Шумер: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2) (робат змяніў: th:ชาวซูเมอร์ |
др r2.7.2+) (робат дадаў: my:ဆူမားရီးယန်းခေတ် |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
[[ms:Sumeria]] |
[[ms:Sumeria]] |
||
[[mwl:Suméria]] |
[[mwl:Suméria]] |
||
[[my:ဆူမားရီးယန်းခေတ်]] |
|||
[[nap:Sumeri]] |
[[nap:Sumeri]] |
||
[[nds:Sumer]] |
[[nds:Sumer]] |
Версія ад 23:07, 11 лютага 2012
Шумер — старажытная краіна ў Паўднёвай Месапатаміі, на землях сучаснага Ірака. Існавала ў 4—2 тыс. да н.э.
Старажытныя паселішчы на гэтых землях вядомыя з 4 тыс. да н.э. У 2-й пал. 4 тыс. да н.э. заселена шумерамі, якія заснавалі тут гарады-дзяржавы: Кіш, Лагаш, Ума, Ур, Урук і інш.
Асноўныя заняткі насельніцтва: рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля, рамёствы. Эканоміка Шумера была заснавана на ірыгацыйным земляробстве: у абшчынных, храмавых і буйнаўласніцкіх гаспадарках выкарыстоўвалася праца вольных абшчыннікаў, кліентаў, рабоў.
Змест палітычнага жыцця Шумера складала ўнутраная барацьба ў гарадах паміж абшчынай, родава-храмавай арыстакратыяй і вярхоўным правіцелем. Паміж гарадамі-дзяржавамі вялася барацьба за сельскагаспадарчыя ўгоддзі і ірыгацыйныя сістэмы, што прыводзіла да часовых узвышэнняў аднаго з іх. На пачатку раннедынастычнага перыяду ў 28-25 ст. да н.э. паліт. перавага ад I дынастыі Кіша перайшла да I дынастыі Урука, а потым да I дынастыі Ура. 3 сярэдзіны 25 ст. да н.э. ўсталявана гегемонія правіцеляў Лагаша (страчана ў 1-й пал. 24 ст. да н.э. пасля няўдалай спробы сацыяльных рэформ Уруінімгіны). Раннедынастычны перыяд скончыўся ў 2-й пал. 24 ст. да н.э. заваяваннем Шумера дзяржавай Акад. Акад быў разгромлены гуціямі, якія ў канцы 22 ст. да н.э. выгнаны царом Урука Утухенгалем. Улада над Шумерам перайшла да цароў III дынастыі Ура. У канцы 21 ст. да н.э. ў выніку нашэсця амарытаў і эламітаў Шумер канчаткова страціў самастойнасць. З 2 тыс. да н.э. Шумер і тэрыторыя Акада трапілі пад уладу Вавілона.
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты.
- БелЭн у 18 т. Т. 17. - Мн., 2003.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шумер