Сцерлядзь: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 83: | Радок 83: | ||
==Знешнія спасылкі== |
==Знешнія спасылкі== |
||
[http://bagor.net/news/sterljad/2010-07-03-1101 Выпадак сучаснага злову сцерлядзі ў Дняпры] |
*[http://bagor.net/news/sterljad/2010-07-03-1101 Выпадак сучаснага злову сцерлядзі ў Дняпры] |
||
[http://www.wildlife.by/node/12650 В воды Припяти повторно выпустили стерлядь] |
*[http://www.wildlife.by/node/12650 В воды Припяти повторно выпустили стерлядь] |
||
{{Чырвоная кніга Беларусі|Жывёла|95|I}} |
{{Чырвоная кніга Беларусі|Жывёла|95|I}} |
Версія ад 06:25, 16 лютага 2012
Сцерлядзь | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Выстава «Pod hladinou Vltavy», Прага | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Жывёлы | |||||||
Надклас: | Рыбы | |||||||
Клас: | Касцявыя рыбы | |||||||
Атрад: | Асятрападобныя | |||||||
Сямейства: | Асятровыя | |||||||
Род: | Асятры | |||||||
Від: | Сцерлядзь | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Acipenser ruthenus Linnaeus, 1758 | ||||||||
|
Сце́рлядзь, мясцовая назва чачуга (Acipenser ruthenus) — від рыб сямейства асятровых.
Сцерлядзь самыя маленькая і адзіная цалкам прэснаводная з асятровых рыб. Звычайная мае даўжыню 40-60 см і вагу 0,3-1,0 кг. Цела вераценападобнае, пакрытае дробнымі костнымі пласцінкамі. Уздоўж тулава маецца пяць шэрагаў буйных касцявых пласцінак. Спінныя пласцінкі датыкаюцца адна да адной, бакавыя — шчыльна прыціснуты паміж сабой. Грудныя плаўнікі ў сцерлядзі доўгія, шырокія. Спінны і анальны плаўнікі — невялікія, пасунуты назад. Хваставы плаўнік асіметрычны. На сярэдзіне рыла паміж вачамі і верхнім краем жабернай шчыліны маецца невялікая адтуліна, якая характэрна толькі для асятровых рыб. Рот размешчаны на ніжнім баку галавы і мае мясістыя губы. З іх дапамогаю сцерлядзь можа высоўваць яго вонкі і захопліваць ежу. Наперадзе рота маюцца чатыры вусікі. Спіна сцерлядзі цёмна-бурая, бруха жаўтаватае або белаватае, плаўнікі шэрыя.
Жыве сцерлядзь ля дна рэк у самых глыбокіх месцах — праточных ямінах з пясчаным або галечным дном. У стаячыя воды заходзіць толькі ў час кармёжкі. Прычым зімуе яна ў нізоўі рэк. Вясной падымаецца ў іх вярхоўі. На гэта ім патрабуецца 4-5 тыдняў. Сілкуецца галоўным чынам ракападобнымі, чарвякамі, лічынкамі хіранамід і іншымі насякомымі.
Нерасціцца таксама на вялікай глыбіні пры высокім узроўні вады ў другой палове красавіка — пачатку траўня. Тэмпература ў рацэ пры гэтым павінна быць не меней 10 °C. Ікрынкі вельмі моцна прыклейваюцца да субстракта. Лічынкі з'яўляюцца ў ікрынках праз 6-9 дзён і спачатку сілкуюцца за кошт жаўтка. Малькі першы час трымаюцца ля нерасцілішча і толькі як трошку падрастуць пачынаюць выходзіць на заіленыя ўчасткі, дзе маецца болей корму.
Па меры таго, як у рацэ падае ўзровень вады, сцерлядзь паступова пачынае перамяшчацца з вярхоўяў у нізоўі. Гэты працэс распачынаецца на пачатку лета і сканчваецца глыбокай восенню. Расце сцерлядзь вельмі хутка. Так, ужо да першай восені яна дасягае 15-20 см пры вазе 75-100 г. Працягвае яна расці хуткімі тэмпамі і ў далейшыя гады.
Распаўсюджанне
Сустрэць сцерлядзь можна ў басейнах рэк Чорнага, Каспійскага мораў, а таксама ў шэрагу сібірскіх рэк.
Да пач. XX ст. сцерлядзь з'яўлялася звычайнай прамысловай рыбай у большасці беларускіх рэк басейна Чорнага мора. Яшчэ ў першай палове ХХ ст. яна была досыць шматлікай ў Бярэзіне і з'яўлялася прамысловым відам. Зараз сустракаюцца толькі асобныя экземпляры (напр. у Бярэзінскім запаведніку, басейне Дняпра, Сожа і г. д.).
Спробы інтрадукцыі
З сяр. XIX ст. праводзілася акліматызацыя волжскай сцерлядзі ў рэках Вілія, Нёман, Заходняя Дзвіна, але беспаспяхова.
У 1948 - 1954 гг. у Дзвіну (у межах Латвіі) і Нёман (у межах Літвы) было выпушчана 5000 малявак сцерлядзі. Аднак, у выніку даўгагадовых назіранняў адзначалася толькі памяньшэнне іх колькасці. На тэрыторыю Беларусі на нераст рыбы не заходзілі.
У наш час спробы зарыблення стерлядзю праводзяцца на р. Прыпяць.
У садковых гаспадарках вырошчваецца адносна непатрабавальны гібрыд сцерлядзі і бялугі - бесцер.
Ахова
З 1981 від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Знешнія спасылкі
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |