Кадышскі бой (1863): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кадышскі бой 1863'''. Адбыўся 2122 мая 1863 г. у ходзе [[Паўстанне 1863 — 1864|паў...'
 
→‎Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 5: Радок 5:


[[Катэгорыя:Паўстанне 1863-1864]]
[[Катэгорыя:Паўстанне 1863-1864]]
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 02:21, 5 лютага 2012

Кадышскі бой 1863. Адбыўся 2122 мая 1863 г. у ходзе паўстання 1863 — 1864 гг. паміж паўстанцкімі атрадамі Аўгустоўскага павета і ўрадавымі войскамі каля в.Кадыш (цяпер у Гродзенскім раёне). Напярэдадні бою атрад пад камандаваннем Ваўра знаходзіўся на паўднёвым беразе Аўгустоўскага канала, атрады Бранта і В.Гласкі — уздоўж дарогі паміж Сапоцкінам і Кадышом. Урадавыя войскі 2 калонамі ў складзе 2 пяхотных рот і 1 кавалерыйскага ўзвожа рушылі на іх з поўначы праз в.Капцёва і Вейселі (цяпер у Літве) і 20 мая выйшлі на левы бераг р.Чорная Ганча (левы прыток Нёмана) каля в.Кадыш. 21 мая, каб не дапусціць іх пераправы на правы бераг, атрады Бранта і Гласкі напалі на праціўніка. У ходзе бою паўстанцы панеслі страты каля 20 чал. забітымі і палоннымі і былі вымушаны адысці на Захад, у Аўгустоўскую пушчу. 22 мая ім на дапамогу падаспеў значна большы атрад Ваўра, які пасля 18-кіламетровага маршу атакаваў царскія войскі і сарваў праследаванне атрадаў Бранта і Гласкі. Разбітыя карнікі адступілі назад у Кадыш, вечарам таго ж дня паўстанцкія атрады рушылі на захад у глыб Аўгустоўскай пушчы на р.Марыха. Сяляне навакольных вёсак Галавенчыцы, Гарачкі, Зацішша і інш. пахавалі загінуўшых паўстанцаў у брацкай магіле, якая знаходзіцца за 500 м. на паўночны захад ад Кадыша каля шашы Сапоцкін — Капчамесціс. На магіле пастаўлены драўляны і металічны крыжы, чорна-шэрая гранітная пліта з надпісам на польскай мове «Воінам 1863 года. 1927 год».

Літаратура

  • Zielinski, S. Bitwy i potyczki 1863 — 1864. — Rapperswil, 1913. — S. 258 — 259.