Рэфлекс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:
У самую простую двухнейронную рэфлекторную дугу ўваходзяць адчувальны і рухальны нейроны.
У самую простую двухнейронную рэфлекторную дугу ўваходзяць адчувальны і рухальны нейроны.


Любы рэфлекс пачынаецца з раздражнення рэцэптараў — спецыяльных адчувальных утварэнняў. Яны прыстасаваны да ўспрыняцця энергіі раздражняльніка і яе пераўтварэння ў нервовыя імпульсы. Рэцэптарам можа быць як нервовы канец — дэндрыт, так і ўся спецыялізаваная клетка (напрыклад, святлоадчувальныя клеткі вока). Ад рэцэптара па валакне нервовы імпульс дастаўляецца да цела адчувальнага нейрона. Яно знаходзіцца ў спіннамазгавым нервовым вузле па-за межамі ЦНС. Пасля гэтага па аксоне ад цела адчувальнай клеткі ўзбуджэнне трапляе ў ЦНС, дзе праз сінапс перадаецца на рухальны нейрон. Ад рухальнага нейрона яно накіроўваецца да рабочага органа і змяняе яго дзейнасць. У рабочым органе рэфлекторная дуга заканчваецца.
Любы рэфлекс пачынаецца з раздражнення рэцэптараў — спецыяльных адчувальных утварэнняў. Яны прыстасаваны да ўспрыняцця энергіі раздражняльніка і яе пераўтварэння ў нервовыя імпульсы. Рэцэптарам можа быць як нервовы канец — дэндрыт, так і ўся спецыялізаваная клетка (напрыклад, святлоадчувальныя клеткі вока). Ад рэцэптара па валакне нервовы імпульс дастаўляецца да цела адчувальнага нейрона. Яно знаходзіцца ў спіннамазгавым нервовым вузле па-за межамі [[цэнтральная нервовая сістэма|цэнтральнай нервовай сістэмы (ЦНС)]]. Пасля гэтага па аксоне ад цела адчувальнай клеткі ўзбуджэнне трапляе ў ЦНС, дзе праз сінапс перадаецца на рухальны нейрон. Ад рухальнага нейрона яно накіроўваецца да рабочага органа і змяняе яго дзейнасць. У рабочым органе рэфлекторная дуга заканчваецца.


Прыкладам самага простага рухальнага рэфлексу з'яўляецца каленны рэфлекс. Ён праяўляецца ў хуткім пад'ёме нагі пасля рэзкага ўдару малаточкам па сухажыллі ніжэй каленнай рэпкі.
Прыкладам самага простага рухальнага рэфлексу з'яўляецца каленны рэфлекс. Ён праяўляецца ў хуткім пад'ёме нагі пасля рэзкага ўдару малаточкам па сухажыллі ніжэй каленнай рэпкі.

Версія ад 13:28, 13 лютага 2012

Рэфлекс (ад лац.: reflexus — адлюстраванне) — рэакцыя арганізма ў адказ на раздражненне са знешняга або ўнутранага асяроддзя, якая ажыццяўляецца нервовай сістэмай.

Рэфлекторная дуга

Схема каленнага рэфлекса

Структурнай асновай рэфлексу з'яўляецца ўтвораная нейронамі рэфлекторная дуга, або шлях, па якім нервовыя імпульсы ідуць ад рэцэптара да рабочага органа.

У рэфлекторнай дузе прынята адрозніваць пяць аддзелаў (частак): 1) рэцэптары, 2) адчувальны шлях, 3) нервовы цэнтр (участак ЦНС), 4) рухальны шлях, 5) рабочы орган.

У самую простую двухнейронную рэфлекторную дугу ўваходзяць адчувальны і рухальны нейроны.

Любы рэфлекс пачынаецца з раздражнення рэцэптараў — спецыяльных адчувальных утварэнняў. Яны прыстасаваны да ўспрыняцця энергіі раздражняльніка і яе пераўтварэння ў нервовыя імпульсы. Рэцэптарам можа быць як нервовы канец — дэндрыт, так і ўся спецыялізаваная клетка (напрыклад, святлоадчувальныя клеткі вока). Ад рэцэптара па валакне нервовы імпульс дастаўляецца да цела адчувальнага нейрона. Яно знаходзіцца ў спіннамазгавым нервовым вузле па-за межамі цэнтральнай нервовай сістэмы (ЦНС). Пасля гэтага па аксоне ад цела адчувальнай клеткі ўзбуджэнне трапляе ў ЦНС, дзе праз сінапс перадаецца на рухальны нейрон. Ад рухальнага нейрона яно накіроўваецца да рабочага органа і змяняе яго дзейнасць. У рабочым органе рэфлекторная дуга заканчваецца.

Прыкладам самага простага рухальнага рэфлексу з'яўляецца каленны рэфлекс. Ён праяўляецца ў хуткім пад'ёме нагі пасля рэзкага ўдару малаточкам па сухажыллі ніжэй каленнай рэпкі.

Для ажыццяўлення рэфлексу неабходна анатамічная і функцыянальная цэласнасць усіх частак рэфлекторнай дугі. Большасць рэакцый арганізма ў адказ ажыццяўляецца пры ўдзеле значнай колькасці нейронаў. Звычайна паміж адчувальным і рухальным маюцца ўставачныя нейроны. Яны пераключаюць узбуджэнне з адчувальнага на рухальны нейрон і перадаюць яго ў вышэй- або ніжэйляжачыя аддзелы спіннога мозга. Такім чынам, структурную аснову рэфлекторных дуг складаюць нейронныя ланцугі з адчувальных, уставачных і рухальных нейронаў.

Безумоўныя і ўмоўныя рэфлексы

Безумоўныя рэфлексы — адносна пастаянныя, прыроджаныя рэакцыі арганізма на ўздзеянні знешняга свету, якія ажыццяўляюцца з дапамогай нервовай сістэмы. Прыклады: міганне, смактанне, чханне ў нованароджаных.

Умоўныя рэфлексы выпрацоўваюцца пры пэўных умовах (адсюль назва) на працягу жыцця жывёлы і чалавека. Фарміруюцца на аснове безумоўных рэфлексаў.

Літаратура

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.