Біблія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат змяніў: diq:İncil
Радок 31: Радок 31:
На працягу XVII-XIX стагоддзяў не было зроблена ні аднаго перакладу на беларускую мову.
На працягу XVII-XIX стагоддзяў не было зроблена ні аднаго перакладу на беларускую мову.


У пачатку дваццатых гадоў [[Баптызм|баптысцкі]] прэсвітар з [[Брэст]]а [[Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей|Лукаш Дзекуць-Малей]] перавёў Евангелле на беларускую мову. Пазней свае паслугі перакладу прапанаваў [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]]. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У [[1931]] годзе выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналогіі належыць да [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнта Гадлеўскага]], які скончыў пераклад Новага Запавету да [[1930]] года, аднак супрацьстаянне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусціць Новы Запавет толькі ў [[1939]] г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук [[гестапа]]. Яго працу працягнуў [[Пётр Татарыновіч]]. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны [[паланізмам]]і. Наступны пераклад звязаны з імем [[Янка Станкевіч|Янкі Станкевіча]]. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, Яна Пятроўскага, [[Міхась Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]] (брата [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]), [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]], Уладзіміра Чарняўскага. У [[2002]] годзе [[Васіль Сёмуха]] выдаў у Мінску пераклад ўсёй Бібліі на беларускую мову на [[Тарашкевіца|тарашкевіцы]]. З [[1989]] года ажыццяўляе дзейнасць па перакладзе Святога Пісання Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры [[Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату|Беларускім Экзархаце]] мітрапалітам [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэтам]]. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Евангеллеў і рыхтуецца да друку Дзеі Апосталаў.
У пачатку дваццатых гадоў [[Баптызм|баптысцкі]] прэсвітар з [[Брэст]]а [[Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей|Лукаш Дзекуць-Малей]] перавёў Евангелле на беларускую мову. Пазней свае паслугі перакладу прапанаваў [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]]. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У [[1931]] годзе выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналогіі належыць да [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнта Гадлеўскага]], які скончыў пераклад Новага Запавету да [[1930]] года, аднак супрацьстаянне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусціць Новы Запавет толькі ў [[1939]] г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук [[гестапа]]. Яго працу працягнуў [[Пётр Татарыновіч]]. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны [[паланізмам]]і. Наступны пераклад звязаны з імем [[Янка Станкевіч|Янкі Станкевіча]]. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, Яна Пятроўскага, [[Міхась Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]] (брата [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]), [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]], Уладзіміра Чарняўскага. У [[2002]] годзе [[Васіль Сёмуха]] выдаў у Мінску пераклад ўсёй [http://holybible.by/by.html Бібліі] на беларускую мову на [[Тарашкевіца|тарашкевіцы]]. З [[1989]] года ажыццяўляе дзейнасць па перакладзе Святога Пісання Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры [[Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату|Беларускім Экзархаце]] мітрапалітам [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэтам]]. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Евангеллеў і рыхтуецца да друку Дзеі Апосталаў.


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 03:25, 31 студзеня 2012

Першы аркуш Псалтыра, біблейскай кнігі старазапаветнага цыклу, выдадзенага Ф. Скарынай (6 жніўня 1517, Прага)

Біблія (ад грэч. βιβλία / biblia — кнігі, звод кніг[1][2]) — збор старажытных рэлігійных тэкстаў, кананізаваных у іудаізме і хрысціянстве[1][2], гістарычных паданняў — літаратурных і фальклорных твораў[3]. Першая кніга Бібліі — «Быццё», была напісана каля XVI ст. да н.э. (ёсць меркаванні, што кніга Iова яшчэ больш старадаўняя за Быццё), а апошняя кніга «Апакаліпсіс» — у канцы I ст. н.э. Сама назва «Біблія» паходзіць з грэчаскай мовы — τὰ βιβλία і перакладаецца як «кніга». Тым не менш, Біблія не з'яўляецца адзінай кнігай, а зборнікам асобных кніг, напісаных у розныя часы рознымі асобамі.

Уключае апавяданні пра паходжанне свету і чалавека, рэлігійныя павучанні, догматы, прароцтвы, малітвы і інш., на працягу тысячагоддзяў біблейскія творы распаўсюджваліся ў рукапісах[2]. У Бібліі адлюстраваліся вераванні, культы, традыцыі, сацыяльныя ўмовы жыццядзейнасці людзей розных гістарычных эпох, іх маральна-этычныя прынцыпы, уяўленні аб светабудове і да т.п. Яе ідэі, вобразы, нормы складаюць духоўную аснову хрысціянскай, іудзейскай і мусульманскай культуры, з'яўляюцца адной з важных крыніц развіцця мастацкай культуры, фармавання ідэалаў і ўзораў, якія вызначаюць менталітэт грамадства[1]. Біблейскія сюжэты, матывы, вобразы і сімвалы выкарыстоўвае літаратура, выяўленчае, тэатральнае, музычнае і іншыя віды мастацтва[2].

Біблія лічыцца Свяшчэнным Пісаннем для хрысціянскай і іудаісцкай рэлігій. Складаецца з дзвюх частак — Старога і Новага Запаветаў[3][1][2]. Іудзейская рэлігія прызнае толькі Стары Запавет, хрысціянская — абедзве часткі[2].

