Керала: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др {{зноскі}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48: Радок 48:
|Заўвагі =
|Заўвагі =
}}
}}
[[Выява:India Kerala locator map.svg|right|125px]]
[[Выява:Kerala in India (disputed hatched).svg|right|125px]]
'''Керала''' ({{lang-en|Kerala}}), штат на паўднёвым усходзе [[Індыя|Індыі]]. Гранічыць са штатамі [[Тамілнад]] і [[Карнатака]] на поўначы і паўночным усходзе, абмываецца [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіянам]] на захадзе і поўдні. Займае 21-е месца сярод штатаў па плошчы (38,8 км²) і 12-е па насельніцтву (31,8 млн чалавек, [[2001]]). Адміністрацыйны цэнтр — [[горад Тхіруванантхапурам|Тхіруванантхапурам]].
'''Керала''' ({{lang-en|Kerala}}), штат на паўднёвым усходзе [[Індыя|Індыі]]. Гранічыць са штатамі [[Тамілнад]] і [[Карнатака]] на поўначы і паўночным усходзе, абмываецца [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіянам]] на захадзе і поўдні. Займае 21-е месца сярод штатаў па плошчы (38,8 км²) і 12-е па насельніцтву (31,8 млн чалавек, [[2001]]). Адміністрацыйны цэнтр — [[горад Тхіруванантхапурам|Тхіруванантхапурам]].



Версія ад 13:30, 1 лютага 2012

Керала
കേരളം, Keralam, Kerala
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 лістапада 1956[5]
Кіраўнік Pinarayi Vijayan[d][2]
Афіцыйная мова малаялам
Насельніцтва (2001)
31,839 млн (12-е месца)
Шчыльнасць 819 чал./км²
Плошча 38 863 км²
Керала на карце
Часавы пояс UTC+05:30[3]
Абрэвіятура IN-KL
Код ISO 3166-2 IN-KL
Код аўтам. нумароў KL
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Керала (англ.: Kerala), штат на паўднёвым усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Тамілнад і Карнатака на поўначы і паўночным усходзе, абмываецца Індыйскім акіянам на захадзе і поўдні. Займае 21-е месца сярод штатаў па плошчы (38,8 км²) і 12-е па насельніцтву (31,8 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Тхіруванантхапурам.

Гісторыя

Тэрыторыя заселеная з 10 ст. да н.э. продкамі сучасных дравідыйцаў. Знаходзілася пад палітычным і культурным уплывам імперыі Маур'яў.

Штат з 1 лістапада 1956.

Палітыка

У штаце моцныя пазіцыі левых і левацэнтрысцкіх сіл: Камуністычнай партыі Індыі, Камуністычнай партыі Індыі (марксісцкай), Індыйскага нацыянальнага кангрэса. На выбарах 2006 97 месцаў у асамблеі штата са 140 атрымаў прокамуністычны Левы дэмакратычны фронт, астатнія дасталіся Аб'яднанаму дэмакратычнаму фронту (пад кіраўніцтвам ІНК).

Лічыцца найменш карумпіраваным штатам краіны. link

Эканоміка

63 % ВУП штата забяспечвае сектар паслуг (турызм, банкі і фінансы, транспарт, сувязь), 17 % — сельская гаспадарка і рыбалоўства (2003).

Штат аграрна перанаселены, прамысловасць развіта слаба (асабліва ў параўнанні з суседнім Тамілнадам). Значную частку даходаў насельніцтва штата складаюць грашовыя пераводы з-за мяжы: керальцы, дзякуючы даволі высокаму ўзроўню адукацыі, складаюць вялікую долю індыйскіх работнікаў у арабскіх краінах.

Насельніцтва

Керала займае першае месца ў Індыі па ўзроўню пісьменнасці насельніцтва (звыш 90 %), што забяспечана, у асноўным, палітыкай, якую праводзяць камуністычныя ўрады штата. Акрамя таго, гэта адзіны штат Індыі, дзе жанчыны пераўзыходзяць па колькасці мужчын (гэта тлумачыцца высокай доляй хрысціян і мусульман).

Індуістаў 56 %, мусульман 25 %, хрысціян 19 %.

Афіцыйная мова — малаялам (блізкая да тамільскай мовы).

Турызм і славутасці

Пляж у горадзе Варкала.
Houseboat

Керала — адна з найбольш папулярных сярод турыстаў частак Індыі. Трапічны клімат Малабарскага берага, пышная расліннасць, унікальная культура і традыцыі рэгіёна прыцягваюць велізарную колькасць наведвальнікаў з-за мяжы. Часопіс National Geographic Traveller назваў Кералу адным з «дзесяці райскіх куткоў свету» і адным з «50-ці месцаў, якія трэба наведаць у жыцці».[6]

Да 1980-х гадоў Керала была практычна невядомая сярод турыстаў, асноўныя турыстычныя маршруты Індыі канцэнтраваліся тады на поўначы краіны. Дзяржаўная Карпарацыя па развіцці турызму ў Керале (Kerala Tourism Development Corporation) паклала аснову развіццю і росту турыстычнай індустрыі рэгіёна. У 2010 годзе штат наведала 0,66 млн замежных турыстаў.[7] Галіна турызму становіцца важнай часткай эканомікі штата. Керала мае каля 550 км узбярэжжа Аравійскага мора, значную частку яго займаюць пясчаныя пляжы. Найбольш папулярныя сярод турыстаў пляжы ў гарадах Кавалам, Алепі, Варкала, Чэраі, Канур і інш. Турыстаў таксама прыцягваюць сістэмы лагун і азёр, якія працягнуліся ўздоўж узбярэжжа, а таксама прырода трапічных лясоў рэгіёна.

У сталіцы штата ёсць адзін з найстаражытнейшых індуісцкіх храмаў Падманабхасвамі-Мандзір (III тыс. да н э.) і рэзідэнцыя былога махараджы Траванкор-Кочына. У горадзе Кочын — найстарэйшая ў Індыі Кочынская сінагога (1568).

У штаце ёсць пасёлак названы ў гонар іракскага прэзідэнта — Садама Хусейна.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. thiruvananthapuram Праверана 23 лютага 2018.
  2. http://www.keralacm.gov.in/
  3. Time zone Праверана 23 лютага 2018.
  4. kerala Праверана 23 лютага 2018.
  5. http://www.stateofkerala.in/kerala_facts/kerala_history.php Праверана 15 лютага 2018.
  6. "Kerala : National Geographic Traveler selects Kerala as 'one of the 50 must see destinations of a lifetime'". Travel Portal of India. 27 January 2009. Праверана 11 June 2011.
  7. Andhra Pradesh top tourist destination: Tourism Ministry

У Сеціве

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA