Сцерлядзь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стр-ра
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 82: Радок 82:


==Ахова==
==Ахова==
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|95|I}}
З 1981 від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
З 1981 від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.


Радок 87: Радок 88:
*[http://bagor.net/news/sterljad/2010-07-03-1101 Выпадак сучаснага злову сцерлядзі ў Дняпры]
*[http://bagor.net/news/sterljad/2010-07-03-1101 Выпадак сучаснага злову сцерлядзі ў Дняпры]
*[http://www.wildlife.by/node/12650 В воды Припяти повторно выпустили стерлядь]
*[http://www.wildlife.by/node/12650 В воды Припяти повторно выпустили стерлядь]

{{Чырвоная кніга Беларусі|Жывёла|95|I}}


[[Катэгорыя:Касцявыя рыбы]]
[[Катэгорыя:Касцявыя рыбы]]

Версія ад 07:59, 16 лютага 2012

Сцерлядзь

Выстава «Pod hladinou Vltavy», Прага
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Надклас: Рыбы
Клас: Касцявыя рыбы
Атрад: Асятрападобныя
Сямейства: Асятровыя
Род: Асятры
Від: Сцерлядзь
Навуковая назва
Acipenser ruthenus Linnaeus, 1758
ITIS  161079
NCBI  7906

Сце́рлядзь, мясцовая назва чачуга (Acipenser ruthenus) — від рыб сямейства асятровых.

Апісанне

Сцерлядзь самыя маленькая і адзіная цалкам прэснаводная з асятровых рыб. Звычайная мае даўжыню 40-60 см і вагу 0,3-1,0 кг. Цела вераценападобнае, пакрытае дробнымі костнымі пласцінкамі. Уздоўж тулава маецца пяць шэрагаў буйных касцявых пласцінак. Спінныя пласцінкі датыкаюцца адна да адной, бакавыя — шчыльна прыціснуты паміж сабой. Грудныя плаўнікі ў сцерлядзі доўгія, шырокія. Спінны і анальны плаўнікі — невялікія, пасунуты назад. Хваставы плаўнік асіметрычны. На сярэдзіне рыла паміж вачамі і верхнім краем жабернай шчыліны маецца невялікая адтуліна, якая характэрна толькі для асятровых рыб. Рот размешчаны на ніжнім баку галавы і мае мясістыя губы. З іх дапамогаю сцерлядзь можа высоўваць яго вонкі і захопліваць ежу. Наперадзе рота маюцца чатыры вусікі. Спіна сцерлядзі цёмна-бурая, бруха жаўтаватае або белаватае, плаўнікі шэрыя.

Біялагічныя асаблівасці

Жыве сцерлядзь ля дна рэк у самых глыбокіх месцах — праточных ямінах з пясчаным або галечным дном. У стаячыя воды заходзіць толькі ў час кармёжкі. Прычым зімуе яна ў нізоўі рэк. Вясной падымаецца ў іх вярхоўі. На гэта ім патрабуецца 4-5 тыдняў. Сілкуецца галоўным чынам ракападобнымі, чарвякамі, лічынкамі хіранамід і іншымі насякомымі.

Нерасціцца таксама на вялікай глыбіні пры высокім узроўні вады ў другой палове красавіка — пачатку траўня. Тэмпература ў рацэ пры гэтым павінна быць не меней 10 °C. Ікрынкі вельмі моцна прыклейваюцца да субстракта. Лічынкі з'яўляюцца ў ікрынках праз 6-9 дзён і спачатку сілкуюцца за кошт жаўтка. Малькі першы час трымаюцца ля нерасцілішча і толькі як трошку падрастуць пачынаюць выходзіць на заіленыя ўчасткі, дзе маецца болей корму.

Па меры таго, як у рацэ падае ўзровень вады, сцерлядзь паступова пачынае перамяшчацца з вярхоўяў у нізоўі. Гэты працэс распачынаецца на пачатку лета і сканчваецца глыбокай восенню. Расце сцерлядзь вельмі хутка. Так, ужо да першай восені яна дасягае 15-20 см пры вазе 75-100 г. Працягвае яна расці хуткімі тэмпамі і ў далейшыя гады.

Распаўсюджанне

Сустрэць сцерлядзь можна ў басейнах рэк Чорнага, Каспійскага мораў, а таксама ў шэрагу сібірскіх рэк.

Да пач. XX ст. сцерлядзь з'яўлялася звычайнай прамысловай рыбай у большасці беларускіх рэк басейна Чорнага мора. Яшчэ ў першай палове ХХ ст. яна была досыць шматлікай ў Бярэзіне і з'яўлялася прамысловым відам. Зараз сустракаюцца толькі асобныя экземпляры (напр. у Бярэзінскім запаведніку, басейне Дняпра, Сожа і г. д.).

Спробы інтрадукцыі

З сяр. XIX ст. праводзілася акліматызацыя волжскай сцерлядзі ў рэках Вілія, Нёман, Заходняя Дзвіна, але беспаспяхова.

У 1948 - 1954 гг. у Дзвіну (у межах Латвіі) і Нёман (у межах Літвы) было выпушчана 5000 малявак сцерлядзі. Аднак, у выніку даўгагадовых назіранняў адзначалася толькі памяньшэнне іх колькасці. На тэрыторыю Беларусі на нераст рыбы не заходзілі.

У наш час спробы зарыблення стерлядзю праводзяцца на р. Прыпяць.

У садковых гаспадарках вырошчваецца адносна непатрабавальны гібрыд сцерлядзі і бялугі - бесцер.

Ахова

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 

З 1981 від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Знешнія спасылкі