Казахстан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат змяніў: tt:Казакъстан
др r2.7.2) (робат змяніў: tt:Qazaqstan Respublikası
Радок 274: Радок 274:
[[tl:Kazakhstan]]
[[tl:Kazakhstan]]
[[tr:Kazakistan]]
[[tr:Kazakistan]]
[[tt:Казакъстан]]
[[tt:Qazaqstan Respublikası]]
[[udm:Казахстан]]
[[udm:Казахстан]]
[[ug:قازاقىستان]]
[[ug:قازاقىستان]]

Версія ад 16:24, 6 лютага 2012

{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы казахская мова[1][2][…] і руская[3][4]
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта Казахстанскі тэнгэ
Інтэрнэт-дамен .kz і .қаз[5]
Код ISO (Alpha-2) KZ
Код ISO (Alpha-3) KAZ
Код МАК KAZ
Тэлефонны код +7[6]
Часавыя паясы UTC+5

Казахстан (афіцыйная назва Рэспубліка Казахстан) — краіна на мяжы Азіі і Еўропы (да Азіі належыць большая частка).

Агульная плошча краіны – 2 717 300 кв. км., гэта дзевятая па плошчы краіна свету і найвялікшая ўнутрыкантынентальная краіна. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расійскай Федэрацыяй (працягласць мяжы – 6846 км), на ўсходзе – з Кітаем (1533 км), на поўдні – з Кыргызстанам (1051 км.), Узбекістанам (2203 км) і Туркменістанам (379 км). Амываецца на паўднёвым захадзе водамі Каспійскага мора (працягласць берагавой лініі – 1894 км), на поўдні – водамі Аральскага мора. Сталіца – Астана (са снежня 1997).

Да 1991 Казахстан уваходзіў у склад СССР1936 – у якасці Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі), быў месцам ажыццяўлення вялікіх савецкіх праектаў, у тым ліку асваення цалінных зямель, касмічнай (Байканур) і ядзернай (Сяміпалацінск) праграм. З 16 снежня 1991 Казахстан – незалежная дзяржава.

Грашовая адзінка - казахстанскі тэнге (казахстанскі тэнге 1993 г.)

Гісторыя

Тэрыторыя сучаснага Казахстана населеная людзьмі з пачатку Каменнага веку. Каля 1 млн. - 800 тыс. гадоў назад першыя старажытныя людзі (пітэкантрапы і сінантрапы) з'ўляюцца ў гарах Каратаў, у Мангыстаў і паўночным Прыбалхашшы. Каля 140-40 тыс. гадоў да н.э. ў Каратаў і цэнтральным Казахстане з'яўляюцца неандэртальцы. Прыкладна ў 40-12 тыс. гадах да н.э. з'яўляецца чалавек сучаснага тыпу (Homo Sapiens).

Казахскае ханства

У складзе Расійскай імперыі

Казахская ССР

Перыяд незалежнасці

Дзяржаўны лад

Адміністрацыйны падзел

Казахстан падзяляецца на 18 рэгіёнаў, сярод іх Паўднёва-Казахстанская вобласць, Акмалінская вобласць. З 2010 года новая Экібастузская вобласць

Прырода

Рэльеф

Больш за 3/4 тэрыторыі Казахстана займаюць раўніны з вышынямі ад 100 да 300 м над у.м. На крайнім паўднёвым усходзе і ўсходзе распасціраюцца хрыбты Цян-Шана, Джунгарскага Алатау і Алтая з вышынямі ад 3000 да 6995 м (пік Хан-Тэнгры). На крайнім захадзе размешчаная Прыкаспійская нізіна, якая часткова ляжыць ніжэй узроўню Сусветнага акіяна (узровень Каспійскага мора –27 м). У цэнтры краіны шырокія тэрыторыі займае разбураная горная сістэма Казахскага дробнасопачніка.

У межах раўнін распаўсюджаныя пясчаныя і гліністыя пустыні (Кызылкум, Муюнкум, Бетпак-Дала), паўупустыні і сухія стэпы. Для маладых гор паўднёвага ўсходу характэрна вертыкальная пояснасць. На поўначы краіны пераважаюць стэпы і лесастэпы. 23% тэрыторыі (паўночная частка) прыдатныя для земляробства, 70% – для адгоннай жывёлагадоўлі.

