Фінляндыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат дадаў: or:ଫିନଲ୍ୟାଣ୍ଡ
FoxBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат дадаў: mrj:Финлянди
Радок 253: Радок 253:
[[mn:Финланд]]
[[mn:Финланд]]
[[mr:फिनलंड]]
[[mr:फिनलंड]]
[[mrj:Финлянди]]
[[ms:Finland]]
[[ms:Finland]]
[[mt:Finlandja]]
[[mt:Finlandja]]

Версія ад 15:12, 4 лютага 2012

Фінляндская Рэспубліка
Suomen tasavalta   (фін.)
Republiken Finland   (шведск.)
Герб Фінляндыі
Сцяг Фінляндыі Герб Фінляндыі
Гімн: «Maamme / Vårt land»
Дата незалежнасці 6 снежня 1917 (ад Расіі)
Афіцыйныя мовы фінская, шведская
Сталіца Хельсінкі
Найбуйнейшы горад Хельсінкі
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Спікер парламента
Тар'я Халанен
Мары Ківініемі
Саўлі Нійнісцё
Дзярж. рэлігія лютэранства і праваслаўе
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
63-я ў свеце
338 424 км²
9,96
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

5 340 093 чал. (111-я)
16 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$190 862 млн  (52-ы)
$36 217  (20-ы)
Этнахаронім Фінляндзец, фінляндка
Валюта еўра[1]
Інтэрнэт-дамены .fi, .ax (для Аландскіх астравоў)
Код ISO (Alpha-2) FI
Код ISO (Alpha-3) FIN
Код МАК FIN
Тэлефонны код +358
Часавыя паясы +2
  1. да 2002фінская марка

ФІНЛ · НДЫЯ, афіцыйна Фінля́ндская Рэспу́бліка (фін.: Suomi, Suomen tasavalta), (швед.: Finland, Republiken Finland), краіна ў Паўночнай Еўропе. Мае выхад да Балтыйскага мора. Мяжуе з Швецыяй, Нарвегіяй і Расіяй.

Гісторыя

У сярэдзіне І тысячагоддзя нашай эры ў цэнтральнай Фінляндыі жыла племя хяме, а на паўднёвым захадзе — суомі. Да ІХ стагоддзя распаўсюджваньне фінскіх плямёнаў дасягае возера Сайма. У сярэдзіне ХІІ стагоддзя пачынаецца заваяванне Фінляндыі Швецыяй. Пасля трох крыжовых паходаў (1157, 1249 і 1293) Швецыя заваявала ўсю паўднёвую Фінляндыю да Карэльскага перашыйку. У 1323 годзе ўпершыню была вызначаная мяжа паміж Швецыяй і Наўгародскім княствам, пры гэтым землі заселеныя фінамі цалкам увайшлі ў склад Шведскага каралеўства. У перыяд уніі Даніі, Нарвегіі і Швецыі (13971523) Фінляндыя карысталася шырокай унутранай аўтаноміяй, але пад час кіравання Шведскім каралеўствам Карлам ХІ стала звычайнай губерняй краіны. Пасля Паўночнай вайны ў 1721 годзе паўднёва-ўсходняя частка Фінляндыі была акупаваная Расійскай імперыяй, а ў 1743 годзе і паўднёва-ўсходняя. Пасля Расійска-Шведскай вайны 18081809 гадоў тэрыторыя Фінляндыі была цалкам далучаная да Расіі. Вялікім князем фінскім стаў расійскі цар, але непасрэднае кіраванне ажыццяўляў генерал-губернатар, а заканадаўчую ўладу прадстаўляў сейм. Але да 1863 году сейм не сабіраўся, і ў 1899 годзе цар поўнасцю прысвоіў сабе права выдаваць законы для Фінляндыі бяз згоды сейму. Часовы ўрад Расіі ў сакавіку 1917 году аднавіў аўтаномію Фінляндыі, а ў снежні 1917 году сейм прыняў дэклярацыю незалежнасьці.

Праз месяц у Фінляндыі адбылася рэвалюцыя і пачалася грамадзянская вайна, падаўленая з дапамогай войскаў Германіі, якая спрабавала ўсталяваць у Фінляндыі манархію. Але ў ліпені 1919 году ў краіне была абвешчана рэспубліка і ў кастрычніку 1920 году Фінляндыя падпісала мірную дамову з Савецкай Расіяй. У 1932 годзе паміж Фінляндыяй і СССР была заключаная дамова пра ненападзенне. У канцы 1930-х гадоў, СССР пачала вайсковыя дзеянні супраць Фінляндыі, якія скончыліся ў сакавіку 1940 году паразай Фінляндыі. Пасля гэтай вайны Карэльскі перашыек і частка Карэліі адышлі да СССР. У Другой сусветнай вайне Фінляндыя ўдзельнічала з чэрвеня 1941 году да верасня 1944 году на баку Германіі.

У красавіку 1948 году паміж СССР і Фінляндыяй была падпісаная дамова пра сяброўства і супрацоўніцтва, у якой замацоўвалася існуючая мяжа.

Палітыка

Фінляндыя — дэмакратычная краіна. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца двухэтапным галасаваннем тэрмінам на 6 год. Заканадаўчы орган — аднапалатны парламент. Тэрыторыя краіны дзеліцца на 6 ляні (губерній).

Геаграфія

Тэрыторыя Фінляндыі, у асноўным, нізінная, пераважае ўзгоркава-мароная раўніна з выхадамі скальных парод. На поўначы і паўночным-усходзе краіны знаходзяцца ўзгор'і і ўзвышаныя грады вышынёй 300—400 метраў. На крайнім паўночным захадзе — невялікія астрогі Скандынаўскіх гор з самай высокай кропкай краіны — гарой Халці (1328 м).

Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Сярэдняя тэпмература ліпеня ад +17 °C на поўдні да +14 °C на поўначы; студзеня адпаведна ад −3 °C да +14 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 400—700 мм.

У Фінляндыі існуе вялікая колькасць кароткіх паўнаводных рэк са шматлікімі парогамі і вадаспадамі. Каля 60 тыс. азёраў займаюць 8 % плошчы краіны. Яны неглыбокія (у сярэднім каля 7 м), часта выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — па накіраваньню са старажытнымі ледавікамі; злучаны паміж сабой пратокамі і ўтвараюць буйныя водныя сыстэмы — Сэйма, Пяйянэ, Інары і іншыя. У рэках і азёрах водзіцца шмат рыбы: ласось, сіг, сом, судак, шчупак, лешч, акунь.

Большая частка Фінляндыі пакрытая лясамі (каля 76 %), у асноўным таёжнымі (сасна, елка), толькі на паўднёвым захадзе краіны сустракаюцца змешаныя лясы. Да паловы плошчы, уключаючы, лясы забалочаныя. На поўначы краіны знаходзіцца лесатундра.

Эканоміка

Фінляндыя — развітая індустрыяльна-аграрная краіна. СУП складае 185,5 млрд долараў. Вядзецца здабыча жалезнай руды, меднага калчадану, цынку, хрому. Эфектыўна выкарыстоўваюцца запасы драўніны. 34 % СУП краіны фарміруецца за кошт чорнай і каляровай металургіі, машынабудавання, цэлюлозна-папяровай, дрэваапрацоўчай, хімічнай, тэкстыльнай, харчовай галінамі прамысловасці. У сельскай гаспадарцы (3 % СУП), пераважае малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюцца кармавыя травы і зерневыя культуры — пшаніца і жыта. Сфера паслуг забяспечвае 63 % СУП. У апошнія гады Фінляндыя становіцца буйным турыстычным цэнтрам, арыентаваным на актыўны зімовы адпачынак.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны складае 5,2 млн чалавек з якіх 93 % — фіны, 6 % — шведы. На поўначы жыве некалькі тысяч саамаў. Афіцыйныя мовы — фінская і шведская. Сярод веруючых болей за 87 % — лютэране.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA