнных 3/3, усяго 34 зуба. Пальцы надзвычай доўгія, забяспечаныя на канцах патаўшчэннямі, як бы прысоскамі, якія палягчаюць лажанне па дрэвах, вушы круглыя і голыя. Мяккая поўсць мае карычневае або шараватае адценне. Аднак найбольш прыкметнымі з'яўляюцца вялікія вочы дыяметрам да 16 мм, якія звернутыя наперад больш, чым у астатніх прыматаў. У праекцыі на чалавечы рост вочы даўгопятаў адпавядаюць памеру яблыка. Акрамя ўсяго, велізарныя жоўтыя вочы даўгопятаў свецяцца ў цемры.