Нігерыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
FoxBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат дадаў: or:ନାଇଜେରିଆ
Радок 243: Радок 243:
[[nso:Nigeria]]
[[nso:Nigeria]]
[[oc:Nigèria]]
[[oc:Nigèria]]
[[or:ନାଇଜେରିଆ]]
[[os:Нигери]]
[[os:Нигери]]
[[pam:Nigeria]]
[[pam:Nigeria]]

Версія ад 22:40, 3 лютага 2012

Федэратыўная Рэспубліка Нігерыя
Federal Republic of Nigeria (англ.)
Republic ndi Naigeria (ігба)
Orílẹ̀-èdè Olómìnira Àpapọ̀ ilẹ̀ Nàìjíríà (ёруба)
Jam-huriyar Taraiyar Nijeriya (хаўса)
Republik Federaal bu Niiseriya (фула)
Герб Нігерыі
Сцяг Нігерыі Герб Нігерыі
Дэвіз: «Unity and Faith, Peace and Progress"
"Адзінства і вера, мір і прагрэс»
Гімн: «Arise O Compatriots, Nigeria’s Call Obey»noicon
Дата незалежнасці 1 кастрычніка 1960 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская, ігба, ёруба, xаўса
Сталіца Абуджа
Найбуйнейшы горад Лагас, Кано
Форма кіравання прэзідэнцкая рэспубліка, федэрацыя
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Гудлак Джонатан
Намадзі Самба
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
32-я ў свеце
923 768 км²
1,4
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

152 217 341 чал. (8-я)
167 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$206,7 млрд.  (32-ы)
$1 324
ІРЧП (2007) 0.511 (158-ы)
Этнахаронім нігерыец, нігерыйка, нігерыйцы
Валюта найра (₦) (NGN)
Інтэрнэт-дамен .ng
Код ISO (Alpha-2) NG
Код ISO (Alpha-3) NGA
Код МАК NGR
Тэлефонны код +234
Часавыя паясы +1

Нігерыя (англ.: Nigeria [naɪˈdʒɪrɪə]), Федэратыўная Рэспубліка Нігерыя (англ.: Federal Republic of Nigeria) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на захадзе з Бенінам, на поўначы — з Нігерам, на паўночным усходзе — з Чадам, на ўсходзе — з Камерунам. Плошча — 923.768 км ². Насельніцтва — 149 млн (2009). Нігерыя з'яўляецца найбуйнейшай па колькасці насельніцтва дзяржавай Афрыкі, займаючы толькі 14 месца на кантыненце па плошчы тэрыторыі. Сталіца — Абуджа.

Геаграфічныя звесткі

Агульная геаграфія

Нігерыя размешчана ў Заходняй Афрыцы на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва і займае плошчу 923.768 км ², з'яўляючыся 32-й краінай у свеце і 14-й у Афрыцы па тэрыторыі. Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае 4047 км: на захадзе — з Бенінам (773 км), на поўначы — з Нігерам (1497 км), на паўночным усходзе — з Чадам (87 км), на ўсходзе — з Камерунам (1690 км); лінія ўзбярэжжа складае 853 км.

Найвышэйшая кропка краіны гара Чапал Вадзі (2419 м) размешчана ў штаце Тараб'я побач з нігерыйска-камерунскай мяжой.

Рэкі Нігер і Бенуэ дзеляць краіну на дзве часткі: у паўднёвай частцы размешчана Прыморская раўніна, у паўночнай пераважаюць невысокія пласкагор'і. Вялікую тэрыторыю краіны займае Прыморская раўніна, утвораная ў асноўным рачнымі наносамі. На захадзе раўніны ўздоўж узбярэжжа размешчаны ланцуг пяшчаных кос, якія злучаюцца адна з адной і Гвінейскім залівам.

На поўнач ад Прыморскай раўніны тэрыторыя краіны пераходзіць у невысокае пласкагор'е — плато Ёруба на захад ад ракі Нігер і плато Удзі — на ўсход. Далей размяшчаецца Паўночнае пласкагор'е, вышыня якога змяняецца ад 400—600 м да больш за 1000 м. Найбольш высокай з'яўляецца цэнтральная частка пласкагор'я — плато Джос, вышэйшая кропка якога — гара Шэрэ (1735 м). На паўночным захадзе Паўночнае пласкагор'е пераходзіць у раўніну Сакота, на паўночным усходзе — у раўніну Борн.

Гарады

У Нігерыі па меншай меры шэсць гарадоў, якія маюць насельніцтва больш за 1 мільён чалавек (Лагас, Кано, Ібадан, Кадуна, Порт-Харкорт і Бенін-Сіці). У Лагасе пражывае менш за 8 мільёнаў чалавек, гэта адзін з найбуйнейшых гарадоў Афрыкі і свету.

Дзяржаўны лад

Фармальна, Нігерыя з'яўляецца шматпартыйнай рэспублікай, але ёсць таксама меркаванне, што ў рэчаіснасці Народная дэмакратычная партыя (People's Democratic Party — PDP) кантралюе амаль усе рычагі ўлады[2].

Заканадаўчая ўлада

Двухпалатны нацыянальны сход (Нацыянальны Сход, the National Assembly)[3].

Верхняя палата — Сенат (109 месцаў). Сенатары абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці ў 36 трохмандатных і адным аднамандатных акругах. Старшыня Сената абіраецца непрамым галасаваннем з сенатараў.

Ніжняя палата — Палата прадстаўнікоў (360 месцаў). Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Тэрмін паўнамоцтваў ўсіх дэпутатаў — 4 гады.

73 месцы ў Сенаце і 213 ў Палаце прадстаўнікоў знаходзяцца пад кантролем прапрэзідэнцкай Народнай дэмакратычнай партыі (НДП) (цэнтрысты). Ва ўсенароднай партыі (кансерватары) — 28 і 95 месцаў адпаведна.

Выканаўчая ўлада

Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Абіраецца усеагульным прамым тайным галасаваннем тэрмінам на 4 гады і можа займаць пост не больш за два тэрміны запар. У маі 2006 года Сенат адмовіўся зацвердзіць канстытуцыйную папраўку, якая дае магчымасць прэзідэнту абірацца на трэці тэрмін.

Гісторыя

У неаліце на тэрыторыі Нікарагуа жылі шматлікія плямёны паляўнічых і збіральнікаў. Рэшткі першай развітой культуры — Нок, носьбіты якой умелі апрацоўваць жалеза, адносяцца да V ст. да н.э. — III ст. н.э. У канцы I-га тысяч. н.э. на поўначы узніклі гарады-дзяржавы народа хаўса (Замфара, Зарыя, Габір, Кана, Кацына і іншыя). З XI ст. тут пашырыўся ісламскі Караванны гандаль праз Сахару спрыяў развіццю дзяржаў хаўса, якія дасягнулі росквіту ў XVI — XVIII стст. У пачатку XIX ст. яны ўвайшлі ў склад халіфата Сакота. З канца I-га тыс. н.э. на паўднёвым захадзе Нігерыі існавалі дзяржавы народа іоруба, найбольшпй з якіх у XVII — XVIII стст. была Ойо. У ніжнім цячэнні р.Нігер існавала дзяржава Бенін. Паўднёва-ўсходняя частка Нігерыі ўваходзіла ў склад Канем-Борну. Народ ігба ( іба) жыў вялікімі абшчынамі, якімі кіравалі саветы старэйшын. Першыя еўрапейцы (партугальцы) з’явіліся на тэрыторыі Нігерыі сталі цэнтрамі гандлю рабамі. У 1861 г. англічане захапілі г.Лагас. У 1885 г. яны стварылі пратэктарат Ойл-рыверс (з 1893 г. Пратэктарат нігерскага ўзбярэжжа); у 1900 г. — пратэктараты Паўночная і Паднёвая Нігерыя, якія 1 студзеня 1914 г. аб’яднаны ў Калонію і пратэктарат Нігерыя. Брытанскія ўлады ўсталявалі сістэму так званага «ўскоснага кіравання», пры якой непасрэдная ўлада на месцах захоўвалася ў афрыканскіх правадыроў. Нігерыя ператварылася ў сыравінную базу Вялікабрытаніі. З фарміраваннем мясцовай буржуазіі і інтэлігенцыі ўзмацнілася антыкаланіяльная барацьба, адбыўся шэраг паўстанняў (19141918 гг., 1929 г. і іншыя). У 1922 г. Г.Маколей стварыў першую афрыканскую палітычную партыю — Нігерыйскую нацыянал-дэмакратычную партыю. У 1944 г. створаны Нацыянальны савет Нігерыі і Камеруна (з 1962 г. Нацыянальны савет нігерыйскіх грамадзян, НСНГ), старшынёй якога абраны Г.Маколей, генеральным сакратаром — Н.Азіківе. У выніку рэформы 1947 г. Нігерыя падзелена на Паўночную, Заходнюю і Усходнюю вобласці, у якіх адпаведна дамінавалі народы хаўса, іоруба і ігба. У 1951 г. створаны Паўночны народны кангрэс (ПНК) на чале з А.Бела і Група дзеяння (ГД) на чале з А.Авалова.

1 кастрычніка 1960 г. абвешчана незалежнасць Нігерыі. Уладу ажыццяўляў кааліцыйны ўрад ПНК — ГД на чале з А.Т.Балева. Распад кааліцыі ў 1964 г. прывёў да міжнацыянальных сутыкненняў. У студзені 1966 г. адбыўся дзяржаўны пераварот. Ваенны кіраўнік Дж.Т.У.Іронсі абвясціў у маі 1966 г. аб пераўтварэнні Нігерыі ва унітарную дзяржаву. У ліпені 1966 г. Іронсі быз забіты. Новы ваенны ўрад Я.Гавона вярнуўся да федэратыўнай сістэмы. Пагромы ігба на поўначы Нігерыі ўзмацнілі сепаратысцкія настроі. У маі 1967 г. ваенны губернатар Усходняй вобласці А.Аджукву абвясціў яе незалежнай дзяржавай Біяфра. У ліпені 1967 г. пачалася вайна паміж сепаратыстамі і цэнтральным урадам, у якой загінула больш за 1 млн. чалавек. 15 студзеня 1970 г. войскі Біяфры капітулявалі. У 1975 г. Гавон быў скінуты генералам М.Мухамедам. Пасля забойства Мухамеда ў 1976 г. ваенны кіраўнік А.Абасанджа перадаў уладу дэмакратычна выбранаму прэзідэнту А.Ш.Шагары (скінуты ваеннымі 31 снежня 1983 г.). У пачатку 1990-х гг. пачалася дэмакратызацыя грамадскага жыцця, але пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 1993 г. лідэра апазіцыі М.Абіёлы ваенныя ўлады анулявалі яе вынікі. У краіне быў усталяваны жорсткі, аўтарытарны рэжым генерала С.Абачы і Нігерыя апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Пасля смерці Абачы (чэрвень 1998 г.) ваеннае кіраўніцтва было вымушана правесці ў лютым 1999 г. дэмакратычныя выбары, на якіх прэзідэнтам выбраны прадстаўнік Народнай дэмакратычнай партыі Абасанджа. Яго ўрад абвясціў праграму шырокіх пераўтварэнняў.


Рэлігія ў Нігерыі

У Нігерыі ёсць дзве пануючыя рэлігіі. Іслам дамінуе на поўначы краіны, таксама распаўсюджаны ў паўднёва-заходняй яе частцы, сярод народа ёруба. Пратэстантызм і мясцовае сінкрэтычнае хрысціянства таксама распаўсюджаны сярод ёруба, у той час як каталіцызм пераважае ў народа ігба. Пратэстантызм і каталіцызм вызнаюць народы: ібібіа, ананг  (англ.) і эфік. У 12 штатах Нігерыі дзейнічаюць законы шарыяту.

Рэлігія Год перапісу Колькасць вернікаў[4] Працэнт ад агульнага ліку насельніцтва
Іслам 2009 78 056 000 50.4 %[4]
Хрысціянства 2009 76 281 000 48.2 %[5]
Іншыя 2009 невядома 1.4 %[5]

Рэлігійныя сутыкненні ў Нігерыі

Рэлігійныя сутыкненні адбываюцца паміж прадстаўнікамі розных рэлігійных груп, такімі як мусульмане і хрысціяне. Урад Нігерыі таксама ўдзельнічае ў гэтым канфлікце, рэгулярна пасылаючы войскі і паліцыю для таго каб спыніць масавыя забойствы. Паўночная частка Нігерыі (дзе большасць складаюць мусульмане) з 1999 года жыве па законах шарыяту.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
  2. Afrikas Riese gerät ins Schlingern (ням.)
  3. ICFNL. Constitution Of the Federal Republic of Nigeria (англ.). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 27 марта 2011.
  4. а б http://pewforum.org/newassets/images/reports/Muslimpopulation/Muslimpopulation.pdf
  5. а б "Nigeria: Facts and figures". BBC News. April 17, 2007.

ak:Nigeria