Бразілія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: or:ବ୍ରାଜିଲ
FoxBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат змяніў: ilo:Brasil
Радок 186: Радок 186:
[[ie:Brasil]]
[[ie:Brasil]]
[[ig:Brazil]]
[[ig:Brazil]]
[[ilo:Brazil]]
[[ilo:Brasil]]
[[io:Brazilia]]
[[io:Brazilia]]
[[is:Brasilía]]
[[is:Brasilía]]

Версія ад 16:02, 4 лютага 2012

{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы партугальская мова[1][2]
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта Бразільскі рэал
Інтэрнэт-дамен .br
Код ISO (Alpha-2) BR
Код ISO (Alpha-3) BRA
Код МАК BRA
Тэлефонны код +55
Часавыя паясы UTC-2

Бразілія - найбуйнейшая краіна Паўднёвай Амерыкі; пятая краіна свету як паводле плошчы, так і паводле колькасці насельніцтва; адзіная партугаламоўная краіна на амерыканскім кантыненце і буйнейшая лузафонная краіна свету.

Агульныя звесткі

Аточаная Атлантычным акіянам з усходу, Бразілія мае берагавую лінію працягласцю 7,5 тыс. км. Гранічыць з Венесуэлай, Гаянай, Сурынамам і Французскай Гвіянай на поўначы, з Калумбіяй на паўночным захадзе, з Балівіяй і Перу на захадзе, з Аргенцінай і Парагваем на паўднёвым захадзе і з Уругваем на поўдні — Бразілія гранічыць з усімі краінамі Паўднёвай Амерыкі за выключэннем Эквадора і Чылі.

Бразільская эканоміка лічыцца восьмай у свеце паводле намінальнага ВУП і сёмай паводле пакупной здольнасці. Бразілія — дзяржава-заснавальніца ААН, Лацінскага саюза, Арганізацыі ібера-амерыканскіх дзяржаў, Меркасур, Саюза паўднёваамерыканскіх народаў, а таксама адна з дзяржаў BRIC.

Гісторыя

Бразілія была калоніяй Партугаліі ад высадкі Педру Кабрала ў 1500 да 1815, калі яе статус быў узняты да Аб'яднага каралеўства з Партугаліяй. Каланіяльная залежнасць была фактычна скасаваная ў 1808, калі Напалеон напаў на Партугалію і сталіца была перанесеная з Лісабона ў Рыа-дэ-Жанэйра. Афіцыйна Бразілія стала незалежнай у 1822 у якасці Бразільскай імперыі, на рэспубліканскую форму праўлення перайшла ў 1889. Сучасная Бразілія — федэратыўная рэспубліка; федэрацыю ўтвараюць федэральная акруга, 26 штатаў і 5.564 муніцыпалітэтаў.

Насельніцтва

Агульная колькасць жыхароў Бразіліі дасягае 190 млн. (2008). 83% жыве ў гарадах. Насельніцтва сканцэнтравана ў паўднёва-ўсходнім (79,8 млн.) і паўночна-ўсходнім (53,5 млн.) рэгіёнах, у той час як цэнтральны захад і поўнач Бразіліі, якія ахопліваюць 64% плошчы разам маюць толькі 29% насельніцтва краіны.

Урбанізацыя

Буйнейшымі гарадскімі агламерацыямі Бразіліі з'яўляюцца Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра і Белу-Арызонці — усе ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне, з насельніцтвам, адпаведна: 19,5, 11,5 і 5,1 млн. чалавек. Паводле падлікаў 2010 года ў краіне налічваецца 15 гарадоў з насельніцтвам звыш 1 млн. чалавек. Сярод іх:

Культура

Ядро бразільскай культуры склала партугальская культурная спадчына. Сярод галоўных рысаў партугальскага каланіяльнага ўплыву — партугальская мова, рымскі каталіцызм і каланіяльны архітэктурны стыль. На фарміраванне культуры Бразіліі моцна ўплывалі таксама афрыканскія, тубыльскія і непартугальскія еўрапейскія (італьянскія, нямецкія і інш.) культурныя традыцыі. Заўважны моцны ўнёсак аўтахтоннага індзейскага насельніцтва ў мову і кухню Бразіліі, а афрыканцаў — таксама ў музыку, танцы і рэлігію.

Бразільскае мастацтва развіваецца з 16 стагоддзя і прайшло ў сваім развіцці некалькі стылявых эпох: барока (дамінавала да пачатку 19 стагоддзя), рамантызм, мадэрнізм, экспрэсіянізм, кубізм, сюррэалізм і абстракцыянізм.

Бразільская музыка пад уплывам афрыканскіх, еўрапейскіх і індзейскіх форм парадзіла мноства арыгінальных стыляў: самба, маракату, боса-нова і інш.

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 10 лютага 1992 года. У 2001 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра адчынілася генеральнае консульства Беларусі[3].

21-22 сакавіка 2010 адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Бразілію. Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з Прэзідэнтам Бразіліі Луісам Ігнасіу Лулам да Сілва. Па выніках сустрэчы прэзідэнты прынялі сумесную дэкларацыю[4].

Гл. таксама

Зноскі

Шаблон:БРЫК

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA