Біфштэкс па-татарску: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: fr:Steak tartare
др +{{вызн
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Tatar-1.jpg|thumb|right|200px|Татарскі біфштэкс]]
[[Выява:Tatar-1.jpg|thumb|right|200px|Татарскі біфштэкс]]
'''Тата́рскі біфштэ́кс''', '''Біфштэ́кс па-тата́рску''' — старадаўняя страва стэпавых качэўнікаў з сырога мяса (пачаткова, з [[каніна|каніны]]).
{{вызн|1=Тат{{*|а}}рскі біфшт{{*|э}}кс}}, {{вызн2|1=Біфшт{{*|э}}кс па-тат{{*|а}}рску}} — старадаўняя страва стэпавых качэўнікаў з сырога мяса (пачаткова, з [[каніна|каніны]]).


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 11:57, 29 лістапада 2007

Татарскі біфштэкс

Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2 — старадаўняя страва стэпавых качэўнікаў з сырога мяса (пачаткова, з каніны).

Гісторыя

У Еўропу звесткі пра татарскі біфштэкс прывёз французскі афіцэр Гiём ле Васер дэ Баплан, які ў сярэдзіне XVII стагоддзя доўгі час служыў наёмнікам на Украіне. Паводле яго назіранняў, татары, якія служылі ў войску Рэчы Паспалітай, выразалі дужыя кавалкі конскай паляндвіцы таўшчынёй на 1 – 2 пальцы, і, моцна пасаліўшы з аднаго боку, каб выклікаць інтэнсіўнае выдзяленне крыві, укладвалі іх пад сёдлы на спіны сваіх коней; пасля 2 гадзін язды ў тэмпе маршавага пераходу мяса здымалася, выдалялася крывавая пена з аднаго боку, і ўсе аперацыі паўтараліся з другім бокам паляндвіцы, пасля чаго татарскі біфштэкс лічыўся гатовым да спажывання. Беларускія татары, якія пераважна адмовіліся ад спажывання каніны, гэтую страву страцілі досыць даўно. У наш час татарскі біфштэкс, які стаў інтэрнацыянальнай стравай, гатуецца з рубленага мяса (неабавязкова з каніны).

Прыгатаванне

Дужы кавалак конскай (ялавічынай) паляндвіцы, аліва, марынаваныя шампіньёны, карнішоны, цыбуля, яечны жаўток, муштарда (гарчыца), соль, перац.

Мяса найлепш нарэзаць нажом на дробныя кавалкі, у крайнім выпадку прапусціць праз грубую мясарубку. Рукамі вымешаць мяса з прыправамі (апроч муштарды) ў аднародную масу. Муштарда дадаецца ў самым канцы (яе заўчаснае змяшэнне з алеем можа выклікаць зліпанне масы ў камкі). Фармуюцца асобныя порцыі, пасыпаюцца пасечанымі шампіньёнамі, карнішонамі, цыбуляй.

Крыніцы

Белы А. Татарскі біфштэкс // Праект «Наша ежа»