Водныя рэсурсы

Каля 80% тэрыторыі краіны адносіцца да бяссцёкавых абласцей і басейнаў унутранага сцёку. Рэкі Іртыш, Ішым і Табол, што працякаюць па паўночнай і паўночна-ўсходняй ускраіне, належаць да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна. Усе астатнія буйныя рэкі на тэрыторыі краіны нясуць свае воды ў замкнёныя ўнутраныя вадаёмы: Урал – у Каспійскае мора, Сырдар'я – у Аральскае мора, Ілі – у возера Балхаш. Мноства малых і сярэдніх рэк улетку перасыхаюць.

Каспійскае мора ўваходзіць у межы рэспублікі сваёй аўночна-ўсходняй акваторыяй з найбольш прэснай вадой і невялікімі глыбінямі (5–7 м). Аральскае мора падзелена паміж Казахстанам і Узбекістанам. Плошча вадаёма скарацілася ў 2 разы за 1960–1995. Возера Балхаш мае прэсную заходнюю акваторыю і салёную ўсходнюю.

Клімат

Клімат краіны рэзка кантынентальны і сухі. У перадгорных і горных раёнах выпадае ад 500 да 1600 мм ападкаў у год, у стэпавых – 200–500, у пустынных – 100–200 мм. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -18°С на поўначы да -3°С на поўдні; сярэдняя тэмпература ліпеня ад 19°С на поўначы да 29°С на поўдні. Сутачныя перапады тэмператур дасягаюць 20–30°С.

Глебы

За выключэннем паўночных раёнаў, глебы ў Казахстане бедныя і засоленыя. У цэлым для краіны характэрная шыротная занальносць глеб: на поўначы – чарназёмы, далей на поўдні – каштанавыя, бурыя паўлупустынныя глебы, такыры і пяскі пустыняў. У гарах развітыя каштанавыя, шэрыя лясныя і горана-лугавыя чарназёмныя глебы.

Раслінны і жывёльны свет

Лясы займаюць усяго 3,5% тэрыторыі Казахстана. Большай часткай гэта хвойныя лясы, хоць у гарах сустракаюцца бяроза, асіна, яблыня і арчоўнікі. На астатняй тэрыторыі краіны распаўсюджаная рознатраўна-злакавыя, палынна-злакавыя, палынна-салянкавая і пустынная расліннасць. У высакагор'ях маюцца субальпийскія і альпійскія лугі.

Жывёльны свет Казахстана своеасаблівы. Насякомыя і земнаводныя пераважаюць у пустынях і паўупустынях. У стэпавай зоне сустракаюцца джейран, сайга, воўк, заяц, ліса, шакал, розныя грызуны (мышы, байбакі, хамякі). Шматлікія казахстанскія азёры служаць сталымі або сезоннымі месцамі пасялення для гусакоў, лебедзяў, качак, фламінга. Найбольш разнастайная фауна гор. Тут водзяцца мядзведзі, горныя казлы і бараны, снежныя барсы, алені, мноства відаў птушак.

Для аховы дзікай прыроды створаныя запаведнікі ва ўсіх прыродных зонах – ад пустыняў да высакагор'яў.

Насельніцтва

Гаспадарка

Культура, спорт

Штогод у Казахстане праводзіцца міжнародны кінафестываль "Еўразія", у рамках якога адбыаюцца паказы карцін еўрапейскіх і азіяцкіх рэжысёраў.

Самымі папулярнымі ў Казахстане відамі спорту з'яўляюцца футбол, хакей, веласпорт. Казахстан аднга з вядучых краін Азіі па ўзроўні развіцця зімовых відаў спорту.

Выдатныя мясціны

Вядомыя асобы

Гл. таксама

  1. а б http://online.zakon.kz/Document/?doc_id=1008034
  2. а б 7.1 // Constitution of Kazakhstan — 1995.
  3. а б 7.2 // Constitution of Kazakhstan — 1995.
  4. а б https://www.ethnologue.com/language/rus
  5. а б Домен .қаз делегирован КазахстануCoordination Center for TLD .RU/.РФ, 2012.
  6. а б http://countrycode.org/kazakhstan Праверана 24 лютага 2015.