Уолт Уітмен: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Ripchip Bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: simple:Walt Whitman |
др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Ўолт Ўітмэн |
||
Радок 36: | Радок 36: | ||
[[an:Walt Whitman]] |
[[an:Walt Whitman]] |
||
[[ar:والت ويتمان]] |
[[ar:والت ويتمان]] |
||
[[be-x-old:Ўолт Ўітмэн]] |
|||
[[bg:Уолт Уитман]] |
[[bg:Уолт Уитман]] |
||
[[bn:ওয়াল্ট হুইটম্যান]] |
[[bn:ওয়াল্ট হুইটম্যান]] |
Версія ад 16:44, 27 студзеня 2012
Уолт УІ́ТМЕН (англ.: Walt Whitman; 31.5.1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26.3.1892) — амерыканскі паэт.
Біяграфічныя звесткі
Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.
Творчасць
Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.
Беларускія пераклады
- Лісце травы: Вершы / Пер.з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
- Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер.з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9
На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка.
Літаратура
- Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць. 1969. № 5.