Тэмпература кіпення: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: mr:क्वथनबिंदू
др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Тэмпэратура кіпеньня
Радок 16: Радок 16:
[[ar:نقطة غليان]]
[[ar:نقطة غليان]]
[[ast:Puntu de bullidura]]
[[ast:Puntu de bullidura]]
[[be-x-old:Тэмпэратура кіпеньня]]
[[bg:Температура на кипене]]
[[bg:Температура на кипене]]
[[bn:স্ফুটনাংক]]
[[bn:স্ফুটনাংক]]

Версія ад 23:43, 5 лютага 2012

Тэмпература кіпення, кропка кіпеннятэмпература, пры якой адбываецца кіпенне вадкасці, якая знаходзіцца пад сталым ціскам. Тэмпература кіпення адпавядае тэмпературы насычанага пару над плоскай паверхняй кіпячай вадкасці, бо сама вадкасць заўсёды крыху перагрэтая адносна тэмпературы кіпення.

Згодна з раўнаннем Клапейрона-Клаўзіуса з ростам ціску тэмпература кіпення павялічваецца. Лімітавай тэмпературай кіпення з'яўляецца крытычная тэмпература рэчыва.

Сталасць тэмпературы кіпення

Тэмпература кіпення пры атмасферным ціску прыводзіцца звычайна як адна з асноўных фізіка-хімічных характарыстык хімічна чыстага рэчыва.

Аднак дадзеныя аб тэмпературы кіпення звышчыстых рэчываў, у прыватнасці - такіх арганічных вадкасцяў, як эфір і бензол, могуць мець істотныя адрозненні ад звычайных таблічных дадзеных. Гэта звязана з утварэннем асацыятаў, якія могуць назапашвацца ў вадкасці пра адсутнасці вады, як медыятара ўстанаўлення раўнаважкага стану. Так, звышчысты бензол можа быць падвергнуты фракцыйнай перагонцы ў дыяпазоне 80-118 ° C.