Майкл Дуглас: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ka:მაიკლ დუგლასი
др r2.7.1) (робат дадаў: hy:Մայքլ Դուգլաս
Радок 91: Радок 91:
[[ht:Michael Douglas]]
[[ht:Michael Douglas]]
[[hu:Michael Douglas]]
[[hu:Michael Douglas]]
[[hy:Մայքլ Դուգլաս]]
[[id:Michael Douglas]]
[[id:Michael Douglas]]
[[it:Michael Douglas]]
[[it:Michael Douglas]]

Версія ад 14:07, 2 лютага 2012

Майкл Дуглас
Michael Douglas
Імя пры нараджэнні Майкл Керк Дуглас
Дата нараджэння 25 верасня 1944(1944-09-25) (79 гадоў)
Месца нараджэння Нью-Брансуік  (англ.), штат Нью-Джэрсі, ЗША
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Кірк Дуглас
Маці Diana Douglas[d]
Жонка Кэтрын Зета-Джонс
Дзеці Cameron Douglas[d], Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Douglas[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінапрадзюсар
Кар’ера з 1954 года
Кірунак драма, трылер, дакументальны
Узнагароды
IMDb ID 0000140
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майкл Кірк Ду́глас (англ.: Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 5 верасня 1944, Нью-Брансвік, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, паходзіць з беларускіх яўрэяў[1].

Ранняе жыццё

Сын акцёра Кірка Дугласа і бермудскай актрысы Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мелвіла Дыла і Рут Рапальі Нейльсан. Скончыў прэстыжную Іглбрукскую Школу ў Дырфілдзе, штат Масачусетс, і Чоэт Розмэры Гол у Уолінгфордзе, штат Канектыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.

Кар’ера

Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым яго поспехам быў серыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 19721976. У 1975 ён як прадзюсар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, які скончыўся толькі ў 1984, калі Дуглас зняўся ў фільме «Раман з камнем».

Сусветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсць», што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Гордана Гека ў фільме «Уол-Стрыт». Найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 атрымаў Крыштальны Глобус на Міжнародным Кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасля якога Дуглас тры гады не з'яўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных акцёраў ЗША.

Асабістае жыццё

20 сакавіка 1977 Майкл Дуглас ажаніўся з Даендрай Люкер. 13 сьнежня 1978 году ў іх нарадзіўся сын Кэмеран. У 2000 Майкл і Даендра развяліся, і 18 лістапада 2000 Дуглас ажаніўся з валійскай актрысай Кэтрын Зетай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дылана Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зету (нарадзілася 20 красавіка 2003).

Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраення. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супраць біялагічнай, хімічнай і ядзернае зброі. У 1998 стаў Паслом Міру ААН. Дуглас з'яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнай Партыі ЗША.


Крыніцы

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Афіцыйная старонка Майкла Дугласа (англ.)

Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю 1981-2000 Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю — драма 1981—2000