Долар ЗША: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ps:امريکايي ډالر
др r2.7.1) (робат дадаў: wa:Dolår amerikin змяніў: ia:Dollar (SUA)
Радок 136: Радок 136:
[[hu:Amerikai dollár]]
[[hu:Amerikai dollár]]
[[hy:ԱՄՆ դոլար]]
[[hy:ԱՄՆ դոլար]]
[[ia:Dollar statounitese]]
[[ia:Dollar (SUA)]]
[[id:Dolar Amerika Serikat]]
[[id:Dolar Amerika Serikat]]
[[io:Dolaro di Usa]]
[[io:Dolaro di Usa]]
Радок 205: Радок 205:
[[vec:Dołaro statunitènse]]
[[vec:Dołaro statunitènse]]
[[vi:Đô la Mỹ]]
[[vi:Đô la Mỹ]]
[[wa:Dolår amerikin]]
[[war:Dolyar han Estados Unidos]]
[[war:Dolyar han Estados Unidos]]
[[wuu:美元]]
[[wuu:美元]]

Версія ад 23:17, 16 лютага 2012

Долар ЗША
англ.: United States dollar


Купюра наміналам 1 долар ЗША

Код ISO 4217 USD
Краіна ЗША
Абрэвіятура $
Цэнтральны банк Федэральная рэзервовая сістэма ЗША[d]
Друк грошай Bureau of Engraving and Printing[d]

Амерыканскі долар, долар ЗША (Код валюты: USD) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амерыкі. Звычайна ён таксама абрывіяруецца знакамітым значком $, альбо US$, каб адрозніць ад іншых валютаў з назваю «долар». Амерыканскі долар дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэнне — ¢). У абароце ёсць манеты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 долар, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў.

На сённяшні дзень долар ЗША — найбольш распаўсюджаная і часта выкарысуемая валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах. На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.

Гісторыя

Назва долара ЗША паходзіць ад іспанскай срэбнай манеты ў 8 рэалаў, што важыла адну унцыю. Манета была вельмі папулярнай сярод амерыканскіх каланістаў, якія называлі яе «іспанскім доларам», назва якога пайшла ад нямецкай манеты падобнага памеру і вагі — талера.

З 1775 у амерыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынентальная валюта», дэнамінаваная ў «іспанскіх доларах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытентальны долар цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбраны долар па курсе 1 срэбраны долар = 1000 кантынентальных долараў.

Долар быў абвешчаны афіцыйнай валютай Амерыкі Кангрэсам канфедэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя доларавыя манеты былі выпушчаныя Манетным дваром ЗША пасля вайны за незалежнасць. Пэўны час іспанскія і амерыканскія срэбраныя долары хадзілі паралельна ў краіне.

Пасля Першай і Другой Сусветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку свету. Адпаведна, амерыканскі долар здабыў сваю сучасную вагу ў якасці сусветнай валюты.

Міжнародная роля долара

Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амерыканскі долар у якасці афіцыйнай валюты. Гэты працэс звычайна завецца даларызацыяй. Гэтыя краіны:

Таксама ў якасці нацыянальнай валюты амерыканскі долар мае хаджэнне ў былых амерыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія не сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасля атрымання незалежнасці:

Панама таксама выкарыстоўвае долар ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.

Дзве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амерыканскі долар:

Валюты некаторых краінаў прывязаныя да долара ЗША па пэўным курсе:

Аргентына ўжывала фіксаваны абменны курс песа да долара як 1:1 з 1991 па 2002 гг.

Да амерыканскага даляру быў з 1983 прымацаваны курс Ганконгскага долара як HK$7.8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганг-Конскага долара як MOP1.03/HKD, і такім чынам праз яго пасрэдніцтва таксама быў прымацаваны да долара ЗША.

Валюты некаторых краінаў Персідскага заліву, як Саудаўскае Аравіі і Кувейта, прымацаваныя да далара з той прычыны, што долар пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлі нафтай.

Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да долара ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8.28/USD. Аналагічна, Малайзія прымацавала свой рынгіт да долара па курсе RM3.8/USD in 1997. 21 ліпеня 2005 г. абедзве краіны змянілі прывязку да долара прывязкаю да кошыка валют.

Спасылкі


Шаблон:Долар ЗША