Стары Запавет

Кананічны тэкст Старога Запавета ўключае 39 кніг, некананічны грэчаскі пераклад Септуагінта — на 11 кніг больш. Тэкст Старога Запавета напісаны на арамейскай мове, якая ў той час ужывалася яўрэямі ў паўсядзённым жыцці. Паведле іудаісцкай традыцыі стары запавет (Танах) дзеліцца на 3 часткі: «Закон» (Тора), «Прарокі» (Невіім) і «Пісанне» (Ктувім).

Новы Запавет

Новы запавет уключае 27 кніг, напісаных на старажытнагрэчаскай мове, у якіх апісваецца жыццё і дзейнасць Ісуса Хрыста — 4 Евангелля, пашырэнне яго вучэння. Таксама значную частку Новага запавету складаюць лісты або пасланні да тагачасных вернікаў Рымскай імперыі у Грэцыі, Малой Азіі, Палесціны ды Рыму. Заканчваецца Новы Запавет кнігай Апакаліпсіс.

Некананічныя кнігі Старога Запавета

Пераклады Бібліі

Біблія з'яўляецца найбольш перакладаемай кнігай у свеце. На 31 студзеня 2007 года Біблія выдадзена на 438 мовах, акрамя таго Новы Запавет перекладзены яшчэ на 1 168 моў, а на 848 моў Біблія перекладзена часткова. Згодна з дадзенымі кнігі рэкордаў Гінеса агульны тыраж падрукаваных Біблій з 1815 па 1975 склаў 2,5 мільярдаў асобнікаў.

Гісторыя перакладу на беларускую мову

На тэрыторыі Беларусі спісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагментаў з'явіліся, верагодней за ўсё пасля хрышчэння Русі (986—988). На працягу многіх стагоддзяў Біблія на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыталася на царкоўнаславянскай мове. Вядомы дзесяткі рукапісаў XI-XV стагоддзяў на царкоўнаславянскай мове. Магчыма, перапісваннем свяшчэнных кніг займалася Ефрасіння Полацкая ([XII ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю на тэрыторыі Беларусі сведчаць рукапісныя помнікі: Аршанскае, Полацкае, Друцкае Евангеллі, Смаленскі псалтыр і інш.

Першым унікальным навукова-папулярным друкаваным выданнем Бібліі на роднай мове, блізкай да тагачаснай старабеларускай літаратурнай мовы, была Біблія Ф. Скарыны. 6 жніўня 1517 года ён выпускае Псалтыр, потым амаль кожны месяц — новую кнігу Бібліі. За два гады ён выдаў 23 ілюстраваныя кнігі. У першую беларускую Біблію выдавец уключыў амаль паўсотні ілюстрацый: шматлікія застаўкі, іншыя дэкаратыўныя элементы, гарманавальныя з вёрсткай старонак, шрыфтам і тытульнымі лістамі. У яго пражскіх выданнях мноства арнаментальных упрыгожванняў і графічных ініцыялаў. У сакавіку 1525 ў Вільні Скарына выпусціў «Апостал» («Дзеі і пасланні апосталаў»).

Наступным значным перакладам з'явілася праца Васіля Цяпінскага. Ён быў вядомым прыхільнікам Рэфармацыі ў Беларусі, заснаваў у сваім маёнтку Цяпіна друкарню. Ён выдаў Евангелля ад Матфея, Марка і пачатак Лукі на дзвюх мовах: царкоўнаславянскай і беларускай.

Пазней у 1563 выдадзена Берасцейская Біблія (Радзівілаўская Біблія). Выданнем біблейскіх кніг займаўся С. Будны, І. Фёдараў і П. Мсціславец, С. Собаль, М. Вашчанка і інш.[2]

На працягу XVII-XIX стагоддзяў не было зроблена ні аднаго перакладу на беларускую мову.

У пачатку дваццатых гадоў баптысцкі прэсвітар з Брэста Лукаш Дзекуць-Малей перавёў Евангелле на беларускую мову. Пазней свае паслугі перакладу прапанаваў Антон Луцкевіч. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У 1931 годзе выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналогіі належыць да Вінцэнта Гадлеўскага, які скончыў пераклад Новага Запавету да 1930 года, аднак супрацьстаянне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусціць Новы Запавет толькі ў 1939 г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук гестапа. Яго працу працягнуў Пётр Татарыновіч. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны паланізмамі. Наступны пераклад звязаны з імем Янкі Станкевіча. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, Яна Пятроўскага, Міхася Міцкевіча (брата Якуба Коласа), Анатоля Клышкі, Уладзіміра Чарняўскага. У 2002 годзе Васіль Сёмуха выдаў у Мінску пераклад ўсёй Бібліі на беларускую мову на тарашкевіцы. З 1989 года ажыццяўляе дзейнасць па перакладзе Святога Пісання Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры Беларускім Экзархаце мітрапалітам Філарэтам. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Евангеллеў і рыхтуецца да друку Дзеі Апосталаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в г Культуралогія…
  2. а б в г д е ё Чалавек і грамадства:…
  3. а б Скарына Ф. Творы:… С. 157.

Літаратура

  • Сініла Г. В. Біблія як феномен культуры і літаратуры. -Мн: Беларуская навука, 2003.
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. -Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 157. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. -Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7.

У Сеціве

Шаблон:Пачатак артыкулу Шаблон:Link GA