Удод: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:

== Апісанне ==
== Апісанне ==
[[Выява:POUPA - Hoopoe - Upupa epops.jpg|thumb|left|upright|]]
Даўжыня цела - 25-29 см, размах крылаў - да 48 см. На галаве - характэрны нарост у выглядзе доўгіх пёраў - чуб. Звычайна пёры чубу шчыльна прыціснутыя адно да аднаго, але часам птушка раскрывае іх, нібы веер. Пер'е на крылах і хвасце - чорнае і белае, утварае выразна акрэсленыя палосы. Афарбоўка пер'я галавы, шыі і грудной часткі - ружаватая, вохрыстая ці нават рудавата-карычневая (у залежнасці ад месца пражывання і падвіду). Чуб аранжава-рудога колеру, пёры ў чубе маюць чорнае наверша. Крылы афарбаваныя чорнымі і жаўтаватымі барвамі, таксама ў выглядзе палос. Хвост сярэдняй даўжыні, чорны з шырокаю белаю паласою пасярэдзіне.

Версія ад 10:42, 11 студзеня 2012

Аўдод (Upupa epops) — невялікага памеру птушка з пер'ем кідкай афарбоўкі і вялікай вузкай (4-5 см ) дзюбай.

Апісанне

Даўжыня цела - 25-29 см, размах крылаў - да 48 см. На галаве - характэрны нарост у выглядзе доўгіх пёраў - чуб. Звычайна пёры чубу шчыльна прыціснутыя адно да аднаго, але часам птушка раскрывае іх, нібы веер. Пер'е на крылах і хвасце - чорнае і белае, утварае выразна акрэсленыя палосы. Афарбоўка пер'я галавы, шыі і грудной часткі - ружаватая, вохрыстая ці нават рудавата-карычневая (у залежнасці ад месца пражывання і падвіду). Чуб аранжава-рудога колеру, пёры ў чубе маюць чорнае наверша. Крылы афарбаваныя чорнымі і жаўтаватымі барвамі, таксама ў выглядзе палос. Хвост сярэдняй даўжыні, чорны з шырокаю белаю паласою пасярэдзіне.

Аўдод - адзіны прадстаўнік сямейства аўдодавых (Upupidae), атрада ракшападобных.

Аўдод - птушка не палахлівая, але вельмі асцярожная. Птушаняты аўдода маюць адмысловую абарону ад магчымых ворагаў: у небяспечнай сітуацыі яны апырскваюць іх струменем смуроднае вадкасці. Тое ж уласціва і дарослым птушкам. Паводле беларускага этыялагiчнага мiфа, аўдод быў некалi царом птушак. Але яму захацелася стаць птушыным богам. За такое зухвальства Бог пакараў яго, сказаўшы: «Не быць табе богам, быць табе смярдзючым аўдодам». Ад колішняга царскага ўбору заўстаўся ў аўдода толькі чуб - напамінак пра карону[1].

Арэал

Аўдод шырока распаўсюджана ў цэнтральных і паўднёвых раёнах Еўропы, у Сярэдняй Азіі, Індыі, Кітаі, а таксама амаль на ўсім Афрыканскім кантыненце. У Афрыцы аўдоды жывуць на працягу ўсяго года, а ў Еўропе і Азіі бываюць у час гнездавання і вывядзення птушанятаў. Улюбёныя месцы пражывання - адкрытая мясцовасць з невялікаю колькасцю дрэваў ці рэдкім кустоўем, лугі, паша. Аўдод шмат часу праводзіць на зямлі, палюючы на жамяру.

Ахова

Колькасць аўдодаў у свеце апошнім часам змяншаецца. У Міжнароднай Чырвонай кнізе аўдоду нададзены статус таксона мінімальнай рызыкі (катэгорыя LC). http://en.wikipedia.org/wiki/Hoopoe

Зноскі