Карфаген (горад): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: my:ကားသေ့နိုင်ငံ
др r2.7.1) (робат дадаў: bs:Kartaga
Радок 37: Радок 37:
[[bo:ཅ་ཐའེ་ཅི།]]
[[bo:ཅ་ཐའེ་ཅི།]]
[[br:Kartada]]
[[br:Kartada]]
[[bs:Kartaga]]
[[ca:Cartago]]
[[ca:Cartago]]
[[cs:Kartágo]]
[[cs:Kartágo]]

Версія ад 09:19, 17 лютага 2012

Рэшткі старажытнарымскай тэрмы Антоніна ў Карфагене.

Карфаген (фінік. Qart Hadasht, лац.: Carthago, фр.: Carthage) — горад у Тунісе, прыгарад сталіцы краіны. Назва Qart Hadasht (у пунічным запісе без галосных Qrthdst (קרת חדשת)) перакладаецца з фінікійскай мовы як «новы горад».

Гісторыя

Карфагенская дзяржава

Карфаген у першыя стагоддзі свайго існавання

Карфаген заснаваны ў 814 годзе да н. э. каланістамі з фінікійскага горада Ціра. Пасля падзення фінікійскага ўплыву Карфаген перападпарадкоўвае сабе былыя фінікійскія калоніі і ператвараецца ў сталіцу найбуйнейшай дзяржавы Заходняга Міжземнамор'я. Да III стагоддзя да н. э. карфагенская дзяржава падпарадкоўвае Паўднёвую Іспанію, Паўночную Афрыку, заходнюю Сіцылію, Сардзінію, Корсіку. Пасля серыі войн супраць Рыма (Пунічныя войны) страціў свае заваяванні і быў разбураны ў 146 годзе да н. э., яго тэрыторыя пераўтворана ў правінцыю Афрыкі.

Рымская эпоха

Юлій Цэзар прапанаваў заснаваць на месцы разбуранага Карфагена рымскую калонію (яна была заснавана пасля яго смерці). Дзякуючы зручнаму размяшчэнню на гандлёвых шляхах горад неўзабаве зноў разросся і стаў сталіцай рымскай правінцыі Афрыкі, якая ўключала зямлі цяперашняга паўночнага Туніса.

Пасля Рыма

Падчас Вялікага перасялення народаў і распаду Заходняй Рымскай імперыі Паўночная Афрыка была захоплена вандаламі і аланамі, якія зрабілі Карфаген сталіцай сваёй дзяржавы. Гэта дзяржава праіснавала да 534 года, калі палкаводцы ўсходнерымскага імператара Юсцініяна I вярнулі афрыканскія землі імперыі. Карфаген стаў сталіцай Карфагенскага экзархата.

Падзенне

Пасля заваявання Паўночнай Афрыкі арабамі новым цэнтрам рэгіёна Іфрыкія стаў заснаваны імі ў 670 годзе горад Кайруан, і Карфаген даволі хутка загас. Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA