Мегхалая: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат змяніў: sa:मेघालयः
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39: Радок 39:
|Шырата =
|Шырата =
|Даўгата =
|Даўгата =
|Карта = India Meghalaya locator map.svg
|Карта = Meghalaya in India (disputed hatched).svg
|Часовойпояс =
|Часовойпояс =
|Абрэвіятура =
|Абрэвіятура =

Версія ад 17:31, 27 студзеня 2012

Мегхалая
मेघालय, Meghalaya
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 21 студзеня 1972
Кіраўнік Conrad Sangma[d]
Насельніцтва (2001)
2,306 млн (23-е месца)
Шчыльнасць 103 чал./км²
Плошча 22 429 км²
Мегхалая на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Код ISO 3166-2 IN-ML
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мегхалая (англ.: Meghalaya), штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатам Асам на поўначы і з Бангладэш на поўдні. Займае 22-е месца сярод штатаў па плошчы (22 429 км2) і 23-е па насельніцтву (2,3 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Шылонг.

У параўнанні з іншымі штатамі паўночнага ўсходу Мегхалая найменш закранута інсургенцкімі рухамі, тым не менш, знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі штата абмяжоўваецца.

Геаграфія

Мегхалая — горная (нізкагор'е) краіна даўжынёй з захаду на ўсход каля 300 км і шырынёй 100 км. Звыш 1/3 часткі тэрыторыі пакрыта субтрапічным лесам.

Гісторыя

Штат утвораны ў 1972 (паўаўтаномны статус з 1970) выдзяленнем з тэрыторыі штата Асам земляў, населеных плямёнамі кхасі, гаро і джайнція. Кожнае з гэтых плямёнаў мела сваю дзяржаву да пачатку 19 стагоддзя, калі яны патрапілі пад брытанскую каланіяльную ўладу і былі далучаны да Асама ў 1835.

Эканоміка

Штат пераважна аграрны, адсталы ў гаспадарчым плане. Большая частка насельніцтва вядзе натуральную гаспадарку. Асноўная харчовая культура — рыс; таварныя культуры — кукуруза, проса, бульба, апельсіны. Вытворчасць шоўку, нарыхтоўка драўніны. Невялікая здабыча вуглю.

ВУП штата — 1,6 млрд. долараў ЗША (2004).

Насельніцтва

Асноўнае насельніцтва штата — 49% — народ кхасі (паўднёвыя мангалоіды, мова адносіцца да монкхмерскіх моваў, хрысціяне, захоўваецца культ продкаў). Другая па колькасці група — 34% — гаро (бода) (мова тыбета-бірманскай галіны сіна-тыбецкай сям'і; у рэлігіі важнае месца захоўвае культ свяшчэнных камянёў, якія ахоўваюць уваход у вёску). У плямёнаў застаюцца значныя рэшткі рода-племянной арганізацыі, у тым ліку перажыткі матрыярхальных адносін.

Мегхалая — адзін з трох штатаў (разам з Нагалендам і Мізарамам), дзе хрысціяне складаюць большасць насельніцтва. Хрысціян у Мегхалаі — 70,3%, індуістаў — 13,3%, анімістаў — 11,5%, мусульман — 4,3% (2001).

У Сеціве